Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 273 274 275 276 277 278 279 280 281 ... 379
Перейти на страницу:

І я зразумеў, што магу сам сябе лячыць.

Пашкадаваў, што тое было толькі ў сне.

«Чаму толькі ў сне? – узлятаюць тонкія бровы над усмешлівымі вачмі. – Такое ты ўмеў рабіць даўно, ды не здагадваўся пра тое...»

«А хто ж у мяне адкрыў такі дар?»

Я ўсеўся на галіне тоўстага дуба (а мо і бука?), насупраць мяне – спадарыня Яніна Альхоўская, нагамі боўтае паветра.

«Я і адкрыла. Ты сам адкрыў бы сябе з цягам часу. Проста я прыспешыла падзеі».

Яна пераляцела яшчэ вышэй, але ляцела не як птушка, а як паветраны шарык. Уселася ямчэй на самым вільчыку. Мне ж не хацелася падымацца вышэй, застаўся ўнізе.

«Яніна, ты толькі што адкрыла ў мяне “тое”?»

«Ды не... Людзей пятай расы ўжо шмат. Мо і не так шмат, але яны ёсць...»

«Пятай расы? – гляджу на яе знізу ўверх, як кепскі вучань, перапытваю ў настаўніцы незасвоены ўрок. – Як тое зразумець, растлумач...»

Над намі праляцелі незнаёмыя птушкі – ці то буслы, ці то жоравы. Яны паляцелі клінам у бок сонца і згарэлі ў яго зыркіх промнях.

«Мы жылі ў чацвёртым вымярэнні і адносіліся да людзей чацвёртай расы. Жылі звычайным жыццём. Бачылі свет і наваколле сваім зрокам, але не бачылі трэцім вокам і не чулі трэцім слыхам. Ты цяпер і бачыш трэцім зрокам. Бог даў жыццё людзям у пятым вымярэнні даўно – як даў Леанарда да Вінчы і Настрадамусу, Блавацкай і Скарыне... Нехта так і не адкрыў у сабе новага чалавека і застаўся чалавекам чацвёртай расы...»

«Чаму ж так, Яніна? Баяўся быць звышчалавекам?»

«Не верыў, што такое можа быць. Таму і не раскрываўся, бо людзі бачылі ў іх вядзьмарак і чараўнікоў. Казкі пра чараўнікоў – хіба казкі? Чыстая праўда...»

«Сапраўды так?»

«Сапраўды, Антон».

«Гэта людзі, якія маюць павышаную адчувальнасць да падзей, што здараліся ў дзяржавах і краінах. Яны ведаюць усё пра сваё здароўе і іншых. Могуць лячыць любыя хваробы. Яны ведаюць усё і пра ўсё. Для іх не існуе ніякіх тайнаў Зямлі і Сусвету. Калі ж ім трэба пра нешта тэрмінова даведацца, яны проста падключаюцца да крыніцы дадзеных энергаінфармацыйнага поля Зямлі і Сусвету. За долі секунды ім будзе выдадзена неабходная інфармацыя. Такіх людзей называюць суперсенсамі. Яны лёгка здымаюць інфармацыю з падсвядомасці любога субяседніка. Суперсенсы чытаюць думкі як Кнігу жыцця, могуць зрабіць дыягностыку любому жывому арганізму і вылечаць ад хвароб...»

«І нават камара?»

«Не смешная падначка... І камару, і любой казурцы. Суперсэнс можа прадказаць падзеі будучага часу. Яны дасканала выкарыстоўваюць думкафільмы і думкавобразы, з якімі могуць працаваць на любой адлегласці...»

«На любой?»

«Так. Але наступнае іх дасягненне – тэлепартацыя. Што мы з табою і здзейснілі, зайшоўшы ў тэлефонную будку. Мы імгова перамясціліся з табою ў далёкую кропку Сусвету».

«Тады нам не трэба ні самалёты, ні чыгунка, так?»

«Так, любы, так. Гэтыя атрыбуты застануцца ў нашай памяці як музейныя экспанаты і гімн дваццатага стагоддзя і людзям, якія пераадольвалі прастору з дапамогай рухавікоў унутранага спальвання і электрарухавікоў. Медыцына суперсэнсаў цесна пераплятаецца з духоўнасцю...»

«А каханне – духоўнасць?»

«Але, так. Каханне і любоў. Гэтыя два паняцці маюць вялікую энергетыку, якою можна за колькі хвілін узвесці эгіпецкія піраміды».

Яніна падляцела да мяне і села ў нябачнае крэсла - сядзела ў паветры без усялякага апірышча. Але я яго бачыў - то была паветраная канапа. Каханая гайдалася, як у шэзлонгу. За блакітны гарызонт сядала зялёнае сонца.

Воблакі не рухаліся, як заснулі пад цёплымі промнямі.

Потым мы йшлі шырокай алеяй – як тунелем. Над намі звешвалі свае галіны дзівосныя дрэвы з шырокім лісцем. Яно падала ўжо долу, спрэс усцілала зямлю (зямлю?), але не шамацела пад нашымі нагамі, хаця мы і ішлі па ім – над ім.

«Што мне рабіць з маім адкрыццём? – упершыню ў сне я прамаўляю словы ўслых, жмуруся ад апошніх сонечных промняў, прыпыняю крок. – Нездарма ж ты паклікала мяне сюды. Нездарма ж вылучыла мяне з усёй грамады... Каго ж яшчэ ты вылучыла? І колькі ж нас, скажы?..»

Яніна зноў засмяялася, падляцела да галіны высознага явара і сарвала ліст з адмысловым узорам – малюнак «Пагоні» нашага Княства. Доўга глядзела, як вывучала яго, уздыхнула, журботна паглядзела на акрайчык сонца:

– Столькі пытанняў адразу... Што рабіцьмеш, пытаешся? Працаваць будзем, шаноўны спадар Антон, працаваць на карысць Ліцвініі, нашай радзімы. Так, паклікала нездарма. І вылучыла нездарма. Мы з табой павінны вылучаць іншых. Вылучаць і лячыць тых, хто духоўна цяжкахворы. Таму ты будзеш працаваць на зямлі ў любым тлумным месцы. Каб адчуў і зразумеў свае магчымасці. Каб канчаткова паверыў у сябе.

1 ... 273 274 275 276 277 278 279 280 281 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)