Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 379
Перейти на страницу:

Доўга распытваў у іх Сяргей пра жыццё, слухаў і хмурыўся, паціраў левы бок грудзіны, уздыхаў.

Маці адзначала, што ён пастарэў вельмі – гады яшчэ маладыя, а ўвесь белы, бы снегам галава абцярушана. Праз усю шчаку шрам, на правай руцэ не было двух пальцаў. Пэўна ж, і дасталося Сяргейку пад завязачку.

Пад вечар, дачуўшыся пра радасную навіну, прыклыпаў дзед Міхась. Як роднага абняў салдата, радасна прамовіў:

– Ёлкі-маталкі, Андрэевіч, вымахаў як… І ў хаце галавой да столі дастаеш, новую будаваць трэба, вышэйшую.

– Адбудуем, дзеду, дай толькі час… Высокую, прасторную, на некалькі пакояў.

Распытаўшы, паслухаўшы адказы на свае пытанні, скрушна пахітаў галавой:

– Ну і дасталося табе, Сяржук, і ворагу не пажадаеш…

– Ды нічога, дзядуля, галоўнае, што я цяпер дома – сярод родных. Гэта – вялікае шчасце, дзед Міхась!

– І не кажы, палкі-маталкі!..

Маці маўкліва стаяла каля печы, выцірала хусцінкай вочы. Ёй балюча было за сына – гэта ж столькі нацярпеўся, нагараваўся за вайну! Ці хоць здаровы, ці цэлае ўсярэдзіне, раз такі пакрамсаны асколкамі і хірургамі… Ды расказваў толькі збольшага, а ці раскажа пра тое самае цяжкае, што прыйшлося перажыць, што прапусціў праз сваё сэрца?

– Нічога, браток Васілёк, нічога, зажывем яшчэ мы з вамі! – ціскаў ён за плечы брата, кудлаціў русявы чуб. – І са школай уладзім, не перажывай, не можа быць таго, каб не ўладзілі!..

Васіль слухаў і братавы словы ўліваліся ў яго бадзёрай і мажорнай мелодыяй, і яму гэтак жа думалася: “Зажывем, зажывем, братка, і ўсё ў нас наладзіцца! Цяпер мы разам і дровы нарыхтоўваць будзем, і соткі вясной ўрабляць, і пастушкоўствам больш займаца не буду… Ды ці мала што перамяніцца-змяніцца можа ў нашым жыцці! Ды і ніхто цяпер папікаць не будзе, што я бязбацькавіч – Сяргейка цяпер мне і за бацьку будзе, і за брата, і за самага лепшага сябрука!..”

Калі ж пайшлі купацца на Чарацянку, зноў балючая дзіваванка адкрылася перад Васілём. Сяргей распрануўся, каб ісці ў ваду і паплаваць. Васіль жахнуўся – ніводнага цэлага месцейка не было на целе! Як склеены з нейкіх кавалачкаў , як латкі з чужога чалавечага цела накладвалі яму на грудзі і спіну…

– Братачка ты мой! Што ж з табою зрабіла вайна! – упаў перад ім на калені брат, даланёй пачаў гладзіць рубцы і шрамы. – Ты ж увесь пашкамутаны і пакалечаны…

Сяргей сціснуў яму балюча плячо:

– Нічога, Вася-Васілёк, нічога… Страшнае ззаду засталося. Не раны страшныя, не тое, што пакалечыла, шчаслівы ад таго, што душа не скалечана, што ў Крушнікі свае вярнуўся і магу смела хадзіць і глядзець людзям у вочы…

– Я вельмі рады, што ты вярнуўся. Ты не ўяўляеш, якое гэта для мяне шчасце. І для матулі. Нам вельмі цяжка было. Без бацькі. І – без цябе.

– Ведаю. Але цяпер пераменіцца ўсё да лепшага. Слова даю.

Калі пакупаліся, калі выйшлі на бераг і леглі, каб пагрэцца на восеньскім ужо сонцы, і прызнаўся Сяргею брат:

– А я, братка, гада аднаго хацеў забіць. З ружжа.

– Гэта ж каго? – не расплюшчваючы вачэй, жмурачыся ад промняў сонца, пацікавіўся Сяргей.

– Рафала Рукана. Ён Міхася Пятровіча з Лёдзяю здаў энкэведыстам… А ўсё з-за таго, што Лёдзя вельмі хацела стаць дырэктаркай школы.

Брат маўчаў, доўга нічога не казаў, потым ціха прамовіў, як параіў:

– Не табе, Васька, разбірацца ў гэтым. Не табе ў такіх справах суд вяршыць.

– А каму – каму той суд вяршыць? Савецкаму суду? Ведаеш, як ён разбіраецца…

Сяргей ужо сеў, глядзеў некуды ўдалеч, спахмурнеў, пацёр левую грудзіну:

– Ведаю, добра ведаю… А табе змагацца ці мне, што супраць ветру… Ды ладна, пагаворым калі пазней пра тое. Добра?

– Добра. Нам ёсць пра што пагаварыць. І шмат яшчэ якіх пытанняў хвалюе мяне, і я не знаходжу на іх адказу. Таму і балюча жыць з гэтымі пытаннямі. Нікому я іх не расказваў, а табе раскажу.

– Лады…А цяпер што, мо апранацца будзем? Не час ужо для купання, хаця вада яшчэ цёплая. Пасля здзвіжання ніхто ўжо не купаецца…

Пабіла Сяргея крыважэрная вайна.

Тройчы рашацілі-пранізвалі яго асколкі, двойчы пранізвалі наскрозь кулі.

Столькі ж разоў адлежваўся ў медсанбаце і шпіталі. Загойваліся раны – і яго адразу ж кідалі ў новае пекла, у новы жудасны агонь. Як на выжыванне кідалі, як у мясарубку, якую распачалі навыперадкі Адольф і Язэп.

Але ж – выжыў. Выжыў насуперак усяму, неяк жа вылузаўся з лапаў смерці, хаця яна не раз абдымала яго, мілавала, як самая лепшая палюбоўніца… І ўжо на канчатак, як помсцячы яму за тое, што не прыняў яе кахання, як быццам для таго, каб праверыць, пераканацца, ці сапраўды ён такі жывучы і ўдалы, ці сапраўды яму памагае Бог, у якога ён верыў і маліўся штодня, прасіў дараваць яму жыццё, – кінулі яшчэ ў больш жахлівае полымя – на Далёкі Усход, – на вайну з японцамі…

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)