Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 189
Перейти на страницу:

Аднак ня будзем сьпяшацца з высновамі. Выбары якраз і пакажуць, ці мае рацыю той, хто прадчувае патэнцыял агульнанацыянальнага лідэра ў Аляксандру Мілінкевічу. Але ня ў тым сэнсе, што ён пераможа на выбарах — хто пераможа, праўдай ці няпраўдай, усім добра вядома.

Выбары могуць дапамагчы Мілінкевічу раскрыць увесь свой палітычны патэнцыял. А калі ён пасьля 19 сакавіка ня сыдзе ў палітычны цень, як Ганчарык калісьці, дык беларускае грамадзтва магчыма нарэшце займее гэтак доўга чаканую альтэрнатыву Аляксандру Лукашэнку.

Дракахруст: Спадарыня Сьвятлана, некалькі месяцаў таму Вы ўдзельнічалі ў нашым «Праскім акцэнце» з Генадзем Бураўкіным, і тады Вы казалі, што ніякіх альтэрнатываў Лукашэнку і блізка няма. Якія ў Вас уражаньні цяпер?

Алексіевіч: Я ўжо каля двух месяцаў у Беларусі, крыху езьдзіла па вёсках, па невялікіх гарадох, днямі вярнулася з Магілёва. Вось мы сядзім у Магілёве ў залі, чалавек 100, і на сьцяне вісіць партрэт Мілінкевіча.

І я гляджу на гэтыя добрыя твары, прыйшла добрая публіка з ужо забытымі тварамі — настаўнікі, мясцовая інтэлігенцыя, і на сьцяне вісіць гэты партрэт. І ў мяне адчуваньне, што я ці то ў Польшчы, ці то ў Чэхіі. Я бачу, што зьявіўся годны, нармальны чалавечы твар. Ён адпавядае і часу, і драматычным падзеям, якія ў нас адбудуцца незалежна ад таго, зьменіцца гэтая ўлада ці застанецца. У ягонай плястыцы, забытай у нас інтэлігентнасьці для мяне ёсьць пэўная надзея.

Я чула аўдыторыю і бачыла, што напрацаваная ўжо беларуская прастора, да мяне падыходзілі маладыя людзі, яны распавядалі мне, як яны шукалі сьляды паўстаньня Каліноўскага. Яны ўсе гавораць па-беларуску.

Бачна, што расьце гэтая маса людзей. І зьяўляецца гэты твар, на якім факусуюцца чаканьні лепшай часткі грамадзтва. Чакала грамадзтва Лукашэнку — яно яго і атрымала. А цяпер грамадзтва поўнае новых чаканьняў, яшчэ не асэнсаваных, схаваных. Але гэтая постаць ёсьць.

Я ня ведаю, ці адбудзецца гэты цуд зараз, я ў гэтым неяк мала ўпэўненая. Хоць я размаўляла з украінскімі інтэлектуаламі, яны за месяц да рэвалюцыі казалі, што ня вераць у яе магчымасьць. Але раптам узьнікае нейкі новы хімічны элемэнт. Мы дзеля гэтага працуем, думаем — раптам гэта адбудзецца. Але фігура гэтая ёсьць.

Дракахруст: Спадар Някляеў, і спадарыня Сьвятлана, і спадар Акудовіч гавораць пра альтэрнатыву толькі ў асобе Аляксандра Мілінкевіча. Вы — сябра штабу іншага кандыдата — Аляксандра Казуліна. Ці стварае ён сапраўдную альтэрнатыву Аляксандру Лукашэнку?

Някляеў: Па-першае, я хачу падтрымаць Сьвятлану ў тым, што нельга дапускаць бязьвер’я ў перамогу, якое пануе цяпер у большасьці нашых людзей. Сьвятлана дарэчы прыгадала прыклад Украіны, я там таксама нядаўна быў — і сапраўды, ніхто да таго, як гэта сталася, ня верыў, што такое можа быць. Мэнталітэтна ўкраінцы вельмі з намі падобныя, і развагі былі такія самыя: «Ай, ніколі ў нас ужо нічога ня будзе, так мы і сканаем на гэтым памежжы». Не, сталася.

Любая альтэрнатыва калі ня годная, то лепшая за тое, што мы маем. Па сутнасьці для выбаршчыка любая праграма ў вуснах прэтэндэнтаў пазбаўленая сэнсу, бо яна нічым не напоўненая. Па сутнасьці ёсьць не праграмы, а чаканьні пэўных сацыяльных групаў, у тым ліку і інтэлігенцыі.

Якраз неактыўны ўдзел інтэлігенцыі ў палітычных пэртурбацыях апошняга часу мяне найбольш насьцярожвае.

Я ня ў штабе Казуліна, але сапраўды ў групе, якая яго падтрымлівае. Чаму? Чаму я не ў Мілінкевіча? А што мне рабіць у Мілінкевіча? Ён беларус натуральны, у адрозьненьне ад большасьці нашых палітыкаў, якія палітычна беларусы. Яны і гавораць па-беларуску толькі на трыбунах.

Беларускасьць — гэта брэнд, гэта адзінае, што можна супрацьпаставіць Лукашэнку. Яго нельга перайграць ні ў эканамічным, ні ў палітычным пляне, таму яны ўсе становяцца на гэтую самую беларускасьць.

Казулін — гэта таксама не натуральны беларус, але ён скіроўваецца да таго. І не ўплываць у гэты момант на чалавека з пэрспэктывай было б памылкай.

Асабіста ён мне трохі нагадвае Генадзя Карпенку, зь якім я ў свой час блізка сябраваў, і мае адносіны з Карпенкам прывялі, скажам, да зьяўленьня Маладэчанскага фэстывалю народнай музычнай культуры.

Усе гавораць — «адзіны кандыдат, адзіны кандыдат». Я заўсёды быў за шырокі палітычны спэктар у Беларусі. Я таксама спадзяюся на цуд кшталту ўкраінскага, але палітыка адзінага кандыдата на мінулых выбарах прывяла да таго, да чаго прывяла. І чым так радыкальна зьмянілася сытуацыя, што тая самая палітыка праз 5 гадоў прывядзе да іншага, калі ня будзе ня толькі альтэрнатывы Лукашэнку, але і альтэрнатывы сярод тых людзей, якія вылучаюць сябе сёньня кандыдатамі ў прэзыдэнты?

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)