Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 264 265 266 267 268 269 270 271 272 ... 379
Перейти на страницу:

19.

І трэба ж такому здарыцца...

Іван Мінавіч да лецішчы памагаў суседу прабіваць сідравіну: “бабай” забівалі ў зямлю трубы-нержавейкі. Зуй неяк умудрыўся падсунуць пальцы абедзьвюх рук пад “бабу” – і іх раструшчыла...

Ён нема ўзвыў, падскочыўшы на месцы. Спачатку твар наліўся чырванню, а потым ссінеў. Ад невыноснага болю не ведаў, куды падзець сябе, і вымазаў крывёю твар – збоку можна было падумаць, што змясілі чалавека на горкі яблык. А як з лецішча дазвонішся да хуткай дапамогі? Прыйшлося аднаму з кампаніі бегчы на бальшак, упрасіць вадзіцеля, што імчаў па дарозе і якога супыніў, за вялікія грошы ўгаварыў забраць чалавека і адвезці ў горад.

Як пракляў яго Абламейка, паабяцаўшы, што адпомсціць яму за звальненне, што танцаваць будзе. Танцаваў – і добра танцаваў... І траўма ж... Бытавая, на лецішчы. Пальцы ампутавалі, а як жа яму лячыць хворых, за бор брацца? Ці застанецца галоўны ўрач без урачэбнай практыкі? Інвалід, а не ўрач. І смех, і гора...Ні панос, дык залатуха.Ніхто ніколі не ведае – дзе знойдзеш, а дзе згубіш, дзе ўпадзеш, а дзе ўзляціш пад воблакі...

...У графа жорсткасць накаплівалася гадамі. Жорсткасць да ўсяго – да людзей, да былой другой жонкі, да абставінаў. Столькі было планаў, столькі сяброў. Той жа Абламейка... “Кідай, пакінь, знойдзеш сабе другую – свет клінам сышоўся на тваёй Алачцы?” А сам жа як у памыйную яму боўтнуўся – Мышка правучыла яго, як след...

... Прасторны кабінет на пятым паверсе агромністага будынка, на фасадзе якога яшчэ і па сёння вісіць герб Савецкага Саюза. Злева д яго ноччу неонам гараць агні “Слава Савецкаму”, а справа – “народу”...

Няма капээсэс, а на фасадзе двухпавярховага рэстарана – упрытык да аблвыканкама, праз дарогу, такімі ж літарамі абвешчана, што народ і партыя – адзіныя. У адной неразрыўнай звязцы. Ніхто чамусьці не асмельваецца скінуць той заклікальны лозунг. Быццам засеў, стаіўся з ружжом, у прысадах парка бронзавы Ульянаў, а замест яго стаіць на пастаменце іншы, і паказвае працягнутай рукой у пачварнае бяздонне, абяцае, што кожнага, хто ўзбярэцца да тых магічных літараў, возьме на прыцэл снайпер...

У прасторным кабінеце вялізны, пад дуб, двухтумбовы стол. За ім сядзіць гаспадар – малады, у чорным касцюме, хлапец. У белай сарочцы і пры тоненькім, бы вужака, шэра-бліскучым гальштуку. Упэўнены ў сабе, без пыхі і комплексаў, сучасны бізнесмэн, былы савецкі спекулянт. Чарнявы, з роду плямёнаў зямлі абетаванай, але з расейска-беларускім прозвішчам Засімовіч...

Гаспадар гутарыць з наведвальнікам, тлумачыць яму, памагае жэстамі. Ці то не ўключаны мікрафоны, ці іх словы надта ціхія – нічога не чутно.

Але вось голас прарваўся – можна пачуць і разабраць кожнае слова.

І тут жа стукаецца нехта ў дзверы – коратка і настойліва. На парозе, апрануты ва ўсё белае і замежнае, стаяў Віктар Шарамецьеў.

– Дзень добры! Ці можна да вас? – спытаў не вельмі гучна, і гаспадар кабінета хацеў сказаць, што ў яго наведвальнік, але зразумеў, што ад такога не адчэпішся, кіўком галавы паказаў на крэсла.

– Сядайце. Што ў вас за пытанне?

– Вы загадваеце аддзелам па прыватызацыі?

– Я. А што вы жадаеце прыватызаваць?

– Што? – Шарамецьеў крыху задумаўся – выкладаць усё адразу пры наведвальніку, ці потым, каб сам-насам пра ўсё дамовіцца? Але, набраўшы паветра поўныя грудзі, гледзячы ў вугольныя вочы гаспадара кабінета, выпаліў, як залпам “Аўроры”: – Хачу прыватызаваць абласную стаматалагічную паліклініку!

Твар Зосімавіча з каменнага ператварыўся ў вясёлы. Ён адкінуўся ў крэсле, задраў галаву, зарагатаў:

– Ну, і дзянёчак сёння! Жывот можна падарваць ад смеху.

Адсмяяўшыся, паправіў гальштук на шыі, пасур’ёзнеў:

– Вось перад вамі пан Моўша Фраерман. Таксама з такой просьбай прыйшоў.

Толькі цяпер убачыў граф, што перад ім сядзіць Моўша. Той Моўша, які за дзесяць залатых дыскаў для зубоў купіў Алачку – пераспаў з ёю некалькі начэй. Не падарыў нават, а прадаў па дзяржаўнай цане, сказаўшы, што з цягам часу кошт іх узрасце у сотні разоў. Як у ваду глядзеў. Выходзіць, Моўша купіў і яго, графа.

– Ты? – Віктар адчуў, як пачалі свярбець далоні, як быццам хто ўкінуў у іх гарачае вуголле, і тут жа нехта з-за спіны спытаў пра карцэр, чым астудзіў адразу графа.

– Я. А што? Я даю тры мільёны за паліклініку. Хаця яна каштуе адзін.

– Тры? За паліклініку? – здзівіўся граф. – Адкуль яны ў цябе? – а потым, павярнуўшыся да Зосімавіча, як не крыкнуў: – А я даю чатыры. Не – пяць!

1 ... 264 265 266 267 268 269 270 271 272 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)