Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 278 279 280 281 282 283 284 285 286 ... 379
Перейти на страницу:

– Добра, не буду шмат думаць. Сядай, калі ласка, адпачні са мной. Прабач, што сустрэў цябе вось так, правільней, зусім не сустрэў. Не чакаў цябе.

– Дзякуй за шчырае прызнанне. Ну і як у вас тут жыццё?

– Нічога. Уежна і ўлежна. Зміцер памочнік спраўны, праблем з ім няма.

– Я тут прынесла, што абяцала.

Госця паставіла сумку на стол, і тут да нас падышоў Кісялёў.

«Што за птушка такая? Чаму яна прынесла Антону віно і за што? Не бачна, каб паддавальшчыца, але ў сумцы, б’юся аб заклад, некалькі пляшак... Думаю, што там чырвонае сухое. І чаму ўвесь час толькі чырвонае віно? Як кроў Хрыста? Эх, каб пазваніла сёння Вераніка... каб толькі пазваніла... Якое было б у мяне сёння свята! Божа, зрабі так, як я мару!»

– Дзень добры вам, шаноўная спадарыня!..

– ...Яніна, – падказваю, памагаю яму.

– Дзень добры, Змітрок! – бадзёра адказвае госця, усміхаецца, пэўна, чытаючы тыя ж думкі, што і я. – Як у вас тут жыццё?

– Як у ангельскай каралевы: што ні зажадаеш, усё збываецца – аніякіх праблем. Аж нецікава часам робіцца... Жартую, канечне. Клопатаў шмат, і круцімся мы з Антонам, як вавёрка ў коле. Але нічога, уцягнуліся, спраўляемся паціху з клопатамі.

«Ну і індывідуум твой напарнік, Антоне! Мяне, тваю каханую, зганіў. Ганьба мне! І паверыла я табе, што самая прыгожая ў свеце. Во дурніца! Якая я дурніца!..»

Я смяюся, гляджу ў шчаслівыя вочы жанчыны, радуюся, што бачу яе, чую яе голас і рытм сэрца. Змітрок ёй спадабаўся – назычыла яму шчасця. Мы гаворым пра яго. Ён і не здагадваецца. Калі я ўзяў сумку, зазваніў тэлефон у закутку.

«Няўжо?! Няўжо?..»

Змітрок без затрымкі бяжыць у бакавушку, хапае слухаўку і прыстаўляе да вуха.

– Вераніка, ты?! – не верыць у сваё шчасце Зміцер Кісялёў і шчыльней прычыняе дзверы ў бакоўцы, каб не замінаць нам у размове. – Я ўжо і не думаў, што пазвоніш калі-небудзь...

«Ды вось надумалася... Хацелася, каб...»

Мы адключаемся адначасова з Янінай ад яго поля і хвалі, бо ведаем, што скажуць адно аднаму два спакутаваныя сэрцы. Радуемся за іх.

– Я зноў вымушана з’ехаць, Антон Клімовіч. Толькі не крыўдуй на мяне. Нічога не паробіш. Адказнасць – вышэй за нас.

– Адлучышся надоўга?

– На тыдзень. Не больш.

– Далёка?

– Як табе сказаць? Не так далёка, але ж і не блізка.

– Тут ты сабе не падпарадкоўваешся?

– Пакуль не. Ты на першай стадыі, я на пятай. Каб дасягнуць найвышэйшага ўдасканальвання, трэба быць у шостым полюсе. Тады я навучуся назапашваць у сабе энергію і ашчадна карыстацца ёю.

– І калі тое будзе?

– Усяму свой час. Не хвалюйся, любы, усё будзе добра. Каханне і ёсць вечнае выпрабаванне. Памятаеш, як у Першым пасланні святога апостала Паўла карынфянам? «Цяпер ведаю я часткова, а тады спазнаю накшталт таго, як і я спазнаны. А цяпер зіхацяць толькі тры: вера, надзея, каханне. Але каханне – найбольшае з іх. Дасягайце кахання; раўнуйце аб дарах духоўных, асабліва ж пра тое, каб прадказваць...»

– Вучымся гэтаму. Вучымся прадказваць. Чым мне займацца ў час тваёй адсутнасці?

– Працуй. Услухоўвайся. Вылучай асаблівых. Не абмяжоўвай сябе ў дзеяннях. Але ж надта і не ўмешвайся ў жыццё людзей. Зміцер нездарма заўважыў, што яму лёгка ўсё ўдаецца. Не трэба так, Антон, мы ж не ў цырку працуем...

– Згодзен. Ён так напакутаваўся, што яму трэба знайсці сябе. Яму неабходны маленькі штуршок. Ён жа чалавек новай фармацыі, чалавек пятай расы. Абраны Богам.

– Не праяўляй залішнюю актыўнасць.

– Я пра ўсё памятаю. Памятаю і тое, што залішняе шкадаванне можа нарабіць зашмат бяды. Бо сказана Богам: «Глядзіце, дапамагайце асцярожна, не як неразумныя, але як мудрыя...»

– Правільна – але як мудрыя.

Мой уздых быў глыбокі і працяжны. Яніна паклала рукі на мае халодныя далоні, як хацела сагрэць іх, перадаць мне сваю ўпэўненасць і спакой.

– Мне будзе не ставаць цябе.

– А мне – цябе, – Яніна глядзела праніклівым позіркам мне ў вочы, і ў яе зрэнках люстраваўся сум, але не адчай.

Як суцешыць яе, пераканаць, каб не брала боль на сваё сэрца, бо не ведаў, ці магчыма такое ў нашым імкненні да дабра.

Ведаем, што за развітаннем будзе сустрэча, і гэта сагравае і суцешвае нас.

Мы адключылі і сваё паралельнае поле. Нашы думкі цяпер не будуць вярэдзіць адно аднаму душу.

На Яніне лёгкі, колеру марской хвалі, плашчык. Пад ім тонкая блузка. Доўгія распушчаныя косы звісалі на плечы.

– Заданне цяжкае? – цікаўлюся пра галоўнае, выказваючы сваё хваляванне.

– Не зусім. Сярэдняй складанасці. Праз нейкі час вазьму цябе з сабою – удваіх будзе цікавей. Я вярнуся хутка, ты і засумаваць не паспееш...

1 ... 278 279 280 281 282 283 284 285 286 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)