Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 90
Перейти на страницу:

— Віктар вось ведае, — Тамара лёгка кіўнула прыпаленай цыгарэтай у бок нашага кіроўцы, маўклівага, мне іншы раз здавалася, быццам ён нямы. Яшчэ і знешнасць такая непрыкметная, сцішваецца сам недзе ў куточку прыёмнай, калі вольны, тры словы пра яго не скажаш. — Тваёй Надзеі хапіла ўсяго.

— Я ведаю, — трохі крыўдліва ўставіў я.

 — І пра звальненне са школы ведаеш? Пра даносы на яе ва ўсе інстанцыі, нават у КДБ, — ведаеш? Пра допыты? Пра ператрусы?

Тамара не паварочвалася да мяне, страсянула попел праз адчыненае вакно.

— Дык ведаеш?

— Не, — ціха адказаў я, агаломшаны пачутым. — Былая свякруха помсціла?

— Дурняў і без свякрух хапае, — уздыхнула Тамара. — Калегі так званыя. Надзея ж гісторыю выкладала. Некаму вельмі не спадабалася, як яна пра… як яго там. Касцюшку, пра якога ў падручніку няма нічога, вучням расказвала. Пайшоў першы данос — маўляў, настройвае дзяцей супраць славянскага братэрства, ставіць пад сумненне значнасць адзінай саюзнай дзяржавы. Атрымала па пошце кнігі — пайшоў данос пра атрыманне нейкай незаконнай друкаванай прадукцыі, налепак, бо якраз дзятва дурэла, на канікулы са сталіц папрыязджалі, ляпілі ўсякае на слупы. А ў яе самой не хапала хітрасці змаўчаць пра сваё стаўленне да таго Княства Літоўскага, да Пагоні той. Вось і папрасілі са школы. На маё імя, пакуль яна выкладала, васемнаццаць лістоў прыйшло. Адно нават з подпісамі бацькоў, не паленаваліся. У чым толькі не абвінавачвалі яе! Нават у стварэнні падпольнай арганізацыі дзеля звяржэння мясцовай улады. А ты не смейся, — нечакана павысіла голас Тамара, і цяпер я заўважыў, як яна паглядвае на мяне ў люстэрка задняга бачання. Я ж і праўда міжволі ўсміхнуўся: няўжо не дурнота — пісаць такое?

— Ды. якая багатая фантазія ў чалавека, — апраўдаўся я.

— Багатая. У мужыкоў, якіх мы, бабы, пасылаем з іх жаданнем залезці нам у трусы, фантазія багатая, — жорстка загаварыла Тамара. — Я таго пісара хутка вылічыла, Надзея распавядала мне пра свае справы школьныя і не школьныя. Настаўнік. Бач, развядзёнка не захацела спатоліць яго прагу. Карацей, Надзея намі, і не толькі намі, правераная ці не рэнтгенам. Чыстая душа, няхай сабе і любіць тое, што лепш у наш час не любіць. Але няма ў яе ні камянёў за пазухай, ні дулі ў кішэні. Яна нацярпелася. то мы яе ў крыўду не дадзім. Праўда ж, Віктар? — Тамара злёгку ляпнула па плечуку кіроўцы.

— Не дадзім, — ледзь чутна адказаў кіроўца. — Суседа дачку паўгода ва ўніверсітэт рыхтавала, рубля не ўзяла. Дзяўчына на бюджэт паступіла.

— Чуў? — Тамара спыталася ўжо з усмешкай у голасе і дадала: — У яе абаронцаў многа ў горадзе. Цяпер во раз у квартал за бесцань раздае рэшткі тавару, бачыў жа? Некалькі шматдзетных сямей адзеннем забяспечвае. Вельмі шчыры, адданы чалавек. І кахаць умее, — зусім ужо нечакана зазначыла Тамара і замоўкла.

Не чакаў, што апошнія словы бы які молат бэхнуць па мазгах. Жанчыне можа быць бясконца добра з мужчынам зусім не таму, што ён — атлет і ўмелец, а проста таму, што яна яго кахае. І яна шчаслівая, бо побач з ёй — каханы, бо яна дорыць яму сябе. Вось такая нечаканая думка.

Надзея кахае мяне?

Ніколі не думаў. Чаму не думаў? Чаму я за сваё жыццё ўвогуле ніколі не думаў пра каханне? Баяўся гэтага слова? Ці чакаў?

Так, чакаў. Бо недзе там, у мазгах, як на складзе, адклалася, задубела-праржавела аксіёма: каханне — выбуховае пачуццё, шквал пачуццяў і эмоцый, нешта такое, якое ні з чым не зблытаеш.

А ў нас з Надзеяй усяго сэкс?

Але ж калі толькі сэкс, дык хіба я не атрымліваю ў ложку аднолькава з Надзеяй? А калі не толькі сэкс, дык што яшчэ?

Паглядзі на сябе збоку, казаў я сам сабе. Выключаем з размоваў сэкс, тут раўнавага. Далей глядзім.

Гатуе вячэру? Гатуе. А ты гатаваў на дваіх? Ні разу. А, каву запарваў. А яна? Таксама запарвала.

Посуд мые? Мые. Ты заўважаў, як паспявае працерці пыл, нешта паставіць, пераставіць. У цябе былі два кубкі, два відэльцы, каструлька ды патэльня. А сёння? Ты заўважыў новы чайны сервіз? Яна прынесла, быццам у яе іх некалькі. Посуду стала колькі? Урэшце, якой стала твая «кухня»?

Яна паспела памыць вокны, быццам між справай. Мые тваю бялізну… мые, ты ж толькі побач стаіш ля пральнай машыны. Прыбірае. Колькі ўсяго новага ў тваім пакоі? Яшчэ камплект бялізны. Настольная лямпа. Попельніца крышталёвая. Сурвэткі. Твой пакой стаў утульным, у які табе хочацца вяртацца.

А што ты даў ёй матэрыяльнага? Замяніў выключальнік і падкруціў гайку на водаправодзе?

Яна выслухоўвала цябе пасля работы. Спачувала, суцяшала, суперажывала. Яна ведае, колькі ты зарабляеш, ведае твае цяжкасці, пыталася пра планы і мары.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)