Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 266 267 268 269 270 271 272 273 274 ... 379
Перейти на страницу:

– Я тваё кацянятка, якое заўсёды будзе вуркатаць табе над вухам і прыносіць толькі радасць...

Ты памкнулася мне насустрач. Неяк лёгка адарвалася ад зямлі і ўжо не ішла, а ляцела, бязважкая, – і трапіла акурат у мае абдымкі. Але я не паспяваю прытуліць да сябе – во дзіва! – ты прайшла скрозь мяне. Твае ногі прайшлі праз мае ногі, рукі – праз рукі, галава – праз галаву. Толькі два сэрцы не сустрэліся адно з адным: палавінка твайго засталася ў маёй грудзіне, а мая палавінка засталася ў цябе...

Твае косы аксамітным шлейфам яшчэ доўга абвівалі мае грудзі, плечы і шыю, калолі нябачнымі іголкамі... Ці то ты сама, ці то шолах тваіх кос шапталі нейкае загадкавае для мяне слова:

– Ахута... вана... ахутавана!..

Я сілюся паўтарыць гэтае дзіўнае слова – як быццам хто прымушаў тое рабіць, – але мае губы не варушацца, яны здранцвелі і зрабіліся нежывыя - як і не мае, як быццам дакторка Перліна зрабіла мне ўкол-замарозку, каб палячыць хворы зуб, і навакаін скаваў мне язык...

«Аху... та... ва... аааа» – паўтараў толькі думкава, запомніўшы гэтае загадкавае і чароўнае слова.

Спрабую павярнуцца, каб паглядзець, як гэта ты змагла прайсці скрозь мяне (ці я праз цябе?), але ў мяне нічога з таго не выйшла – я як скамянеў, не мог паварухнуць ні рукой, ні нагой... І тады мяне ахапіў жах. Я памятаў, калі мае кашмары ў снах пераходзілі за мяжу майго цярпення, я звычайна ратаваўся крыкам аб дапамозе і прахопліваўся.

Тут жа было ўсё інакш...

Мяне ахапіў страх. Ён не перарываўся, наадварот, узмацняўся яшчэ больш і больш. А пасля ўжо я і зусім нічога не разумеў – раздзяліўся на дзве палавіны. З мяне ўжо выйшаў... хто?! Я выйшаў з сябе? Божачка, ці можа быць такое не ў сне?

А тое, што то быў не сон, ведаў дакладна...

Я бачыў сумны позірк майго другога «я», але ён чамусьці не заўважыў мяне, бо глядзеў, як павярнуўся да мяне, скрозь мяне. Калі ж я прасцярожліва дакрануўся да пляча, то не адчуў яго – мая рука праляцела ў пустэчы, ні за што не зачапіўшыся. У мяне не было рук? Ды што рук, у мяне зусім не было нічога – ні рук, ні ног, – анічога! Я быў бесцялесны. У тым я пераканаўся, калі паглядзеў у люстэрка – адлюстравання свайго не ўбачыў...

Божа, што са мною адбылося?!

А я не адрываў позірку (чым жа я мог глядзець?) ад свайго двайніка, майго другога «я». Ён падняў павольна нагу і апусціў яе, потым гэтак жа другую. Тое чамусьці напамінала мне тых салдатаў, што неслі ганаровую вахту ля мармуровага скляпення сатаны...

Толькі праз нейкі час ногі сталі спружыністымі, гнуткімі. Але імі ўжо я не кіраваў – у мяне было сваё асабістае асяроддзе і біяполе, свае пачуцці і адчуванні.

Што адбылося ўсё ж са мною? Трагедыя? Здзек? Злы выпадак?

Праз якое паўгадзіны я ўжо не адчуваў ні страху, ні боязі. Нават цікаўнасць пакінула мяне, і я ўжо амаль перастаў задумвацца над сваім становішчам.

Мне стала нечакана лёгка. Незвычайна лёгка. Быццам хто выпадкова скінуў з маіх плячэй неймаверны груз, які прыгнятаў мяне ўвесь час, прыціскаў і згінаў да зямлі, згінаў у дугу, каб я быў падагнаны пад стандарт паставы раба.

Я шмат гадоў згінаўся, амаль навучыўся складвацца, як сцізорык, і ўкладваўся ў тыя пачварныя рамкі пракруставага ложка, які прызначаўся кожнаму з нас яшчэ з пялюшак... Каб жа той сатана-творца пакінуў у нашых мазгах толькі ўсяго адну звілінку, то тады мы і сапраўды ператварыліся б у быдлячча, пакорлівы статак нелюдзяў, і можна тады было б аддаваць любыя каманды ці загады – і не было б тады сумневу, што нехта з нас не выканаў бы іх...

Бабця Настазя, а было ёй пад дзевяноста, мудрая і спакойна-разважлівая, раптам пасуровела, калі я прынёс дахаты партрэт сатаны і павесіў яго на сцяну, прамовіла:

– От бо ўдумаў, унучак, утварыў... А гэны думаў, што сябе замест Хрыста ў кут павесіць... Дык то ж ненадоўга, ведалі пра тое ўсе... От бо... А што ні кажы, сатана і ёсць сатана. Так і ў Святым пісанні напісана... Здымі, унучак, выкінь... з маёй хаты...

Нічога не зразумеў я з бабульчыных слоў. Але ж перапытваць не асмеліўся – баяўся пакрыўдзіць бабу. Два словы – Хрыстос і сатана – уяўляліся мне нечым таямнічым і недасягальным для дзіцячага розуму. Усё тое і прымусіла сцяцца сэрца і ўпершыню задумацца над тым, што, пэўна, існуюць у жыцці рэчы, якія трэба спасцігаць самому, без чыёй-небудзь помачы...

Навука ў школе – то адно, што не аб’едзеш, не абыдзеш. Светапогляд спагадлівай і дабрачай бабы Настазі – тое зусім іншае, адчуваў – больш грунтоўнае, бо гаварыла яна ўпэўнена і пераканаўча, мудра і проста. Значыць, ведала, пра што казала.

1 ... 266 267 268 269 270 271 272 273 274 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)