Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 43
Перейти на страницу:

* * *

Прыяжджаў Алег Мінкін. Распавядаў пра свой новы «бізнэс-праект» — прадае за мяжу лом каляровых мэталаў. Кажа, што грошы патрэбныя і на ягоныя выдавецкія праекты. Неўзабаве Мінкін пачаў выдаваць у Вільні газэту «Рунь» і кнігі — пераважна мэмуары дзеячоў беларускай эміграцыі. Зьмест пэрыёдыкі арыентаваўся ў асноўным на далёкае замежжа, дзе Мінкін і шукаў фундатараў. Праўда, некалькі сотняў асобнікаў «Руні» ён дасылаў у Беларусь — на адрасы актывістаў беларускага руху. Атрымліваў «Рунь» і я. У газэце друкаваліся, як правіла, прадстаўнікі заходніх беларускіх дыяспар. Мяне асабіста ягоная газэта ня вельмі цікавіла. На той час па макаўку галавы я быў захоплены праблемамі найноўшай беларускай літаратуры і сучаснымі мадэрнісцкімі плынямі ў ёй.

* * *

Добры дзень, Алесь!

Аддрукаваў для «Ксэракса Беларускага» дзьве свае рэчы. Цяпер пішу ліст, а па радыё чытаюць урывак з Максімавых «Дзьвюх душ». Як глыбока, блізка! Ё-маё, халера! Во сіла! Дастаў ён нашыя болькі на божы сьвет, як ніхто. Караткевіча вось узгадаў, параўноўваю, дык ён выглядае на фоне Гарэцкага хлапчуком, што начытаўся летапісаў ды ўплёў гэтыя кніжныя зьвесткі ў свае фантазіі, якія, што праўда, былі ў Валодзькі багатымі. Але душу па кніжках ня вывучыш...

Але пра наша. «КБ-3» бачыў у шапіках і ў «Выбранцоў». Прадаюць. Набыў табе ў «Сьветачы» анталёгію эміграцыйнай паэзіі. Яшчэ гэтыя кнігі прадаюцца.

Што да афіцыйнага Саюза пісьменьнікаў, дык спробы «ўлезьці» я ўжо пакінуў. Тузаюць час ад часу за штрыфлі: ну што, ці ў СП? ці ўсе рэкамэндацыі сабраў? і г.д. Вольны я, вольны, таму заўсёды да Вашых паслугаў, ТВЛаўцы!

Хадзі здаровы і твая сямейка!

Slavamir

* * *

8 траўня 1993 года ўначы да мяне прыехалі Юры Гумянюк, Ігар Сідарук, Славамір Адамовіч, Юрась Пацюпа і Анжаліна Дабравольская — галоўныя тэвээлаўскія сілы. Крыху праспаліся, пасьнедалі і пачалі нараду. Найперш трэба было абмеркаваць заяву, якую мы павінны былі прыняць па сканчэньні працы «кангрэсу». Тэкст заявы напісаў я. Пасьля дробных правак нарада заяву зацьвердзіла. Затым мы абмеркавалі праграму «кангрэса», статут ТВЛ і іншыя арганізацыйныя пытаньні. Найбольш спрэчны пункт у статуце датычыў забароны тэвээлаўцам быць сябрамі якой-кольвечы іншай літаратурнай арганізацыі. Гэта азначала, што нельга было ўступаць у Саюз пісьменьнікаў — адзіную на той час пісьменьніцкую арганізацыю, сяброўства ў якой давала шматлікія ільготы — ад атрыманьня кватэры да наведваньня пісьменьніцкіх санаторыяў. Напярэдадні ўстаноўчага сходу некаторыя будучыя тэвээлаўцы крытыкавалі гэты пункт, ініцыятарам якога быў я. Маўляў, ён абмяжоўвае волю вольных літаратараў. Але тут мяне моцна патрымаў Юры Гумянюк і ўсе пагадзіліся, што сур’ёзныя рэчы трэба рабіць па-сур’ёзнаму.

Устаноўчы сход ТВЛ адбываўся ў будынку наваполацкага Цэнтру рамёстваў, у так званым «чырвоным доме», які некалі ўзьвялі польскія спэцыялісты, што будавалі нафтаправод «Полацак-Мажэйкяй».

Калі мы сваім гуртом узьняліся на другі паверх будынка, там ужо нас чакалі ўсе астатнія запрошаныя на «кангрэс». Былі тут і Вінцэсь Мудроў з Алесем Касьценем. Зь Менску прыехалі Сяржук Мінскевіч, Алесь Туровіч, Мікола Касьцюкевіч і Юрась Лаўрык. Усіх было чалавек трыццаць разам з журналістамі.

«Кангрэс» пачаўся са знаёмства прысу тных. У «прэзыдыюм» селі Юры Гумянюк, Славамір Адамовіч і я. Практычна мы і вялі сход. Спачатку прысутныя абмеркавалі літаратурную сытуацыю, якая паўстала пасьля развалу Савецкага Саюза. Большасьць выступоўцаў казалі, што ніякай перабудовы ў літаратурнай гаспадарцы краіны не адбываецца. Па-ранейшаму мастацкія кнігі выходзяць пераважна ў адным выдавецтве — «Мастацкая літаратура», — і іх выхад аўтары чакаюць па некалькі гадоў. Усё гэта зроблена дзеля таго, каб уладзе было лацьвей кантраляваць літаратурны працэс у рэспубліцы. Мы казалі, што нашая ініцыятыва павінна абудзіць рэгіёны краіны, дзе варта ствараць уласную літаратурную інфраструктуру — з выдавецтвамі і рэгіянальнымі літаратурнымі пэрыёдыкамі.

Затым пачалося абмеркаваньне статута ТВЛ і выніковай заявы. Ніякіх дыскусій адносна гэтых дакумэнтаў ня ўзьнікла. Затым мы прагаласавалі за ўтварэньне Таварыства Вольных Літаратараў і абралі кіруючы склад. Галоўным каардынатарам Таварыства прызначылі мяне. Намесьнікам — Юрыя Гуменюка. У склад Рады ўвайшлі: Славамір Адамовіч, Вінцэсь Мудроў, Ігар Сідарук і Юрась Пацюпа.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)