Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Яны па ранейшаму ляцелі на поўнач, рэгулярна апускаючыся, каб правяраць накірунак цягніка і кожны раз перад іх вачыма ўзнікаў іншы краявід. Лондан неўзабаве хутка знік, змяніўшыся акуратнымі зялёнымі палямі, якія ў сваю чаргу сступілі месца шырокім барвяным балотам, вёскам з маленькімі цацачнымі цэркаўкамі і гарадкам з машынамі, нагадваючымі разнакаляровых мурашоў.
Прамінула колькі нудных гадзінаў і Гары прыйшлося прызнацца сябе самому, што задавальнення ад падобнай вандроўкі замала. Да таго ж пасля ірысак надыйшла страшэнная смага, а папіць ў іх анічога не было. Хлопцы сцягнулі з сябе джэмперы, але гарына тэніска ўсё адно прыліпла да сядушкі, а акуляры спаўзлі на самы кончык яго ўзапрэлага носа. Хлопчык перастаў заўважаць мудрагелістыя формы аблокаў і з тугой думаў аб цягніку, што поўз па зямлі колькімі мілямі ніжэй, дзе ў вядзьмаркі з вазочкам мажліва было набыць ільдзянога гарбузовага соку. І ўсё-ткі ЧАМУ ў іх не атрымалася трапіць на платформу дзевяць і тры чвэрці?
— Напэўна ўжо хутка прыедзем?— прабурчаў Рон, колькімі гадзінамі пазней, калі сонца пачало апускацца ў аблокі, афарбаваўшы іх у цёмна-ружовы колер. — Давай, трэба яшчэ раз праверыць дзе знаходзіцца цягнік.
У нізе, пад аблокамі было значна цямней. Цягнік па ранейшаму поўз пад імі. У дадзены момант ён адольваў заснежанную горную вяршыню.
Рон націснуў педаль газу і накіраваў машыну ўверх, але ў гэты момант у маторы нешта завыла.
Хлопцы занепакоенна перазірнуліся.
— Напэўна ён стаміўся, — выказаў здагадку Рон. — Ён яшчэ аніколі не залятаў так далёка...
Абодва хлопца быццам не заўважалі, што вой у маторы рабіўся ўсё гучней, а неба тым часам няўхільна цямнела. Сям-там паміж аблокаў заквітнелі зоркі. Гары зноў нацягнуў джэмпера, спрабуючы не звяртаць увагу, што машына пачала, быццам пратэстуючы слаба хістаць дворнікамі.
— Ужо недалёка, — сказаў Рон, больш машыны, чым Гары, — зусім недалёка засталося, — занепакоена паляпваючы яе па прыборнай панэлі паўтараў ён.
Калі колькімі хвілінамі пазней, яны зноў апусціліся пад аблокі ім прыйшлося прыжмурыцца, каб знайсці вядомы арыентыр.
— ТАМ!— прымусіўшы Рона і Хэдвіг падскочыць, залямантаваў Гары, — Глядзі наперад!
Недзе на даляглядзе на высокай скале на беразе возера ўзніклі сілуэты шматлікіх вежаў і вежачак хогвартскага замку.
У гэты момант машына ўздрыганулася і пачала губляць хуткасць.
— Ну, давай, — лісліва мовіў Рон, злёгку тузаючы стырно, — мы ўжо амаль на месцы, ну, давай...
Рухавік завыў. З пад капота павалілі струменчыкі пару. Гары, злавіў сябе на том, што моцна ўчапіўся за сядушку, бо яны пакрысе падляталі да возера.
Машына непрыемна хістнулася. Вызірнуўшы із вакна, Гары ўбачыў у міле пад імі чорную гладкую паверхню возера. Рон учапіўся за стырно так, што касцяшкі на пальцах зрабіліся белымі. Машына зноў хістнулася.
— Ну, ДАВАЙ, — мармытаў Рон.
Яны ляцелі над возерам... наперадзе іх узвышаўся Хогвартс... Рон націснуў на газ.
Адчуўся гучны ляск і матор перастаў працаваць.
— Аёй, — адчуўся ў цішыні Ронаў голас.
Нос машыны апусціўся. Набіраючы хуткасць яны імчалі ў замкавую сцяну.
— Нееееее!— залямантаваў Рон, і прыняўся шалёна круціць стырном. Яны праляцелі ў колькіх цалях панад сцяной. Машына зрабіла вялікую дугу. Працягваючы губляць вышыню, яны праляцелі панад цяпліцамі, гародамі і цёмным траўнікам.
Рон пусціў стырно і выцяг з задняй кішэні палачку.
— СТОЙ!— загаласіў ён і прыняўся біць палачкай па прыборнай панэлі і лабавым шкле. — СТОЙ!— аднак яны ўпарта працягвалі падаць...
— ТАМ ДРЭВА НАПЕРАДЗЕ!— закрычаў Гары, кінуўся да стырна, але было запозна...
ДЫНС.
З аглушальным бразгатам машына стукнулася аб тоўсты комель і з цяжкім грукатам павалілася на зямлю. З-пад памятага капота павалілі струмені пары; Хэдвіг перапужана лямантавала, на гарыным ілбе выраз гузак памерам з тэнісны мячык, а з правага ад яго боку, адчайна і ціха застагнаў Рон.
— Ты ЯК?— імгненна спытаўся Гары.
— Мая палачка, — дрыготкім голасам прамовіў Рон. — Зірні на маю палачку.
Ронава палачка раскалолася амаль што напалам, а яе кончык разляцеўся на колькі аскепкаў і вяла боўтаўся на аднарогавым валоссі.
Гары адкрыў было рота, каб сказаць Рону, што ён ўпэўнены ў тым, што палачку атрымаецца адрэмантаваць, калі яны трапяць ў школу, але не паспеў. У той жа момант ў левы бок машыны нешта стукнула быццам бы ў яе ўрэзаўся бык. Гары паваліла на Рона. Праз імгненне гэткі ж удар абрынуўся на дах машыны.