Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
- Автор: Бахаревич Ольгерд Иванович
- Год: 2002
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў». Краткое содержание книги:
— Уважаемый Константин Ипполитович...
Гэта яшчэ патанула ў хоры, але пакрысе ўсталявалася цішыня, якая чвякала й чакала.
— Я думаю, что именно в вашем возрасте к человеку приходит настоящая мудрость...
Іпалітыча не было відаць, Гюнтэр нават ня ведаў, да якога канца стала яму зьвяртацца, толькі маленькая спалоханая жанчына была акрэсьленай у дыме.
— За вашими плечами — огромный жизненный опыт... нам, молодым, есть чему поучиться... Мы слушали... мы всегда слушали с увлечением ваши рассказы о вашей...
„Ваши” сталі „вшами”, якіх тэрмінова трэба было выкалупнуць з каўтуну тосту.
— Слушали рассказы о вашем... нелёгком детстве, о вашей молодости.. Ваши советы не раз помогали нам, молодым служащим... И сегодня мне, как и моим друзьям...
Як Гюнтэр не намагаўся, „друзья” усё адно ня вылезьлі з іржавага, даўно прываранага да іх двухкосься.
— ... хочется поднять эти бо... эти рюмки за то, чтобы вы в годы настоящей мужской мудрости вспоминали свою жизнь с гордостью... „Мы, оглядываясь, видим лишь руины...” Нет, смотрите на свою жизнь с гордостью!
У танальнасці блямажор госьці выказалі сваё бурлівае захапленьне, кінамеханік абцёр з ілба пот, — стужка закруцілася зноў. Гюнтэр з палёгкай закусіў цёплым памідорам з пляўком маянэзуцяпер можна было не сумнявацца, што ад яго адстануць, ды толькі моцныя рукі так нечакана, што войкнула сэрца, абхапілі яго ззаду і паставілі на ногі.
— Феденька... Феденькоа! — Ну ты даёшь, ну молодца!
Іпалітыч, у бледна-блакітнай майцы, нібы выведзенай з анабіёзу, стаяў перад ім, чухаючы мокрыя грудзі. Уммм-чу, уммм-чу, уммм-чу: левай шчацэ Гюнтэра пашчасціла, яна атрымала толькі адну порцыю Іпалітычавай сліны, ў той час як правая — дзьве паўнаважкія, ісьцінна рускія пяльменіны. Урэшце Гюнтэр схаваўся ў смузе... Іпалітыч жа разыйшоўся па-юбілейнаму. „Робяты, милые мои робяты,” — пачынаў замілавана квахтаць Іпалітыч, і па гэтым чароўным знаку дзьве сьлязінкі імкнулі насустрач адна адной зь ягоных вачэй. Час ад часу Іпалітыч набіраў які-небудзь тэлефонны нумар і крычаў у слухаўку: „Хайль Гітлер!”. Калі гасьцей, здавалася, зараз званітуе ад сьмеху, Іпалітыч раптам змрачнеў (нібы надзяваў маску) і глухім голасам абвяшчаў прысутным: „Мне было семь лет, когда фашисты изнасиловали мою мать...” яму налівалі гэтак шмат, быццам плацілі вергельд за тое згвалтаванне. Іпалітыч выпіваў і крычаў маленькай кабеце: „Шнэлер, матка!” Гюнтэр, прыкідваючыся то шафаю, то закаханай парачкай, то плашчом у прыхожай, прабраўся да дзьвярэй і, як шчаня, якое цэлы дзень цярпела, выбег на вуліцу. Не, яны не спявалі „Оймарос”, яны былі інтэлігенты. Яны цягнулі „Полеру — скоепо”.
3
— Саўсем абнаглелі, — радасна сказаў гардэробшчык. — Ты ў сябя дома тожэ ў плашчэ ходзіш?
Гюнтэр рэзка спыніўся (как вкопанный — куля з амэрыканскага баевіку) і сьпіной пайшоў назад, да гардэробу. „Э, Э,” — затужыўся гардэробшчык спалохана. Гюнтэр павярнуўся да яго тварам і пачаў сьцягваць плашч, асьцярожна падтрымліваючы і так ужо пачарнелае крыссе.
С каких это пор в сентябре работает гардероб? — У руку Гюнтэра скочыў ня менш за гардэробшчыка спалоханы жэтон. — Зрэшты, гэта неістотна, — сказаў Гюнтэр сам сабе, прыгладзіў валасы і, паспрабаваўшы ўзяць букет жоўтых, распусных хрызантэмаў так, каб бібліятэкарка не падумала, што кветкі прызначаныя ёй, рушыў да залі. „Бібліятэка прыме ўдар...” — што яна прыме, заставалася ў гулкім цені калідора. Гюнтэр пакінуў бібліятэцы трохі рэха сваіх крокаў; дзьверы, так густа абклееныя разнастайнымі аб'явамі, што здаваліся папяровымі, былі адчыненыя.
Бібліятэкарку псаваў толькі сіняк пад вокам, у вастатнім яна была досыць мілая жанчына, поўненькая дзяўчынка ў ёй не капітулявала перад злой тонай мачахі, ды й было ёй гадоў дваццаць восем...
— Добры дзень, — сказаў Гюнтэр з-за сьпіны нейкай аматаркі Джаан Колінз, тая нэрвова павяла плячом, пасьпяшалася расьпісацца ды сысьці. — Добры день, — паўтарыў Гюнтэр, міжволі цэлячыся ў сіняк, і атрымаўшы адказ, паклаў кнігі на стол. — Знаете, почему сорокалетний человек наполовину мёртв?