Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 282 283 284 285 286 287 288 289 290 ... 379
Перейти на страницу:

– Справядлівасці? Якой?

– Справядлівасці існавання Ліцвініі.

– Што ж, я рады за цябе. Так дзейнічай і далей.

– Чаму рады? Загадкамі гаворыш...

– А ты не загадкамі? Але я напраўду разумею. Таму што чытаю курс лекцый у Акадэміі навук – «Вышэйшая субстанцыя чалавека ў сямі вымярэннях» і «Найвышэйшае прызначэнне Чалавека». Месяц ужо чытаю. Мы разам з табою пачалі працаваць. Так што задачы ў нас з табою аднолькавыя. Вось так, даражэнькі браток! Ты мне брат, так?

– Я не задумваўся над гэтым. Пэўна ж, брат, а то хто ж? Але імя я табе ўжо даў – Яён. Падабаецца?

– Нічога. Тады ты –- гэта я. Значыць, Яты?

– Хай будзе так. Дамовіліся.

– На практычных занятках, восенню, трэба каб ты правёў практычныя заняткі па сувязі з касмічнай прасторай і ўменню чытаць думкі людзей на адлегласці... Ты паможаш мне?

За кароткі час мы з ім пераступілі мяжу недаверу. Нават зблізіліся, паразумеліся, як быццам пасля нейкай сваркі памірыліся маці з сынам ці брат з братам. Нас ніхто не змушаў да гэтага, атрымалася ўсё самахоць, прыдатна для абодвух. Адзінае непакоіла, як аднясецца да ўсяго Альшанская. Ніякай жа строгай забароны ці пільнай парады яна не выказвала. Ці маю я права адмаўляць ці перашкаджаць тварыць дабро? Святы апостал Іакаў казаў у саборным пасланні: «І так, хто разумее рабіць дабро і не робіць яго, таму грэх...»

– Памагу, браце, памагу. Як і ты мне потым паможаш.

– У чым, Яты?

– Прыйдзе час –- скажу.

– Добра, будзем лічыць, што мы заключылі дамову на супрацоўніцтва.

Яён зноў закурыў. Пакідаць мяне не спяшаўся.Мы плылі па цячэнні нашай ракі, не ўзмахвалі вёсламі, і наш човен пакрысе зносіла ўніз. Нам было хораша і спакойна, хацелася прымружыць вейкі і ні пра што больш не думаць... Стома брала сваё.

– Эй, хлопцы, пра што вы там маўчыцё-гамоніце? – вывеў нас з задумення Змітрок, выйшаўшы на ганак. – Пайшлі віно піць – па пляшцы на нос яшчэ, аказваецца, засталося... А што ў цябе за госць, Антон?

– Брат мой – завітаў на агеньчык...

– Тым больш ёсць нагода выпіць. Пайшлі, га?..

– Не-не, – адразу адмовіўся Яён, як спалохаўся запрашэння, засабіраўся, «дыпламат» на калені паставіў, зірнуў на мяне. – Нельга мне - у мяне яшчэ сёння адказная праца. Так што дзякую, шаноўныя, і даруйце...

– Шкада. Што ж, праца – галоўнае. Тады – да сустрэчы?

– Да сустрэчы, брат. І вам усяго добрага, – кіўнуў, далікатна схіліўшы галаву ў развітальным паклоне, падняўся, выпраміўся і з выглядам дзелавога чалавека падаўся да металічных варотцаў.

Ступіўшы на прыступку, азірнуўся, прыўзняў над галавой капялюх, яшчэ раз кіўнуў, усміхнуўся і тады ўжо зусім пераступіў парог.

– А непадобны на цябе брат твой, – гаварыў Зміцер Кісялёў, наліваючы ў шклянкі чырвонае віно, – ані кропелькі непадобны. Чаму так, Антон? Ад розных бацькоў? Даруй зноў мне, не ў сваё лезу...

– Правільна пытаешся. Ад аднаго бацькі, спадар Дзімітрый, – ад Бога.

– А-а, мнагазначна пахітаў галавой сябрук, як быццам яму стала і сапраўды ўсё зразумела, хмыкнуў, узяўся за шклянку, –- тады за вашую сустрэчу і вып’ем.

І сам першы, не чакаючы майго слова, нагбом выпіў поўную шклянку – пэўна, трываць ужо больш было няўсцерпкі.

За шыбамі ўжо ссутоньвалася. Асядала сонца за небакрай, атухалі пакрысе малінавыя водсветы. Вечар нацягваў на горад і дамы шэрае прасцірадла ночы. На ім залатым шытвом вызначыліся Млечны Шлях і маладзічок – тоненькім сярпочкам, Вялікая і Малая Мядзведзіца ў карагодзе буйных і малапрыкметных зорак...

Яны – зоркі і месячык – усё ведалі пра кожнага з нас, і не толькі ведалі, а і ўказвалі нам кожнаму свой шлях. Бо і ад Лукі ў Святой Добрай Вестцы сказана: «Таму што няма нічога тайнага, што не зрабілася б яўным, ні патаемнага, што не зрабілася б вядомым і не выявілася б... І так назірайце, як вы слухаеце; таму, хто мае, таму дадзена будзе: а хто мае, у таго адбярэцца і тое, што ён думае мець...»

Застолле нашае працягвалася. Нам было хораша і весела. Хаця ж мы і бралі з сумкі бутэлькі, колькасць іх не памяншалася. Для мяне было проста застолле, а для Кісялёва – свята. Яму ж пазваніла Вераніка! Заўтра ён пазвоніць ёй – дзяўчына будзе чакаць ад яго званка.

Не ведаў Дзімітрый Кісялёў, што не віно ён піў, а лекі. Лекі, падрыхтаваныя мной і Янінай. Яго пасля гэтага ніколі больш не будзе цягнуць да віна...

– Гуляем, спадар Антон? –- у вачах хлопца радасныя іскрынкі, у голасе - шчырасць і радасць.

– Гуляем! Гудзім да трэціх пеўняў! Зразумела, што сёння мы нікуды не пойдзем – будзем спаць тут, у нашай хаціне – ППШ.

У Змітрака прыхаваны ў шафе дзве раскладушкі.

1 ... 282 283 284 285 286 287 288 289 290 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)