Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 156
Перейти на страницу:

Але ж i іншыя, сталыя дружыннікі, вірнікі, мечнікі — усе яны прывозілі, збіраючы даніну, мяхі i воск, лён i мёд. А магчыма, гэтыя карцы мёду ці сувоі палатна былі апошнімі ў беднай хаце? Хто думаў над гэтым?

Ноч i дзень цяпер бачыліся яму вочы ўдавы, асірацелай i як бы зламанай нечаканай крыўдай. За што, у чым яна вінаватая? Гаварылі ў царкве, што трэба быць пакорлівым i смірэнным. Але на княжым двары, кал i ў вольны час вучылі ix трымаць меч i валодаць сякерай, настойліва ўбівалі ў галаву, што воін павінен быць бязлітасным i жорсткім, што адзіна патрэбная справа мужчыны — ваяваць, умець абараніць сябе i заханіць леншае. Karo ж слухаць?

Ды, закрываючы сабой усе развагі, жыла ў ім крыўда: у яго, мужчыны, воя, забралі дзяўчыну! Хіба можна жыць далей з такой ганьбай? Хіба можа ён праглынуць гэта? Не, забраць яе, вырваць, кінуць у ненавісны твар купца падораныя маністы! I тады можна будзе легка дыхаць, хадзіць па зямлі.

— Раю табе, палачанін, не чакаць Понцкага мора, а пастарацца знікнуць у Кіеве,- аднойчы, калі яны з Бібо ляжалі без сну побач, сказаў Алексу белатвары алан.— Ад Кіева лягчэй ісці альбо ехаць да Булгар. Я ведаю гэтыя пераходы. Там усяго 20 станцый, i калі скакаць ад адной станцыі да другой, кожны пераход займае дзень. А без каня ісці туды два месяцы. Затое там часта па рацэ Іціль да самай сталіцы ходзяць караваны. Адтуль, з Іціля, ты паедзеш па Хваліскім моры да Бухары, а я... там не так далека да маіх зямель.

— Ты... Ты хочаш ісці са мной? — ціха запытаў Алекса.

— Хачу, i чым хутчэй мы прыедзем у Кіеў, тым лягчэй нам будзе ўцякаць. Блізіцца восень, а мы амаль голыя. Рабам не выдаюць добрага адзення, a калі мы працуем, мы i так мокрыл ад поту i вады.

— Удвух нам будзе ўцякаць цяжэй.

— Лягчэй! Я бачыў цябе, ты сапраўды храбры воін. А я... Паглядзіш на мяне, калі што якое... Ты толькі дапаможаш разагнуць ланцуг на назе і, калі ўзнікне такая патрэба, захіліш маю спіну.

— Чаму ж ты не ўцякаў раней?

— Я ўцякаў ужо два разы. I абодва разы мяне лавілі i збівалі так, што я не мог пасля нават рухацца. Апошні раз мне пераламалі дзве рабрыны. Трэці раз мне ўжо не ўстаць. Я i так амаль ашукаў наглядчыка, ён думае, што ўва мне не засталося ні іскрынкі жыцця,— толькі трымаць вясло. I сам я так думаў раней. Аж не — ачуняў. А тут ты...

Яны асцярожна шапталіся, ажно пакуль не абмеркавалі ўсё самае важнае, i тое, што наглядчык заснуў, дапамагло ім. Нідзе не схавацца рабу — то падслухае ix наглядчык, то данясе свой жа, той самы раб, які за данос атрымае хіба што лішнюю жменю варанага проса. Але нават i гэтая нікчэмная ўзнагарода спакушала некаторых. Былі i такія, каго штурхала на здраду зайздрасць,— звычайна яны з тых, чые сілы змарнелі ў шматгадовым рабстве, хто страціў надзею калі-небудзь убачыць родныя мясціны.

У цёплы, па-летняму ясны i пагодны дзень яны прыплылі ў Любеч.

Тут, на беразе дняпроўскага затона, каля прыстані, было шмат-людна — нібы так жа, як i ў іншых гарадах. Ды тут асабліва адчувалася блізкасць Кіева, стольнага горада вялікай дзяржавы русаў: непадалёк ад прыстані, ва ўрочышчы, звонка стукалі сякеры i з гулам падалі сосны. Там, было відно, будавалі ладдзі, ці, як ix называлі візантыйцы, што стаял i побач,— манаксілы, ix выдзёўбвалі з аднаго ствала вялізнай сасны. За ўзгоркам, на гары, аддзеленай пад’емным мостам, будаваўся замак, далека бачны адусюль. Ён быў яшчэ малы, толькі ўнізе моцна трымалі будучыя сцены вялізныя дубовыя бярвенні, імі ж была ўсцеіеная да рога, якая вяла да галоўных варотаў будучай крэпасці. Вакол замка была ўжо пабудаваная сцяна i мноства складаў — відаць, для гатавізны. Злева ад замка будавалася высокая вежа.

Ля прыстані выгружаліся тавары, i булгары хутка знайшлі знаёмых, завязалі з імі гаворку. Услед прыплылі візантыйцы, пыталіся, ці ўсё спакойна ў імперыі? Адказы былі добрыя: у імперыі спакойна. Бог літасцівы да базілеўса Канстанціна IX Манамаха, ураджай сабралі багаты. Гэта не тое, што пры папярэдніку, Раману III Аргіру. Тады адны звады жонкі базілеўса, парфірароднай Зоі, з яе малодшай сястрой, Феадорай, чаго каштавалі імперыі.

A ў Ітылі? Спакойна, толькі вось рабоў паменшала, яны падняліся ў цане. Патрэбныя набегі, патрэбная здабыча, бо царства небагатае на зямлю, многа ў ім стэпаў, дзе расце толькі кавыль...

Весляроў i воінаў адвялі на падвор'е i рабоў запёрлі ў вялікае драўлянае гумно, а каля дзвярэй паставілі стражнікаў. Саміх жа купцоў павялі далей, дзе на падвор'і стаяў вялікі дом з бярвення — там звычайна спыняюцца багатыя купцы. У візантыйцаў тут асобныя харомы, i абстаўлена ўнутры так, як прывычна для ix — пад іконамі гарыць кадзільніца са сціраксай — благавоннай смалой, абітыя аксамітам табурэты з візантыйскай залатой каймой, сцены абабіты таксама аксамітам. Гэтак жа, як у самім Цар-горадзе на рускім падвор'і ўсё звыклае для русаў, i нават стравы гатуюць ix любімыя, i дзічыну для таго спецыяльна прывозяць у Візантыю.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)