Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
- Автор: Пацюпа Юрий
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:
Даўжыня кожнага паўрадка ў пяць складоў, пры простай кляўзуле, не дазваляе пульсанце аддаліцца больш чым на два роўні, і, як вынік, інварыянтам дзесяцьцёвіка ёсьць два дзьвюхступовыя дактылі (3-і радок). Часамі пульсанта рэгрэсійна адхіляецца, ці, інакш, ссоўваецца ў бок канстанты, фармальна ўтвараючы «дзьвюхступовы ямб», а фактычна — пераліў (6-ы радок). Першыя два склады — гэта адзіны абсяг віхтаньня пульсанты. Іншыя акцэнты, што ўсутыч набліжаюцца да канстанты, ператвараюцца ў сысталы, у супарат якім могуць разьвівацца дыясталы (першы паўрадок 2-га радка). Але нават інварыянтныя, чыста «дактылёвыя» адцінкі дзесяцьцёвіка становяць сабою дактыль нестандартны з абсечанаю цэзураю, нечым падобны да «харыямбу». А ўсё разам — і ўемны дактыль, і «ямбавыя» пералівы — стварае тое непаўторнае энэргічна-пералівістае гучаньне дзесяцьцёвіка, зь якім ня можа параўнацца ні дольнік, ні лягаэд.
Беларускі дзесяцьцёвік — ня міт і ня байстар, як лічаць нашыя вэрсолягі, ім напісана нямала прыгожых лірычных вершаў. Гэты памер вельмі падобны да свайго польскага прататыпу, але супраць апошняга мае куды большыя абсягі ў вар’яваньні кляўзулаў. Беларускія паэты добра адчувалі гэтыя мажлівасьці і таму побач з простымі кляўзуламі свабодна карысталіся тупымі:
Чыста колькасна, за кошт тупых канчароў, кожны радок тут утрымвае толькі дзевяць складоў. Але было б дзіўна, калі б мы пачалі сьцьвярджаць, дзей гэтыя вершы якасна розьняцца ад цытаваных вышэй. А тым часам «сылябічная» догма «сыляба-таністаў» вымагае менавіта такога прачытаньня. Як бачым, абкарачэньне пасьляканстантавых складоў насамрэч не мяняе дактылёвага інварыянту, як раней не мяняла пэонавых.
Сярод доўгіх памераў дзесяцьцёвік — сама кароткі, таму ён мала калі дзеліцца на драбнейшыя, пяціскладовыя адзінкі. Аднак наяўнасьць у ім цэзуры падставу для падзелу дае. Калі ж нутраныя рымы ўзмацняюць цэзуру, як было ў апошнім прыкладзе з Старога Ўласа, дык дзяленьне хаця-нехаця напрошваецца само. Цікавы ўзор дзесяцьцёвіка спатыкаецца ў беларускай калядцы XVIII стагодзьдзя: тут парныя рымы злучаюць то паўрадкі, то радкі, то адначасна тое і другое, намяркоўваючы (///) ці паслабляючы (//) патэнцыйны падзел:
Спраўджаньне такога падзелу і пераўтварэньне яго паўрадкоў у самастойныя радкі пяціскладовіка можна бачыць на наступным прыкладзе:
Няўважлівы вершазнаўца пяціскладовік можа лёгка зблытаць зь дзьвюхступовым дактылем, які становіць яго інварыянтнае з’ішчаньне, ці дзьвюхступовым «ямбам», які становіць з’ішчаньне варыянтнае. Пазьней на гэтай падставе ў «сыляба-танізьме» адбылося раздваеньне пяціскладовіка на «дактыль» і «ямб».