Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 265 266 267 268 269 270 271 272 273 ... 332
Перейти на страницу:

– Жорсткі і крывавы дыктатар. Можа, і ён у цябе тут, камандор? – прыйшла мне ў галаву нечаканая думка.

– А чаму б і не, Антоній? У мяне ўсім месца хопіць. Як і таму ж Іраду, пра якога ты не так шмат і ведаеш. Няхай усе тут жывуць. У мяне любы дыктатар знойдзе прытулак, любы забойца будзе тут абелены, – я дарую ім іх грахі.

– Дык у цябе тут рай ці пекла, ніяк не разумею?

Ён з дакорам паглядзеў на мяне:

– Навошта пытацца, калі ў тваіх пытаннях гучаць адказы? Табе яшчэ скажу пра трынаццаць. Старт «Апалона-13” калі адбыўся? Так, у 13.00 – па мясцовым часе Фларыды, – 13 хвілінаў са стартавай пляцоўкі № 39: а гэта тройчы па 13! 11 красавіка 1970 года – сума лічбаў даты 11.04.70 дае той лік 13. А сама катастрофа калі адбылася? Так, ведаеш, 13 красавіка. І запярэч мне, Антон, што гэта не так. Вось пасля таго касмічнага інцыдэнта і нарадзіўся выраз: “Houston? we—ye had a problem…”

Адчуў, што па спіне пачаў сцякаць халодны пот. Гульні-гульянямі, размова-размовамі, але, як гавораць, могуць быць і дзеці…

– Лік шэсць – аснова майго жыцця і царства. Чаму? Патлумачу трошкі пазней, калі прыдзе час, а пакуль… Наступнае пытанне. На якой мове мы спынімся? Біблію якой краіны возьмем за аснову? Ты, дарэчы, колькі моў ведаеш, Антон?

– Валодаю нямецкай мовай, чэшскай, польскай, мовай Ліцвініі. Слаба – французскай і гішпанскай… На сярэднім узроўні расейскай…

Люцыфер ўзяў з бліжэйшай паліцы Бібліі і паклаў іх на стол, адну разгарнуў.

– Добра. Хаця на гэтай мове, на жаль, поўнага збору Бібліі няма. Але – тое няважна. Мы ж не будзем расшыфроўваць усе тэксты. Мая задача – растлумачыць табе сутнасць самой расшыфроўкі, раскадзіравання тэкстаў Бібліі. Мы звернемся да Новага Запавету – псалтыр, выдадзенай у Злучаных Штатах Амерыкі пры фінансавай падтрымцы доктара гісторыі, спадара Янкі Запрудніка, а пераклаў яе з царкоўнаславянскай на ліцьвінскую Васіль Сёмуха.

– У мяне яна ёсць дома, – пахваліўся я.

– Тады нам лягчэй будзе разабрацца... Які нам раздзел узяць? Ну, хаця б вось гэтую частку Паводле Лукі Сьвятое Дабравесьце. А паралельна возьмем яшчэ выданне Францішка Скарыны, хаця і другія тэксты. На старажытналіцьвінскай мове. Будзе больш дакладна.

– Дакладна – што, Анатасік?

– Сам пабачыш, пачакай трошкі...

Рэктар ці выкладчык пекла узяў з бліжэйшай паліцы, што была злева ад нас, дзве кнігі – Скарынаўскую Біблію і Новы Запавет Сёмухі. Паклаў на стол. Адну з іх разгарнуў. Я назіраў за ім, і ўсё ніяк не мог даўмецца – што ж ён такое таямнічае можа раскрыць мне з дапамогай трох магічных лічбаў? Гульня ў шарады-рэбусы? Але я ведаў, што вялікі грэх гуляць у такія гульні са Святым Пісаннем, – пра тое яшчэ і бабка Настазя папярэджвала мяне ў дзяцінстве. Ці тут нейкая іншая гульня, а калі і не гульня, то што?

– Цяпер глядзі сюды, Фама Бязверны. Уважліва глядзі. Лічбы тры не мяняюцца. Адлічваем ад пачатку тэкста трэцяе слова. Запісвай. Але перад гэтым уважліва прачытаем іншы тэкст. “А аб мёртвых, што яны ўваскрэснуць, хіба ж вы не чыталі ў кнізе Майсея, як Бог пры купіне сказаў яму: “Я – Бог Аўраама, і Бог Ісаака, і Бог Іакава?” Бог не ёсць Бог мёртвых, але Бог жывых. Так што вы вельмі памыляецеся” (Мк:26-27). І яшчэ: “Даследуйце Пісанні, таму што вы думаеце праз іх мець жыццё вечнае; а яны сведчаць пра мяне. Але вы не хочаце прыйсці да мяне, каб мець жыццё вечнае” (Ін. 5:39-40). І – апошняе: ад Марка (9,23): “Калі хоць колькі можаш вераваць, тады ўсё магчыма веруючаму”. Іншымі словамі можна сказаць – калі ты паверыш у тое, у што хочаш верыць, то тое табе і будзе.

Так, бярэм ад трэцяга слова – управа праз шэсць слоў, потым праз дзевяць. Зноў праз тры, зноў праз шэсць і дзевяць... Выбраныя словы згрупуем у адно, а потым раздзелім на асобныя... З таго ж тэкста возьмем канчатак. Ад яго будзем рухацца да пачатку. Выпісаў словы? Атрымліваецца прыблізна такі тэкст: “Не маглі старэйшыя і малодшыя дочкі напаіць віном свайго бацьку Лота, каб пераспаць з ім, потым зацяжарнець, – і тым самым прадоўжыць род свой”. Разумей гэта так: чалавек у канцы дзесяць і дзевяць стагоддзяў вынайдзе закон электрамагнітнай індукцыі. Атрымаць індуцыраваны ток можна метадам насоўвання катушкі на сардэчнік-магніт, ці здымаць яе з яго, зафіксаванага ў вертыкальным становішчы, а яшчэ зручней змяняць плошчу ці паўнату контура катушкі ў магнітным полі. У кожным выпадку ўзнікае ў контуры індукцыйны ток”.

1 ... 265 266 267 268 269 270 271 272 273 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)