Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 379
Перейти на страницу:

Тады яшчэ два разы праліў кроў. Раны, праўда, неглыбокія, лёгкія – у параўнанні з ранейшымі, камарыныя укусы. Але нага доўга не гоілася – закрануў асколак косць… І таму накульгваў на яе. Балела начамі, асабліва пад раніцу альбо калі збіралася на дождж.

Васіль усёй душой узненавідзеў вайну, Гітлера, што адняў у яго бацьку, забіваў не раз Сяргея, узненавідзеў Сталіна, які загубіў столькі людзей, які рукамі энкэвусаўцаў забіваў лепшых людзей і цяпер – такіх, як Міхась Крупа…

Дарога роўная, асфальтаванка.

За акном буяе лета. Пасля зацяжных цёплых і спакойных дажджоў усё порстка пайшло ў рост, ажыло, расквітнела, – пышным рознакаляровым букетам раскашоўвалася летняя залатая пара…

У вёсцы ён быў даўнавата – з тае пары, як пахаваў маці. Колькі разоў наведваўся на могілкі, а ў вёску не заяджаў – штосьці замінала, не пускала туды.

Без маці вёска здавалася чужой. Нават у родную хату баяўся заязджаць – баяўся адзіноты і цішыні, маўклівага мамінага папроку, што не так часта праведваў яе…

Гадзіна дарогі па бальшаку, потым легкавік пакаціўся ўправа – на вясковую дарогу з сінім указальнікам “Крушнікі”. Па ёй праехаць з хвілінаў дзесяць – і сустракае ўзгорак з высокім хвойнікам і агароджай. То і былі могілкі…

Пад’ехаў да выспы, спыніў легкавушку.

Магілка матулі была каля плота, пад бярозкай, у металічнай агароджы, афарбаванай у зялёны колер.

Васіль паставіў на ўзгорачак ружы ў слоіку. Сядзеў, маўчаў.

Каб не за рулём, памянуў бы маці па вясковаму звычаю – шклянку горкай прыняў бы за спакой яе душы.

Потым пасядзеў каля магілы брата – непадалёк ад маці.

Пражыў ён тады нядоўга – на адзін дзень перажыў Сталіна.

Тады так са школай нічога і не атрымалася. Школу Васіль заканчваў у раённым цэнтры, пасяліўшыся ў матуліных сваякоў.

Калі ж Сяргей паткнуўся да дырэктаркі, папрасіў, каб вярнулі хлопца ў школу, Лёдзя звузіла злыя вочы, як не прашыпела па-гадзючынаму:

– Ш-што гэта вы сабе пазваляеце? Ш-што робіцца, панімаеш? Ён жа адмовіўся падпісваць пісьмо таварыш-шу Сталіну! Каму! Самому правадыру! Вы мне яшчэ дзякуй скажыце, што я нікому пра тое не сказала. А вы ўяўляеце, чым гэта папахвае, га?

– Уяўляю.

Сяргей кісла ўсміхнуўся, зразумеў, што гаварыць з ёю далей не мае аніякага сэнсу.

– Ну во, каму як не вам тое вядома…

– Ш-ш-шапраўды, – прашыпеў і ён у адказ, уклаўшы ў сваё шыпенне пагарду да яе, злосць і крыўду ад сваёй бездапаможнасці...

Зразумеў, што дарэмна сунуўся да яе.

У той жа дзень падаўся ў Мазыр і дамовіўся праз сваіх знаёмых. Там і вучыўся лепей, займеў сяброў новых – вучоба ішла ў ахвотку.

Дзед Міхась памёр раней – узімку.

Зразумеў Васіль з цягам часу, што лекі тыя, апошнія, што выратавалі яго ад смерці, даліся старому нялёгка. Каб жа толькі старасць, а то і жыццё аддаў сваё, каб толькі выратаваць хлопца…

Сям’я Крупы з’ехала тым жа годам – а куды, ніхто не ведаў.

Доўга шукаў Васілёк іх адрас – не мог забыць Рыту, яе голас. І Сяргей памагаў, ды ўсё безвынікова – як зусім растварыліся ў сусвеце. Таму і снілася часта Рыта, смяялася, гаварыла, як дакарала ўсё роўна: “І чаму ж ты адшукаць мяне не можаш, а хваліўся, што калі трэба, то і пад зямлёю мяне знойдзеш…” Ён такія словы ёй не казаў. Толькі так думаў пра сябе. Няўжо яна іх пачула? Значыць, і яна думала пра яго?

Гадзіннічак, што яна, Рыта, перадала яму ад бацькі, і цяпер носіць і не хоча мяняць яго. Двайная памяць засталася – і пра Рыту, і пра Міхася Пятровіча. Чаму Крупа там, у далёкай зэкаўскай старане, думаў пра яго?

Напачатку ён аднекваўся, калі Рыта давала яму гадзіннік, здзіўляўся, чаму менавіта яму, не каму з дамашніх, але яна настояла, цвёрда сказала: “Так пажадаў бацька… У нас ёсць яго гадзіннікі, так што не перажывай… І я сама хачу, каб ты яго ўзяў…”

16.

... На гэты раз не вытрымаў, усё ж заехаў у вёску.

Крушнікі падаліся яму нейкімі іншымі, як чужымі, невядомымі. Вузенькія вуліцы, кароткія. А некалі ж здаваліся шырокімі, прасторнымі і доўгімі з краю ў край.

А Чарацянка амаль высахла, у густой асацэ і не відаць яе. Ці разліваецца яна, як раней, раздзяляючы, раз’ядноўваючы два бакі. дзве вуліцы – Будкі і Алёсы. Дзіўная назва – аж тры назвы атрымліваецца. Так прывыклі людзі называць, так будзе і пасля іх...

Вуліцу пераходзіла пажылая жанчына – спынілася, стала, як укапаная, не рухалася.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)