Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 110
Перейти на страницу:

У 1925–1928 гг. у рэспубліцы праводзілася камасацыя сельскагаспадарчых грунтаў, якая ліквідавала раздробленасць гаспадарак, што перашкаджала рацыянальнай апрацоўцы зямлі. Узніклыя пасля гэтай рэформы кампактныя гаспадаркі велічынёю ў дзесяць і больш гектараў стваралі шанс зараджэння ў Беларусі сучаснай сельскай гаспадаркі. Аўтар гэтай рэформы, наркам па справах сельскай гаспадаркі Дзмітрый Прышчэпаў, будзе пасля абвінавачаны ў тварэнні кулацкіх гаспадарак.

Ва ўмовах гаспадарчага лібералізму эпохі НЭПа некаторыя сялянскія гаспадаркі хутка ўзбуйняліся за кошт уласнасці тых сялян, якія не вытрымалі канкурэнцыі на рынку і, прадаўшы зямлю, пераязджалі ў гарады, дзе ўладкоўваліся на працу ў прамысловасці. У 1929 г. на тэрыторыі Беларусі 81 тыс. сельскагаспадарчых рабочых працавала ў якасці наёмнай сілы ў багатых сялян. Для 34 % ад прыведзенага ліку гэтая праца была адзінай крыніцай утрымання. Уласнікі буйных гаспадарак (да некалькіх дзесяткаў гектараў), імкнучыся пазбегнуць нямілага ўладам найму рабочай сілы, часта здавалі ў арэнду мала або беззямельным сялянам частку сваёй зямлі ўзамен за арэндную плату натурай або грашыма, якая вылічалася прапарцыянальна да атрыманага плёну. Не была гэта масавая з’ява, бо сяляне, якія ў 1920-х гадах мелі буйныя гаспадаркі, складалі нязначны адсотак у структуры сельскагаспадарчай уласнасці БССР.

У дваццатых гадах беларускія камуністы вялі палітыку спрыяння развіццю буйных сялянскіх гаспадарак. Напрыклад, зніжалі падаткі з тых сялян, якія вырошчвалі сыравіну для прамысловасці — лён, каноплі, цукровыя буракі. Падаткавыя льготы выдзяляліся таксама сялянам, якія правялі меліярацыю і рабілі капіталаўкладанні дзеля паляпшэння якаснасці зямлі.

Росту заможнасці сялянскіх гаспадарак спадарожнічала ўзнікненне розных сельскагаспадарчых таварыстваў. Арганізаваліся яны нізамі і былі дазволены савецкімі законамі гэтай эпохі. У 1929 г. налічвалася звыш 3 тыс. розных таварыстваў, якія гуртавалі каля 340 тыс. чальцоў. Былі гэта крэдытныя, меліярацыйныя і машынныя таварыствы, якія ствараліся галоўным чынам дзеля накоплівання сродкаў для правядзення інвестыцый у сельскай гаспадарцы.

На базе сельскагаспадарчай вытворчасці хутка развівалася харчовая прамысловасць, у якой у 1929 г. працавала каля 30 % занятых у па-за сельскагаспадарчым сектары.

З 1918 г. праіснавалі таксама сельскагаспадарчыя камуны, якія ўзнікалі на базе ліквідаваных памешчыцкіх маёнткаў. Там, дзе ў 1919 г. дайшла польская армія, камуны былі распушчаны. На ўсходзе Беларусі існавалі яны ў якасці супольнасці фальварковай службы, дэмабілізаваных салдат, беззямельных і бяздомных сялян. Камуны аказаліся нерэнтабельнымі і для іх існавання неабходна была фінансавая падтрымка дзяржаўнага бюджэту.

У 1927 г. улады пачалі калектывізацыю, выкарыстоўваючы дзеля гэтага выключна эканамічныя элементы. Ствараліся саўгасы — дзяржаўныя гаспадаркі, якія мелі паказаць сялянам перавагу працы ва ўмовах сацыялістычнай эканомікі. Паўстала 277 саўгасаў, у якіх знайшло занятак 15 тыс. працаўнікоў. Прынцыпова ўзнікалі яны на найбольш ураджайных землях, на базе былых памешчыцкіх маёнткаў, забяспечваліся трактарамі і самымі сучаснымі сельскагаспадарчымі машынамі, разбудоўвалася ўся інфраструктура гаспадаркі. Узроўнем жыцця і ўмовамі працы рабочых мелі яны заахвоціць сялян добраахвотна ствараць калектыўныя гаспадаркі. Некаторыя саўгасы ў першых гадах свайго існавання былі нават рэнтабельнымі гаспадаркамі. Аднак без адміністрацыйна-паліцэйскага прымусу правядзенне калектывізацыі аказалася немагчымае. Сяляне не былі зацікаўлены ліквідацыяй уласных гаспадарак.

У 1928 г. старшыня бальшавіцкай партыі і кіраўнік савецкай дзяржавы Іосіф Сталін вырашыў паскорыць працэс індустрыялізацыі краіны. Каб здабыць сродкі на інвестыцыі, павялічаны быў экспарт збожжа. Услед за гэтым узраслі нормы абавязковых паставак па намнога ніжэйшых, чым рынкавыя, цэнах. Супраціўленне вясковага насельніцтва, якое не хацела дарэмна аддаваць збожжа, падвяргнула іх новай хвалі рэпрэсій. Прапагандысцкая кампанія, якая клеймавала кулацтва, а асабліва эксплуатацыю вясковай бядоты, пачалася летам 1928 г. і была ўступам да калектывізацыі вёскі без уліку прынцыпу добраахвотнасці і рэнтабельнасці. Агітацыю праводзілі не толькі функцыянеры бальшавіцкай партыі і камсамола, але таксама калектывы рабочых, мастакоў, настаўнікаў і літаратараў. Селянін, у якога была добрая гаспадарка, ставаўся сімвалам зла, эксплуататарства і распусты.

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)