Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Электронная книга - «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў». Краткое содержание книги:

Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся. „Ня трэба, траляля Пятровіч”. Кветкавы гаршчок стаў попелкаю, тэлевізар — сталом, цьмяная лямпачка ўверсе — загадкавым сталактытам, ён — заснулым на маіх каленях алкаголікам. Іспанскі мастак і канкістадор Хасэ Мануэль Дасьвіданья маркотна глядзеў на мяне са сьцяны.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 40
Перейти на страницу:

— Понимаешь, — гаварыла яна цяпер, гледзячы кудысьці ў напрамку насатай кававаркі і пагрызваючы валасатую голень Гюнтэра. — Понимаешь, мне хочется делать такие покупки шикарно... ну, не знаю... как замужняя дама, что ли, чтобы они с порога видели в нас солидную замужнюю пару... они ведь только слуги, ведь так? Как меня испортила эта страна, Господи... мне нужно от неё лечиться... вылечи меня, Гюнтер... Они видят во мне какую-то девочку, дуру, которой повезло.:. (Жэня сказала гэта так па-двароваму, што ў Гюнтэра салодка зашчаміла недзе над жыватом)... Эта Лариска... как она смотрела — с презрением и завистью... да, с презрением и завистью. Я хочу поменяться... ведь в Германии всё будет по-другому... поменяй меня, Гюнтер... поменяться...

И яны памяняліся, і цяпер ужо Гюнтэр крычаў: аскепкі свядомасці табуном уцякалі ў чырвоныя стэпы, білася перад вачыма, як бактэрыі пад мікраскопам, каляровая, дзікіх адценняў, мазаіка, і Гюнтэр з апошніх сілаў намагаўся сабраць яе хаця б у падабенства малюнку. Нельга было крычаць, забыўшыся, нават гэтае простае „а” мусіла быць напружаным, фанэтычна вытрыманым, тэўтонскім... доўгі, прышпораны дыфтонг паляцеў да столі.

— Когда, — сказала Жэня, грэючыся побач. І калі Гюнтэр выкупіў сябе ў жорсткіх правадыроў, што ўсё яшчэ хісталіся перад вачыма, ён адказаў: „Октобэр”.

4

Было ва ўсім гэтым уражаньне нечай злой і магутнай волі. Чалавечае ў Гюнтэры шукала вінаватых у тым, што дождж зноў ішоў, падскокваючы на мускулістых, трэніраваных нагах, як ішоў ён і ўчора, і заўчора, і навогул лета было ня лета, а нейкі „зялёны зіма”; звярынае, першабытнае ў ім банальна цешылася, па сухіх рыпучых далонях уколамі сьцьвярджалі сябе кроплі. Усё гэта ўваходзіла ў прыемнае сутыкненьне з канцом працоўнага тыдня... усё было ня так кепска. Іпалітыч, які выдаваў у гэтую хвіліну на фокусніка ў вадстаўцы, стрэліў парасонам, паціснуў Гюнтэру руку:

— До понедельника, Феденька... А то заходите завтра в гости?

— Спасибо, я буду отсыпаться, — сказаў Гюнтэр.

— Ну тогда всего!

Субота надыйшла, як толькі Гюнтэр павярнуўся сьпіной да будынку Канторы, якая, дзякуючы адмысловаму разьмяшчэньню вокнаў, захоўвала выраз заўсёднае крыўды. Гюнтэр нават сеў у тралейбусе і некалькі прыпынкаў чытаў дрогкага Борхерта. Потым здарылася немінучае: у раёне рынку тралейбус запоўнілі розныя саракагадовыя бабулькі, а разам зь імі пах той своеасаблівай чысціні, якую звычайны дождж здольны ператварыць у вадзін з самых мярзотных водараў на сьвеце. Адна зь іх вісела па-над Гюнтэрам, нібы чытаючы ягоную кнігу — і ўстаць, саступіць мейсца не было аніякай магчымасці, хіба што лезьці кабеце пад спадніцу... Побач, пагрузіўшы локаць Гюнтэру пад рэбры, велічна сядзеў інжынэрскага выгляду мужчына з бародкаю; на ягоны чамадан, які роўна закрываў калені, спакойна магла б сесьці адна з бабулек. „Парк” і „Цырк” — як гукі выдастанай і скарыстанай запалкі... Прыпынак за прыпынкам, тралейбус — гадзіннік гораду, прыпынкі — дзяленьні на яго цыфэрбляце, жыві паводле тралейбуснага часу, ён мінае хутчэй...

— Парэнь, уступі места старухе, — закінула пробны камень адна з кабетаў і бачачы, што ён ня з моцных трнспартных духам, пачала:

— Сядзіт студзент, кнішку чытаіт. А у мяня на нагах тромбы, астма і сэрца бальноя. Я панімаю, умны, у мяня ў самой сын у учылішчэ, дык он нікагда дажа ў тралейбусе ня сядзіт, ні то што этат, этаму хоць кол на галаве чашы... патаму што саўсем народ счарсьцвеў...

Слова „народ” — пароль у гэтай краіне, і аднекуль з чалавечай жыжы панеслася:

— Сами же молодых учим, воспитываем, как мы, так и они...

— Лень жопу атарваць, іньцілігент...

— Раньша дабрэй маладзёш была, панятлівей...

— Я от у газеце чытала...

Гаварыла па большасці жаночая частка пасажыра, мужчынская падзялілася на дзьве роўныя партыі: тая, што сядзела, не раўнуючы як па змове павярнулася да вакна, тая, што стаяла, глядзела на Гюнтэра з разуменнем і нянавісьцю. Гюнтэр асьцярожна загарнуў „Erzählungen” і сказаў як мага лагодней:

— Entschuldigen, ich bin Auslander, простітэ, йа плёхо понимать... Мне хотэт Торговий домм...

Агаломшаная цётка абвяла вачыма суайчыннікаў, і тут Гюнтэр зразумеў (нават дзіўна, што да яго так позна дайшла гэткая відавочная ісьціна) што ня так ужо й трэба ёй сядзець — гадамі выпрацаваны спрыт дазваляў бы й есьці, праць і нараджаць у такім палажэнні, што тут усяго толькі „de la principa”. Паўза, і пасьля паўзы:

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)