Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 268 269 270 271 272 273 274 275 276 ... 379
Перейти на страницу:

«Такое, спадар Антон Клімовіч, адбываецца напачатку...»

«Напачатку – чаго?! Нічога не разумею...»

Чую яе смех. Яна то злева, то справа. То ўзлятае ўверх, то каля самага вуха.

«Твайго новага нараджэння. А калі больш дакладна, то – пятага перараджэння. Ты – чалавек пятай расы. Суперсенс».

«Што гэта азначае?»

«Раскажу трошкі пазней...»

«Ты мяне бачыш, Яніна? Я цябе – не».

«Бачу. І нават адчуваю. Хочаш, я дыхну табе ў твар. Ну, пачуў?..»

Я сапраўды пачуў дыханне – такое знаёмае і роднае. Яна не падманвала мяне. Бо адчуў нават пах яе кос. Яны казыталі шыю, пахлі васількамі і жытам.

«Але я ўсё роўна не бачу цябе, як і не чую голасу, – скрушна ўздыхаю і зноўку спрабую дакрануцца да яе – і безвынікова, бо пальцы адчуваюць толькі паветра. – Чую цябе не вушамі, а нечым іншым. Ты недзе побач і так далёка ад мяне. Чаму – адкажы?»

«Любы мой, які ж ты неразумны... Ты не бачыш мяне таму, што я злілася з табою, стала табой. А ты – мной. Ты ж пакінуў сваю абалонку і ўсяліўся ў мяне. Тое з табой зрабіла тваё каханне да мяне. Я ж, даражэнькі мой, папярэджвала цябе, умольвала, заклінала нават, каб ты не запальваў таго агню. Бо ведала, што яно можа перарасці ў полымя. Прасіла?»

«Прасіла, не адмаўляюся...»

«Яшчэ прасіла не аддаваць мне сваё сэрца. Бо пасля горка пашкадуеш пра тое. Гаварыла? Гаварыла. Але ж ты настойлівы, як бык, нездарма ж ты Цялец. І Венера твая спадарожніца і натхніцелька. Але ты мяне не паслухаўся. І што цяпер? Шкадуеш? Шкадуеш, так?..»

«Ні аб чым не шкадую, каханая! Хто табе сказаў пра тое? – як не крычу на ўвесь свет. – Але мне ўсё роўна хочацца ведаць, што адбылося са мною. Мною авалодаў не страх, нават і не цікавасць, мяне прыгнятае незразумеласць майго становішча. Хто я – чалавек? Жывёліна? Ці ні тое ні другое? Аднак мне вельмі хораша. Мне нават незвычайна лёгка. Сам толькі не ведаю – чаму...»

Зноў я адчуваў прысутнасць жанчыны, яе подых і пах, але яна няўлоўная і нябачная.

«Але ў словах тваіх слабыя ноткі страху і... шкадавання...» – чую не папрок, а прызнанне, нават перасцярогу.

«Даруй, Яніна, але я сам не адчуваю таго, пра што ты гаворыш... Ты няправільна чытаеш мае думкі... Хочаш пазлаваць мяне? Ты ж тое некалі рабіла з задавальненнем...»

«Выбачай, калі крыўдзіла цябе. Мне здавалася, што мая гарэзнасць табе даспадобы... Ці я памыляюся, скажы?»

«Падабалася і будзе падабацца. Ты больш мяне не пакінеш?»

У адказ маўчанне, а потым прашаптала недзе звысоку:

«Не, любы мой! Цяпер ужо ніколі. Цяпер разам – на ўсё жыццё. Ты пачуў мяне?»

«Пачуў, але не голас. Нейкая вібрацыя...»

«Ты чуеш рытм нашых сэрцаў. Зліваючыся ў адно, яны і ўтвараюць амплітуду энергіі нашай размовы. За нас гавораць біярытмы. У цябе ад нараджэння ўменне чытаць людскія думкі.

Ды і не толькі людскія, а ўсіх жывых і нежывых істот. Вельмі рэдкае ўменне ў вас на зямлі. То дарунак Бога».

«Чаму – “у вас”? – насцярожваюся я, стараюся разгадаць сэнс слоў. – Хіба – ты...»

«Не-не, ты не так зразумеў мяне, – спахопліваецца і чамусьці сама палохаецца (толькі чаго?) Яніна. – У вас, у мужчынаў. Бо гэта дадзена жанчынам-чараўніцам. Іх Бог першымі надзяліў дарам правідцаў і яснабачання, бо мужчынскі мозг чамусьці слабей паддаецца апрацоўцы...»

«А Настрадамус?..»

«Ну, то ўжо іншае. То як выключэнне. Але ты пра ўсё зразумееш і сам. І даволі хутка».

«Пра якую апрацоўку мозгу ты гаварыла?» – Вяртаюся на ранейшую сцежку, на якую вывела сама Яніна, і мне робіцца ніякавата. Няўжо нада мной робяцца нейкія эксперыменты, а Яніна прыкінулася маёй каханай, у што я шчыра паверыў?!

«Я ж казала, што тое ўсё ад Бога. Ён дае людзям фантастычныя здольнасці і магчымасці, самім чалавекам не раскрытыя нават і на адную мільённую... Чалавек нічога не ведае пра сябе, нічога не ўмее. Ад ляноты сваёй не ўмее. Ад прыгнечанасці. Ад адчування сваёй непаўнацэннасці. Ты ж абудзіў мяне. Ты нарадзіў мяне. А я – цябе...»

«Я табе ўдзячны, Яніна! Адчуў я сапраўдную волю. Вельмі добра ні ад кога не залежаць, акрамя Ўсявышняга. Толькі ён кіруе маім розумам, маімі жаданнямі і думкамі. Але то не залежнасць, а незалежнасць».

«Ты дасягнуў за гэтыя хвіліны разумення свайго прызначэння і адметнасці. Некалі ты адчуеш і найвышэйшую асалоду. Адкрыеш для сябе смак шчаслівых імгненняў, з якіх тчэцца вечнасць...»

«Калі Бог не пазбавіў мяне асалоды кахаць цябе, то ён і падараваў магчымасць адчуваць шчасце... Я раней не адчуваў сваёй душы, а тут яна аддзелена ад цела. Мая душа, ведаю, была агіднай і пачварнай, засмечаная зайздрасцю і сквапнасцю, скнарнасцю і жорсткасцю. Нездарма ж апостал Ян казаў: “Той, хто любіць душу сваю, заб’е яе; а той, хто ненавідзіць душу сваю ў свеце гэтым, захавае яе ў жыццё вечнае...”».

1 ... 268 269 270 271 272 273 274 275 276 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)