Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 267 268 269 270 271 272 273 274 275 ... 379
Перейти на страницу:

Калі ж прыняць за праўду, што чуў і вучыў у школе, то выходзіла, што баба зусім ужо дурная і страшная, неадукаваная, багна дрымучая, – хіба можа яна навучыць чаму-небудзь разумнаму? Але ж сэрцам адчуваў, што не такая яна, мая добрая, чулая і мудрая бабулечка, – ніводнага разу ад яе не пачуў злоснага ці крыўднага слова...

Колькі ж мне яна казак расказала, колькі тайнаў раскрыла ў лесе, калі брала з сабою па грыбы ці ягады. Колькі калыханак праспявала мне замест мамы – і сёння перад сном, здаецца, чую яе голас і пяшчоту... Яна раскрывала мне таямніцы дабра і валодання энергіяй душы, якая ўмацоўвала ў мяне ўпэўненасць і сілу...

У школе, памятаю, мне было заўсёды сумна і нудотліва, страшэнна нецікава і нявесела, хоць плач. І так мне не ставала штодня маёй бабкі! Ратавала хіба тое, што мне ўяўлялася яна побач са мною. Быццам сядзела, супакойвала: «Не ўбівайся так ужо, унучак, і не бяры адно ў галаву – што паробіш, гэтую бяду – вучобу-пакуты – не абыдзе ніводзін дзіцёнак... Цярпі адно, такая ўжо доля, значыцца, на тваёй Планеце...»

От каб гэта яна, бабка, выкладала ўрокі мовы замест заўсёды падпітага і занудлівага Зіновія Арсенцьевіча ці маршчакаватай злой пенсіянеркі-хіміцы Паліны Адольфаўны... Яна гаварыла б і тлумачыла ўсім, як для мяне асабіста, а тут выходзіла, што Паліна тлумачыла ўсяму класу – і нікому аднаму. Не было сувязі паміж вучнямі і настаўніцай. І таму мы замыкаліся ў сабе. Баяліся, што выкліча яна адказваць урок тады, як не падрыхтуешся...

Настаўніца не магла ды і не хацела далучыцца да нашых сэрцаў, таму і не магла дастукацца да патаемных струнаў дзіцячых душ. А я дык сёння думаю так: а ўсё ж, можа, і добра тое, што мы не здалі ёй у палон свае сэрцы, бо што карыснага пераняў бы? Вечную незадаволенасць і злосць? Скрыпучы і звяглівы голас?Калечыла, яшчэ і як, нас савецкая школа. Найперш духоўна. З нашых сэрцаў выкідалі ўсё добрае і чыстае, а ў нашы вены заганялі бацылы страху і паслухмянства.

На сённяшні розум (каб жа яго раней можна было ўкласці ў дзіцячую галаву), дык за сотні і тысячы кіламетраў абабег бы яе, школу, каб не атрымаць тых калючых крывавых парэзаў на сэрцы і не згінацца пакорліва дугой перад уяўнымі арэоламі... Вялікія выхавацелі са скуры лезлі, стараліся, каб мы былі падобныя адзін на аднаго, каб былі адданыя і пакорлівыя, каб мы ў любы час маглі крыкнуць без раздумвання «Заўжды гатоў!» ці «Служу Савецкаму Саюзу!»... Саюзу рабоў Сістэмы?

Я не сагнуўся, я выпраміўся, разарваўшы ланцугі, што аблытвалі мяне: праламаў сцяну, што аддзяляла мяне ад духоўнай волі, прайшоў скрозь яе – зноўку нарадзіўся, зрабіўшы першы ўздых, набраўшы ў лёгкія напоўніцу нейкага ўжо новага і дзівоснага паветра...

Ахутавана? Ахутавана...

Тым часам я пачынаў набываць ужо рэальныя абрысы. На мне сядзеў ладна касцюм. На лацкане, як і кожны дзень, прымацаваны белы, як воблачка, сцяжок з чырвонай палоскай пасярэдзіне. Пры гальштуку. А штаны адпрасаваны так, што муха крылы паабсякае. На нагах карычневыя чаравікі на скураной падэшве.

Каб не ведаў, хто гэта такі, першы раз убачыўшы, яй-богу, падумаў бы, што гэта надта ж акуратны чалавек, педант, не з нашай дзяржавы, бо і трымаўся вольна і раскавана. Смелы і ўпэўнены позірк, а рухі... І дзе толькі ён так навучыўся хадзіць? У якіх акадэміях узорных паводзін вучыўся?

Я глядзеў неадрыўна на яго, а сам міжволі пытаўся ў самога сябе: «Я – гэта ён, тое зразумела. А тады ж хто я?!»

Хто ж тады я, калі ён – гэта я?

«Яніна, ты дзе? Куды знікла, што не бачу цябе? – запознена пытаюся ў каханай, павярнуўшыся ўжо ў той бок, куды яна накіравалася. – Ты была ці не?..»

«А як жа, любы, была, ёсць і буду. Заўжды».

«Чаго ж ты так доўга не прыходзіла? Я ўсе дні чакаў цябе...»

«Чакала, калі ты пачнеш свой верш да мяне. “Каханая, як цяжка без цябе...” Я выпрабоўвала цябе. Бо не верыла ў тваё каханне...»

«А цяпер – верыш?»

«Не скажу, сам здагадайся...»

«Дык то ты напісала мае думкі?»

«Я... А што – нельга? Ты ж для мяне рыхтаваў словы».

Я чуў яе голас, але не бачыў.

«Дзе ты, Яніна?»

«Ты бачыш мяне, але не хочаш у тое паверыць. Ты шмат у што не верыш яшчэ. Але хутка навучышся. Бо ты ж – немаўлятка яшчэ. Ты ж і хадзіць яшчэ не навучыўся. Як і размаўляць, лётаць, жыць пад вадой...»

«Здзекуешся, так?»

«Ды не, праўду кажу. Павер».

«Тады адкажы мне – што са мною адбылося?»

«Хіба ты яшчэ не зразумеў?»

Пэўна ж, не пасміхалася. І не здзекавалася. Ад яе слоў павявала дабрынёй і пяшчотаю, і вылучала яна чароўную энергію. Гаварыў маўкліва з ёю, яе ж не бачачы, але адчуваў яе прысутнасць, яе дыханне. Ведаў, што яна бачыць мяне, сочыць за мной.

1 ... 267 268 269 270 271 272 273 274 275 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)