Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 37
Перейти на страницу:

Цікава зазначыць, што сучасныя паэты, вызнаючы сыляба-танічную канвэнцыю, якая забараняе перамяшчэньне пульсанты, ахвотна зьвяртаюцца да «варыянту» і ўхіляюцца ад «інварыянту». Прынамсі, дзьвюхступовыя «ямбы» здараюцца ў беларускай паэзіі досыць часта, чаго ня скажаш пра адпаведныя дактылі. Прычына палягае, пэўна што, у большай напружанасьці «варыянтнае» рэалізацыі, якая пры пэўных варунках супраць волі паэта можа ператварацца ў інварыянт і задаваць неагаданую пульсацыю (гл. ніжэй 3-і радок), немажлівую ў манатонным інварыянце:

Вартуе горад (1) Начная варта (2) Там дзе ня трэба (3) Хадзіць ня варта (4) Міхал Анемпадыстаў

Калі ж вярнуцца да дзесяцьцёвіка, дык трэба зазначыць, што яго рэфлексы ў квазіямбавай рэалізацыі зрэдку тарнуюць і сучасныя аўтары, асабліва пры арыентацыі на фальклёр, відаць, нават мала задумваючыся, з чым яны насамрэч маюць справу:

Каціўся яблык // зь зялёнай горкі, У хаце госьці // крычалі «горка». Каціўся яблык, // як сонца, сьпелы, Да маладой у / сукенцы белай. Марыя Шаўчонак

Ёсьць больш заблытаныя, ускладненыя леймамі рэфлексы:

Загад пячаткай // замацаваны — Пярсьцёнкам біску/па // самога, Каб грахаводні/цу дзеўку Анну Аддаць на споведзь // агню сьвятога… Максім Танк

А некаторыя апасродкаваньні «сыляба-таніст» наагул мог бы сьпісаць на г. зв. «дольнік» ці «тактавік». Але ня ўбачыць у іх рэфлексу дзесяцьцёвіка можа толькі той, хто захоча сьведама ўхіліцца ад пазнаньня:

Гі/сторыю гэту/ю // кожны сабака За / костку курыну/ю // распавядзе: Такіх сяброў, як // сьмя/цяр Кукабака І / Сымон-музыка, // ня / стрэнеш нідзе. Возіць Кукабака // сьмецьце за горад На старым грузавіку // ў зялезнай скрыні, А / Сымон-музыка // раз/вучвае творы Баха, Бэтховэ/на // й Паганіні. Алег Мінкін

Між іншым, менавіта «сыляба-танічным» рэфлексам дзесяцьцёвіка ёсьць славуты дактыль Г. Дзяржавіна зь леймаванаю цэзураю, на які такую пільную ўвагу зьвярталі Ё. Бродзкі як паэт і М. Гаспараў як гісторык вершу:

Что ты заводишь // песню военну Флейте подобно, // милый снегирь? С кем мы пойдём вой/ной на Гиену? Кто теперь вождь наш, // кто богатырь?

Відаць, празь нейкія польскія ўзоры расейскі клясык засвоіў рытмавы стэрэатып дзесяцьцёвіка, але ня здолеў даць яму добрае «сылябічнае» рэалізацыі. Мы бачым: тое, што ў расейскай паэзіі мажлівае, але да гэтае пары падаецца рарытэтам, беларускія паэты арганічнае пары ўжывалі ледзь не штодзённа. Гэта яшчэ раз паказвае, як уплывае на норму рытму прынятая ў літаратуры канвэнцыя. Дарэчы, дзяржавінская інтэрпрэтацыя дзесяцьцёвіка вельмі нагадвае разгляданую вышэй рэалізацыю дванаццаціскладовіка В. Савічам-Заблоцкім.

Апісаньні ўсіх доўгіх радкоў паказваюць нам адмысловую ролю цэзуры: ня маючы загадзя намеркаванага парадку чаргаваньня іктаў, нельга дабіцца рытмавага ладу ў адзінках на дзесяць і болей складоў. Доўгі ізасылябічны радок без цэзуры нічым ня будзе розьніцца ад прозы, што гаворыць пра недастатковасьць ідэі ізасылябізму. Не дае чаканага эфэкту і двухскладовая дактрына. Нездарма А. Квяткоўскі пісаў, што двухскладовая ступа «ня можа служыць колькаснаю мераю рытмавага працэсу дзеля скрайняе абмежаванасьці свайго абсягу». Вышэй мы пераканаліся, што без уліку чатырохскладовае амплітуды яна выклікае разломы нават у васьмі- і дзевяціскладовых радкох. А таму чым даўжэйшымі будуць радкі — тым больш разломаў дадуць нам «ямбы» ды «харэі». Аднак практыка паказвае, што слушнага рытму ў доўгім радку можна дабіцца, не здрабняючы яго цэзурамі, калі пільнавацца трох- або чатырохскладовае амплітуды чаргаваньня іктаў.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)