Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 271 272 273 274 275 276 277 278 279 ... 379
Перейти на страницу:

– Так, любая, так... Прабач. Я вымушаны згадзіцца з табой: у чалавека шмат заганаў, і ён вымушаны ад іх пазбаўляцца.

Маланкі жыхалі ўжо над нашымі галовамі. Вецер як не ламаў недаспелае жыта, гнуў яго да зямлі. Мы стаялі абняўшыся. Нас не чапаў ні вецер, ні важкія кроплі дажджу.Я пачуў боль каласоў, іх крык і просьбу аб дапамозе. Кроплі дажджу перад падзеннем ператвараліся ў градзіны-ільдзінкі. Нас яны не даставалі – над галовамі шыпелі і раствараліся, як падалі на гарачую патэльню.

Град пляжыў траву і жыта – каласы падалі на мокрую зямлю...

У мяне разрывалася сэрца ад таго крыку. То мо і не крык быў зусім, а нават стогн. Як параненая птушка не разумела, што адбылося, калі ў яе зласлівец перабіў каменем крыло і яна не магла ўзляцець у неба.

«Не паможаш, – глядзіць Яніна скрушна ў бок поля. – Буран чалавеку помсціў за тое зло, што ён зрабіў, – павысушваў балоты. А ў адносінах да законаў зямлі – то злачынства».

«І мы бяссільныя памагчы?»

«Паможаш тут, а ў іншых месцах? Што загадаў Усявышні, таму і быць. Значыць, так і трэба, у імя Вышэйшай мэты. То ж ніхто іншы, а сам чалавек сваімі дзеяннямі наклікаў на сябе такую бяду. І ён павінен расплаціцца за свае памылкі. Каб зразумець, што рабіць так нельга. Бо адно зло спараджае новае. Яшчэ большае».

– Жорсткія законы існавання, – тулю яшчэ больш да сябе Яніну. – А што будзем цяпер з табою рабіць? Паедзем дадому?

– А хіба ў нас ёсць дом?

– Не ведаю. А мо і ведаю.

– Тады – паехалі, Антон.

– На чым?

–Ты хацеў, каб на гэтай дарозе паказаўся аўтобус і ўзяў нас да горада?

– А чаму б і не? – падтакваю я ёй. – Я і сапраўды так падумаў.

– Тады пайшлі да дарогі. Вунь, бачыш, з-за павароткі паказаўся аўтобус. Вадзіцель спыніцца, забярэ нас. Рушылі?

І мы, узяўшыся за рукі, няспешна пайшлі да дарогі.

Усё адбылося так, як і абяцала Яніна. Калі ж зайшлі ў аўтобус, цётка з кашалём на каленях здзіўлена паглядзела ў наш бок:

– Бачце вы, людцы, на дварэ ліўняк як з бочкі, а на іх і кропля не ўпала. Пад якім дахам у лесе вы хаваліся? Ці закаханых і дождж абыходзіць, га?

Усе павярнуліся да нас, чакалі, пэўна, адказу.

– Правільна, цётачка, – вымаўляю нечакана для самога сябе, бо і не хацеў секунду назад загаворваць з жанчынай, і на петрыкаўскі манер тлумачу: – То ж каханне мы маем такое гарачае, як полымя, таму і кроплі дажджу згараюць над нашымі галовамі.

– Авойечкі мае! – Пляснула па каленях – кашэль стаяў ужо каля яе ног, хітравата зірканула на мяне, языком правяла па асмяглых вуснах, хацела нешта сказаць яшчэ, каб падвесяліць людзей, што маўкліва сядзелі і ўперыліся позіркамі на нас, ды слоў патрэбных не знаходзіла, усё ж ачомалася, радасна дадала: – Авойечкі, людцы! Чыстая і святая праўда...

– Такая, цётачка, праўда, як і тое, што вы ў радзілку едзеце. А дачка вашая, Ядзя, вам двух унукаў падаравала. А вы, канечне ж, чакалі ўнучку. І імя нават прыдумалі ёй – Зойка. Як яшчэ і праўда тое, што вы пасварыліся з вадзіцелем у вёсцы, што ён позна прыехаў...

Гаварыў я, але не свае думкі. То так падказвала Яніна – прыкусіла губу і стрымлівала ўжо сябе, каб не рассмяяцца. Яна пацяшалася не над цёткай Анэляй, а нада мною – я яшчэ ніводнага разу не гаварыў яе вуснамі.

І я ёй паказаў кулак.

Жанчына шырака раскрыла вочы, ашаломленая і здзіўленая, азірнулася на пасажыраў, як бы чакала ад іх якой падтрымкі ці абвяржэння, выдыхнула, не паверыўшы:

– А ты адкуль, добры чалавек, ведаеш пра ўсё?

– Сарока-белабока на хвасце прынесла, – адказаў весела, нахіліўшыся да жанчыны, шэптам дадаў: – І яшчэ сарока сказала, цётачка Анэля, каб тыя пяць тысяч, што вы схавалі пад ліфчык, не аддавалі зяцю ў рукі – адразу прап’е...

Жанчына зусім зніякавела, паспрабавала нават адсунуцца. Я пачуў яе недавер і страх: «Што ж за насланнё такое на мяне? Адкуль ён дазнаўся пра ўсё? Няўжо падгледзеў, як грошы хавала? Ніхто ж, здаецца, і не бачыў, нават Рыгор... А пра ўнукаў як дазнаўся, мяне ж першы раз бачыць... Авойечкі, што ж мне рабіць?..»

– Што рабіць? – перапытваю я і гляджу на цётку. – Анічога не рабіць. Не бойцеся, зла я вам не зраблю, – супакойваю ўжо жанчыну і толькі цяпер заўважаю сябе на першым сядзенні – таго, хто выйшаў з мяне, пайшоў ад мяне, што ператварыўся ў бетонную статую, а потым жа і ажыў, – толькі меней распускайце язык. Шмат пакут вы з-за яго перанеслі, ці не так?.. І думкі чорныя выкіньце з галавы. Што вы пра людзей будзеце думаць, тое і яны пра вас...

Цётка Анэля пракаўтнула сліну і сцялася, схіліўшы на грудзі галаву, хуценька загаварыла пра сябе: «Маўчу, маўчу, добры чалавеча! Зла табе таксама не жадаю – едзь сваёй дарогай, і паненцы тваёй шчасцейка... Дзякуй, што навучыў, бо я баба дурная і бесталковая. Даруй мне, Божачка, і ты, добры чалавек!»

1 ... 271 272 273 274 275 276 277 278 279 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)