Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 276 277 278 279 280 281 282 283 284 ... 379
Перейти на страницу:

«Адкуль ён ведае, што я сплю з Міхалам? – Цётка чамусьці не спяшалася выстаўляць бутэлькі, дзівілася са слоў, пачутых пра сужыцеля. – Мо побач жыве? А ці няма тут каго з нашага дома – за тры кіламетры цягнулася сюды, каб не сутыкнуцца з кім. Каб жа жонка дазналася, павырывала б косы пры людзях. Казала ж, асцярожна трэба, дык за шклянку «чарніла» гатовы і на клумбе – навідавоку ва ўсіх...»

Жанчына здала дзве сумкі бутэлек, схапіла свае законныя тысёнцы, борздзенька шуснула ў дзверы – не аглянулася, не затрымалася. Гарэлі ў жанчыны «каласнікі»...

Пачаў выстаўляць на прылавак бутэлькі сівы згорблены дзядок у дзіравай світцы. У яго дрыжалі рукі, слязіліся вочы.

«Як жа ты там, Ганулька, на тым свеце? Каб жа ты ведала, як цяжка без цябе... Уласці хочуць выселіць мяне з нашай хаты, а мяне здаць у дом састарэлых. А як жа я без тых сцен, якія чулі твой голас, бачылі цябе. Мне ж ніяк нельга без цябе – ты штохвілінна сядзіш побач са мною... А мне і пенсіі не хапае на хлеб – другі дзень галодны. Во бутэлек у парку назбіраў... Сорамна, але што паробіш. Ганулька, каханая мая, забяры мяне да сябе, не магу я тут, бо тут не краіна, а прыбіральня – смярдзіць, дыхаць няма чым... Лішні я тут чалавек. Нікому не патрэбны. Ваяваў за савецкую ўласць, а яна мне жабрацтвам аддзячыла... Як здзек прыдумалі словы: «Молодым везде у нас дорога, старикам везде у нас почет!» Які абсурд! Можа, і саграшыў, Ганулька, але я свой і твой парцейныя білеты з профілем сатаны на вокладцы аднёс на плошчу і кінуў да падножжа яго ж помніка... Твая душа побач са мной – днём і ноччу...»

Дзядулю замест дзесяткі даў сотню – ён і не заўважыў. Па рытме сэрца ведаў, што жыць яму заставалася тыдняў тры. Бачыў: над ім згасала энергія жыцця, а брала верх шэрае воблака – подых смерці. Яму ніхто ўжо не мог памагчы.

– А малочныя вы прымаеце? – зазірнула ў акенца дзяўчына – вусны нафарбаваныя, бялявая, у карычневай скуранцы. Погляд вясёлы, бесклапотны, з іскрынкамі жарту.

– Толькі ад прыгожых наведвальніц, – тым жа тонам гаворыць Змітрок, падміргвае нават ёй, выклікае на шчырасць.

«Каб быў ён трошкі чысцейшы, аддалася б яму ў першы ж вечар... А то Андрэй мой нешта не вельмі... Як спакусіць яго, вымыць перад гэтым, пырснуць французскімі духамі ды зацягнуць у цёплы ложак?»

– А я – прыгожая? – абрадавалася жанчына-дзяўчына, што так удала закінула вуды – абнадзеілася, паспадзявалася.

– Такая прыгожая, што каб прыснілася ноччу, то крычаў бы так, што і суседзі пазбягаліся б, – прызнаўся шчыра Зміцер Кісялёў, заўсміхаўся, залатым зубам бліснуў.

Яна пачырванела, прыкусіла язычок і пеканула, як ёй здавалася, едка і балюча:

– Прапойца! Ды ты ж год не мыўся, а туды ж...

– А чукча ніколі не мыецца, а дзяцей рабіць умее, – абыякава заключыў ён і загадаў: – Давай бутэлькі, прыгажуня, а то зачыню кантору!..

Яна хутка выканала загад, маўчала, чакала грошы. Напарнік паклаў перад ёю скамечаныя паперкі і пачаў ставіць бутэлькі ў скрынку.

«Думае, што яна пава... Выпендрываецца яшчэ. Выпіць бы сёння не шкодзіла. Шклянку-дзве сухога віна. Чырвонага. Якое і радыяцыю, кажуць, выганяе чарнобыльскую... Вераніка, пэўна, і не ўспамінае пра мяне. А мо і правільна, што не ўспамінае – хто я ёй? Што магу даць, чым ашчаслівіць?..»

«Эх, Вераніка, Вераніка! – не гляджу я ў бок напарніка. – Якая ты вялікая дурніца, што не разумееш Змітрака! Як не ўцяміць табе, што ён адзіны ва ўсім свеце можа зрабіць цябе шчаслівай... Тое, што пад рукамі, не каштуе нічога, пра тое, што недасягальнае, марыш».

– Змітрок-Кісялёк, – дакранаюся асцярожна да пляча, – у маёй шафцы стаіць пляшка. Пачні, а я пасля цябе...

Хлопец напачатку не разумее, што сказаў яму. Але ж пайшоў, адчыніў дзверцы і ўбачыў пляшку кабернэ. Адкаркаваў, наліў у вялікую шклянку. Зажмурыў вочы, выдыхнуў паветра і выпіў.

Падышоў да мяне, зазірнуў цікаўна ў вочы:

– Слухай, стары, а адкуль ты ўведаў, што мне страшэнна захацелася выпіць? – у яго цяплее позірк, мякчэе голас. Паралельна чую словы падзякі і пахвалы ў мой адрас. Але я не адрываюся ад работы – лічу бутэлькі, што паставіў перада мною маўклівы пажылы мужчына.

– Ты ж сам сказаў: «Эх, каб цяпер чырвоненькага!..»

– Так і сказаў? не паверыў мне сябар. – Не можа таго быць. Ну і мастак ты хлусіць. Я ж усё памятаю, што гаварыў.

– Значыць, Змітрок, можа. Яшчэ і як можа быць. Мы ж часта не ведаем – ці мы так гаварылі, ці так думалі.

– Ну і няхай так будзе. Але ж перад гэтым не было ніводнай пляшкі. Я ж некалькі разоў заглядваў. Адкуль яна, скажы мне, узялася? – Ён не рабіў мне допыт, у яго адлегла ад сэрца, і ён дэманстраваў свой добры настрой, хаця ж і дзівіўся адначасова з таго, што адбываюцца з ім такія метамарфозы.

1 ... 276 277 278 279 280 281 282 283 284 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)