Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Засімовіч правёў языком па верхняй губе, пільна паглядзеў на наведвальнікаў:
– Будзем рашаць... Дачакаемся аўкцыёну. Пішыце заявы. Зацвердзім на паседжанні гарвыканкама і аблвыканкама. Тут трэба ўлічваць мноства фактараў... Можам абдумаць гэтае пытанне. Калі не хопіць будзе ў вас сродкаў, можам аб’яднацца...
У дзверы пастукалі.
– Заходзьце! – дазволіў гучна чыноўнік.
На парозе стаяла маладая прыгожая жанчына – у плашчыку, на высокіх абцасах, з эмблемай на грудзях “ЗША”. У кароценькіх штоніках. Фіфа! Падслепавата жмурылася, святло з вокан была ёй у твар, і яна не бачыла, хто сядзеў у кабінеце.
– Вы кіруеце прыватызацыяй?
– Я. А вы хто?
– Я – зубны ўрач Ала Шарамецьева. Хачу выкупіць абласную стаматпаліклініку... У колькі мільёнаў яна ацэньваецца на сёння?
Ускочыў са свайго месца граф, падышоў да Алачкі. Не паверыў, перапытаў. Алачка не адказала, чакала, што адкажа загадчык аддзела.
– Алачка, ты здольна выкупіць паліклініку?
– Я ўсё магу. А што?
Маўчаў, раззявіўшы рот Фраерман, і ён здзіўлена глядзеў на былую жонку Шарамецьева.
Яна павяла плечуком, заўсміхалася. Што тут такога дзіўнага? А што?
Гаспадар кабінета ўжо не смяяўся. Ён пасур’ёзнеў. Нахмурыўся. Падышоў да яе, пільна паглядзеў у вочы:
– Вы – сур’ёзна?
– А што? Сур’ёзней быць не можа...
У кабінеце ўсталявалася няёмкае і незразумелае маўчанне.
.............................................................................................................
… Да сканання Савецкага Саюза заставалася...
Крым, Кактэбель, 1992, жнівень...
Ахутавана
Прытча аб мроях
1.
Адкуль прыйшлі да мяне гэтыя радкі, я не ведаў. Яны нарадзіліся самі, без майго жадання. Складаць іх я не збіраўся, толькі ў думках нашэптваў словы. Падумалася: а мо хто падслухаў мае радкі і паклаў іх на паперу. Але хто?
Верш я знайшоў у сваім стале. Замок у мяне быў адмысловы, і ніхто не мог адамкнуць шуфлядку. Раніцай, калі адамкнуў яе, убачыў зверху жоўты аркушык паперы. Чатыры радкі былі напісаны невядомым мне чарнілам.
Непакоіла хіба адна думка – хто вадзіў маёй рукою? Ці не ты, Ойча? Усёмагутны і Ўсёмогучы Божа! Калі ж я пачаў першыя радкі, памажы дапісаць астатнія. Толькі на Цябе мая надзея...
... каханая, як цяжка без цябе...
З маіх душэўных нетрыскаў не выходзіў нясцерпны боль.
Мне не было вядома, калі ён нарадзіўся.
Мройна памятаўся нядаўні сон. Каляровы сон. Ён прыходзіў да мяне не раз і раней. Бачыўся адзін і той жа малюнак: зялёна-ружовы, у кветках, луг; крумканне жаб і гудзенне пчол; малочная квецень вішанніку... Адмысловыя пялёсткавыя карункі на маіх вачах пачыналі ажываць, надзімацца, і тады яны адрываліся ад галін і імкнулі ў блакіт неба, каб стаць аблокамі і далучыцца да іншых...
І вось з гэтага казачнага хараства – з гукаў і пахаў вясны, з маіх думак і жаданняў, з майго трызнення і радасці прадчування ўзнікаеш ты, нараджаючыся з небыцця, з нічога. Ты крочыш мне насустрач - жаданая і казачная, расхінаеш, бы крылы, рукі – ці то хочаш узляцець з гэтага дзівоснага лугу ў бездань неба, ці то імкнешся да мяне, каб агарнуць сваёй пяшчотай...
Ты не прыйшла на сустрэчу на другі, і трэці, і чацвёрты дзень... Штовечар я наведваўся на нашае месца сустрэчы, чакаў да апоўначы тыдзень і другі, але ты не з’яўлялася.
Ведаў, што вельмі завінаваціўся перад табою. Пакрыўдзіў неасцярожным словам, параніў позіркам тваё сэрца. Не знаў, як выправіць памылку, чым замаліць віну.
Ад невядомасці разрывалася сэрца.
Я думкава дасылаў табе словы роспачы, пытаўся ў Бога, чаму ты так жорстка абышлася са мною. Не верылася, што больш ніколі не зробіш крок насустрач...
Потым быў вымушаны ляцець самалётам на Кіеў. У камандзіроўку. Мяне цікавілі матэрыялы ў архівах, што тычыліся Вялікага Княства Ліцвінскага.
Мо за гэты час ты і прыходзіла, не ведаю...
Праз тыдзень я вяртаўся на «ТУ-104» дадому...
Таму не паверыў, калі ты з’явілася перада мною ў мройным тумане. Перакананы быў – прывід.
Але міжволі ўскідваю рукі, каб злавіць цябе, атуліць, упусціць у сваё сэрца і не выпускаць больш на волю... Хацелася зрабіць цябе вязнем замка Кахання, сваёю ўласнасцю, сваім дарагім і неацэнным прыватным шчасцем. Памятаю ж: у хвіліны свайго найвышэйшага ўзлёту душы ты, перапоўненая жаноцкасцю і асалодай, прамовіла: