Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 189
Перейти на страницу:

Бураўкін: Я хацеў бы запярэчыць ці паспрачацца са Сьвятланай па некаторых пазыцыях, хаця некаторыя яе цьвержданьні я прымаю, і горка гэта ці ня горка, але яны маюць месца. Але мне здаецца, што яе сьцьвярджэньне, што трэба разьдзяляць — альбо дэмакратыя альбо мова, гэта тое трагічнае перакананьне, якое і прывяло да таго, што сёньня ёсьць у Беларусі, і можа прывесьці да таго, што ня дай Бог можа адбыцца ў будучыні. Калі гэта палітыка рэальная і калі гэта палітыка мудрая, ня сёньняшняя прагматычная, як мы любім казаць, а мудрая, ня толькі для сёньняшняга пакаленьня, мы не павінны разьдзяляць у нацыянальнай дзяржаве пытаньне дэмакратыі і пытаньне мовы. І тое, што іх разьдзялілі ў 90-я гады некаторыя палітыкі з аднаго боку і з другога боку — гэта іх вялікая, а можа нават і трагічная памылка. Але ж давайце мы памылкі будзем выпраўляць, а не заганяць яшчэ глыбей.

Давайце ня будзем адрываць паняцьце дэмакратыі ад паняцьця нацыянальнай годнасьці, нацыянальнай гісторыі, урэшце ад паняцьця нацыянальнай ідэі. І тут пытаньні мовы, як бы што ні казалі, нікуды ад гэтага не падзенесься — яны вельмі вострыя, таму што яны вельмі тонкія.

І Захад павінен дапамагаць усё ж такі лепшым сілам, тым, якія, так бы мовіць, ёсьць. І Захад не павінен казаць, што няма праблемы мовы. Ёсьць праблема мовы. Якая прагматыка, даруйце? Гэта прагматыка рынкавая і недальнабачная, калі аказваецца, што грошы на расейскамоўны праект ёсьць, а на беларускамоўны, як сказаў сп. Вік, няма. Даруйце, але гаворка ідзе відаць не пра грошы. Я разумею рэаліі, але мяне трывожыць тое, што пры гэтым адкідаецца і ігнаруецца тое, што ў кожнага народу вельмі дарагое. Сьвятлана спаслалася на рэвалюцыю, будзем называць яе так, ва Ўкраіне. Правільна! У тых падзеях, што адбыліся ва Ўкраіне, мела значэньне нацыянальнае пытаньне, мела значэньне мова, хаця там агромністая маса расейскамоўных людзей. І калі тая самая «Нямецкая хваля» вядзе перадачы на Ўкраіну па-ўкраінску, то чаму яна ня можа весьці перадачы на Беларусь па-беларуску, разумеючы, што калі мы гаворым пра будучыню Беларусі, то гэтая будучыня абавязкова будзе зьвязаная зь беларускай мовай. А калі яны гэта адкідаюць, даруйце, я ня надта веру ў шчырасьць іх дэмакратычных пабуджэньняў.

Дракахруст: Сп. Бураўкін, мы ўжо часткова пачалі размаўляць пра праблему, якая, так выглядае, ёсьць ключавой ва ўсёй гэтай гутарцы. Андрэй Дынько ў сваім лісьце на сайт «Наше мнение» піша: «Ці можа быць расейскамоўны тэкст асновай нацыянальнага дыскурсу — гэта яшчэ трэба даказаць». Пра тое самае піша і Віталь Сіліцкі: «Пытаньне ў тым, ці будзе расейскамоўны беларускі нацыяналізм мець працяг сам па сабе. Ну, зьнікне беларуская мова, дзе вы знойдзеце, дзе выгадуеце новых Быкавых, Арловых, Хаменак, Хадановічаў? А калі ня выгадуеце, то чым іх заменіце?» Сапраўды ў гэтым ключ — ці магчымы расейскамоўны беларускі нацыянальны праект, ці можа ён ужо існуе?

Бураўкін: Гэта для мяне вельмі тонкае пытаньне, бо што такое нацыянальны праект? Я абсалютна веру ў тое, што ў Беларусі могуць быць таленавітыя творцы, якія пішуць па-расейску. Я гэта не адкідаю і маю гэтаму доказы. Іншая справа — я лічу, што выявіць найбольш поўна, глыбока і тонка душу народу, даруйце за такія гучныя словы, у Беларусі можна толькі на роднай, матчынай мове, бо мова нясе ў сабе такія непрыкметныя, невідавочныя глыбіні, якія не нясе ў сабе ніякая іншая інтэлектуальная субстанцыя. Таму сапраўды, калі народ нараджае такіх геніяў, як Быкаў у прозе, Барадулін у паэзіі, гэты народ мае права мець культуру на сваёй мове, ён яшчэ ня вычарпаў сябе ў сваёй мове. А дзяржава, і нават міжнародная супольнасьць падпіхвае яго: «Да бросьте вы этот белорусский язык, пусть будет колбаса». На гэта ўсё сыходзіць.

Я хачу вярнуцца да гэтай тэзы — сьпярша дэмакратыя, потым мова. Пры такім разьвіцьці падзеяў, як у нас, гэта будзе трагедыя, і ня толькі для Беларусі, але і для дэмакратыі, калі беларускую мову зьнішчыць менавіта дэмакратыя, даб’е беларускую мову менавіта дэмакратыя.

Я таксама чалавек эмацыйны і не хачу сказаць, што валодаю ісьцінай, але зь вялікай трывогай і боязьзю стаўлюся, калі такія тонкія рэчы, як мова, нацыянальны характар, мэнталітэт, нацыянальная ідэя хочуць вырашаць вельмі проста, ня ў самых лепшых традыцыях жорсткага рынку.

Дракахруст: Сп-ня Алексіевіч, а Вы кім адчуваеце сябе — проста таленавітым расейскамоўным пісьменьнікам або прадстаўніком расейскамоўнага беларускага нацыянальнага? І як Вы сябе вызначаеце ў межах гэтай дылемы — мова або кілбаса? Вы на баку кілбасы?

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)