Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 269 270 271 272 273 274 275 276 277 ... 332
Перейти на страницу:

“Святыя Айцы мінулых вякоў пакінулі шэраг прызнакаў для хрысціянаў, якія шукаюць выратавання, гаварылі пра прыбліжэнне часу рашаючых падзей. Тое дасць магчымасцт праяўляць пільнасць і не адчайвацца ў сваіх надзеях у цяжкі час, калі наўкола назіраецца памнажэнне беззаконняў і спакусы…”

“Янінка, я ўспомніў… Адным з прызнакаў, які перад імі раскрылі Святые Айцы, з’яўляецца восьмы Ўсяленскі Сабор… На ім адзін з апошніх старцаў Опцінскай пустыні іераманах Нектарый сказаў, правільней, адказаў на пытанне, ці адбудзецца злучэнне Цэркваў: “Не, тое мог зрабіць толькі Усяленскі Сабор, але Сабора болей не будзе. Было сем Сабораў, як і сем таінстваў, сем дароў Святога Духа. Для нашага веку паўната ліку “сем”. Лік будучага веку – “восем”. Да нашай Царквы далучацца толькі асобныя…”

“Усё правільна, Антон! Пра восьмы Сабор іерасхіманах Кукша сказаў, што “апошнія часы наступаюць, хутка будзе экуменічны Сабор пад назваю “святы”, але то ўжо будзе зборышча бязбожнікаў. І што на ім усе веры злучацца ў адну. А гэта будзе азначаць, што знікнуць пасты, манаства, споведзі і прычасце. Усяленская Царква можа ўвесці новастыльны каляндар. Іерасхіманах заклікае веруючых быць пільнымі…”

“Мне адкрылася… Кожнае рэлігійнае цячэнне будзе прызнаваць Хрыста Ратавальнікам і Богам, і што аб’яднанне можа даць паўнату ісціны і Царквы… Але тое, што яны шукаюць, ужо было дзве тысячы гадоў назад у Святой Праваслаўнай Царкве. Памыляюцца няшчасныя паслядоўнікі плоцкага мудравання. Божа, даруй мне грахі мае, даруй, што паддаўся па дурасці сваёй спакусе, заключыў дамову з д’яблам, даруй і за тыя словы, якія я казаў і буду гаварыць яму, бо кожнае слова, вымаўленае мною, будзе хлуснёй і няпраўдай… Зразумеў. Дзякую, Яніна, за папярэджанне!”

“Бог пачуў цябе, – прашаптала Яніна, дабраславіла: – З Богам!”

Анатас не чуў і не заўважаў, што між намі разарвалася моўная і духоўная сувязь, што выйшаў з-пад яго падпарадкавання і кантролю. Ён тлумачыў і тлумачыў нешта, але нечакана схамянуўся:

– Ты чаго маўчыш? Ты дзе, з кім ты?

– З табой, з табой, мой капітан!

– Сумняваюся, ты некуды праваліўся. Задумаўся? Ну, не шкадуеш, што прыйшоў сюды?

– А як жа! Тое, што ты мне паказаў і адкрыў, не паддаецца чалавечаму розуму.

– І ты пераканаўся, што Біблія – не ад Бога, і што самога Бога не існуе? Рэальная адно хіба Энергія Космасу.

– Пераканаўся, пан Алкепаў! Інакш і быць не можа.

– Дык ты не шкадуеш, што прыйшоў сюды?

– Як жа можна шкадаваць? І чаму ты так часта пытаеш, аж абрыдла табе адказваць адно і тое ж.

Д’ябал абняў мяне, наблізіўся да твару. У яго вачах ўбачыў свой адбітак. І я вытрымаў яго пагляд, не выказаўшы пры гэтым ні сполаху, ні пратэсту: ягнятка, якое вось-вось павінен праглынуць воўк…

– Трафарэт і сама расшыфроўка, што я паказваў табе, – гэта мой даўні-даўні метад, якому тысяча гадоў. Мой дзіцячы панос. Але сёння, канечне ж, гэты метад пазнання Святога Пісання састарэў. Чаму? – сам у сябе пытаўся Ной-Анатас, сам жа сабе і адказваў: – Ды толькі таму, што вунь за тымі высокімі і масіўнымі дзвярыма, знаходзіцца кабінет-рэзідэнцыя, дзе расшыфроўка пастаўлена ўжо на паток, на канвеерную аснову. І я табе пакажу гэта. Каб у тваёй свядомасці і макавага зярняткі не было сумневу, што я шарлатан які-небудзь ці фокуснік.

Дзверы куля- і нават снараданепрабіваемыя, – за імі, падумалася, без асаблівых цяжкасцяў можна было б схаваць не толькі канвеерны цэх, але і ракету далёкага дзеяння. За гэтымі дзвярыма, разумеў, вырашыцца і мой лёс: прысуд мне. Але за мною заставаўся выбар. Цяпер маё кожнае слова мела жыццёва важнае значэнне.

– Анатас, каб даць канчатковую згоду, я павінен спытаць пра тое ў Бога, – задумліва адказаў па звычцы паляшукоў – на хітрыкі пайшоў, напралом, бо губляць мне ўжо не было чаго. – Ты не скажаш, шаноўны Камандор, капітан Нэма, Антыхрыст і Д’ябал, а ці ёсць у цябе тут царква, дзе я змог бы памаліцца, спытаць у Хрыста, ці сапраўды Біблія гэта Яго твор, ці што іншае... Калі ж Іісус у тую ж секунду не адкажа мне, пагаджуся з табой!

Ён шырока раскрыў вочы: не чакаў, не чакаў такога пытаннечка...

– Царква? А хіба ж ты не ў царкве? А хіба ж для цябе я не Бог? Хіба ж я не выконваю ўсе твае жаданні, не здзяйсняю мары і мроі чалавекаў?

– Так то яно так, але ж... Я ўвесь твой. Я прадаўся табе, паверыў. А цяпер толькі хачу папрасіць дабраслаўлення ў Госпада, каб адпусціў да цябе – і ўсё. Ты ж усё дазваляеш, – чаму баішся гэтага?

1 ... 269 270 271 272 273 274 275 276 277 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)