Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— А я адкуль ведаю...
Рон дзікавата азірнуўся навокал. Тузін людзей усё яшчэ вытарапіўшыся глядзелі на іх.
— Мы можам спазніцца на цягнік, — прашапатаў Рон, — і я ня ведаю, чаму праход зачынены...
Гары зірнуў на гіганцкі гадзіннік і яго пачало муціць. Дзесяць секунд... дзевяць...
Ён асцярожна развярнуў вазок, накіраваў яго на калону і асцярожна штурхнуў. Калона па ранейшаму заставалася цвёрдай.
Тры секунды... дзве... адна....
— Ну ўсё, — ашаломлена прамовіў Рон, — цягнік адыйшоў са станцыі. А што калі мама з татам таксама не могуць да нас прабіцца? Ці ў цябе ёсць маглаўскія грошы?
— Дурслі, — слаба ўсмііхнуўся Гары, — ўжо шэсць год не давалі мне кішэнных грошаў.
Рон прыціснуўся вухам да халоднай калоны.
— Я анічога ня чую, — напружана прамовіў ён. — І што цяпер рабіць? Невядома колькі часу спатрэбіцца маме з татам, каб прабіцца да нас?
Сябры зноў азірнуліся. Людзі па ранейшаму працягвалі назіраць за імі, а яшчэ больш за працягваючай галасіць Хэдвіг.
— Я лічу, нам лепей пачакаць іх ля машыны, — прамовіў Гары. — Тут мы прыцягваем да сябе зашмат ува...
— Гары!— зіхоцячы вачыма ўсклікнуў Рон. — Машына!
— А што з ёй?
— Мы паляцім ў Хогвартс на машыне?
— Але...
— Мы спазніліся, так? Але мы павінны трапіць у школу, так? А ў сапраўды безвыходным становішчы нат непаўналетнім чараўнікам дазваляецца карыстацца магіяй. Пра гэта гаворыцца ў дзевятнаццатым артыкуле закона аб абмежавані чагосьці там...
Пачуццё панікі ў гарыным улонні ператварылася на моцнае хваляванне.
— А ці ты зможаш на ёй ляцець?
— Не сумнявайся, — адказаў Рон, развярнуўшы свой вазок. — Ходзьма. Калі паспяшаемся, зможам прасачыць за Хогвартс Экспрэсам.
І, скрозь натоўп здзіўленных маглаў, яны накіраваліся да выхаду са станцыі, а адтуль праз дарогу падыйшлі да аўтастаянкі дзе быў прыпаркаваны старэнькі Форд Англія.
Колькімі стукамі чароўнай палачкі, Рон адчыніў падобны на пячору багажнік і паклаў туды іх з Гары валізы. Клетку з Хэдвіг паставілі на заднюю сядушку, а самі хлопцы паселі на пярэдняй.
— Паглядзі, ці не назірае хто за намі?— спытаўся Рон. Чарговым стукам палачкі заводзячы матор. Гары высунуў галаву ў вакно — асноўная траса была перапоўнена машынамі, але ў іх завулку анікога не было.
— Усё, ОК, — сказаў ён Рону.
Рон націснуў маленечкую срэбную кнопку на прыборнай панэлі і машына знікла... з хлопцамі разам. Гары адчуваў як вібруе пад ім сядушка, чуў як працуе матор, адчуваў свае рукі на каленях і акуляры на носе, аднак сам ён, хутчэй за ўсё, ператварыўся на пару вачэй, што плылі цяпер у некалькіх футах панад бруднымі вуліцамі, поўнымі прыпаркаваных на іх аўтамабіляў.
— Паняслася, — прамовіў Ронаў голас з правага боку ад Гары.
Вуліцы і брудныя будынкі з абодвух бакоў ад іх зменшыліся, калі машына набрала вышыню і хутка ўвесь цмяны і бліскучы Лондан ляжаў пад імі бы на далоні.
Потым адчуўся нейкі хлапок і машына, разам з Ронам і Гары зноўку зрабілася бачнай.
— Аёй, — націскаючы на прывад нябачнасці, сказаў Рон. — Не працуе...
Хлопцы ў дваіх пачалі націскаць на кнопку. Машына знікла. Але праз імгненне зноў зрабілася бачнай.
— Трымайся!— прагаласіў, націскаючы на педаль газа, Рон; яны куляй заляцелі ў нізкія пухнатыя аблокі і вакол ўсё зрабілася панурым і цмяным.
— І што цяпер?— спытаўся Гары, пазіраючы прыжмурачыся на густую аблочную масу, што ахутала іх з усіх бакоў.
— Нам трэба бачыць цягнік, каб ведаць у якім кірунку ляцець, — прамовіў Рон.
— Тады крыху апусціся ўніз... толькі хутка...
Яны выслізнулі з аблокаў і пачалі крадком аглядаць зямлю...
— Я бачу яго!— загаласіў Гары. — Ён вось там... наперадзе нас!
Хогвартс Экспрэс поўз недзе далёка ўнізе, нагадваючы пунсовую змяю.
— Ляцім у паўночным кірунку, — зірнуўшы на компас на прыборнай панэлі, паведаміў Рон. — Добра... аднак нам трэба будзе правяраць напрамак недзе раз на поўгадзіны. Цяпер трымайся... — І яны зноў падняліся ў аблокі. Праз хвіліну яны апынуліся ўвярху сярод ззяння сонечнага прамення.
Гэта нагадвала зусім іншы свет. Колы машыны слізгалі па пухнатым воблачным моры, неба зрабілася яскравым, бясконца блакітным, а сонца — асляпляльна белым.
— Адзінае, што нас цяпер павінна непакоіць, — сказаў Рон, — гэта самалёты.
Хлопцы зірнулі адно на аднаго і прыняліся рагатаць, не спыняючыся даволі доўга.
Хлопцы быццам бы апынуліся ў казачным сне. Гары вырашыў, што гэта адзіны найгоднейшы спосаб вандраваць: панад воблачнымі вежамі і вірамі, у машыне, напоўненнай гарачым сонечным праменнем з тоўстым пакетам ірысак у бардачку і перспектывай бачыць зайздросныя твары Фрэда і Джорджа, калі яны мягка апусцяцца на траўніку ля хогвартскага замку.