Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 262 263 264 265 266 267 268 269 270 ... 332
Перейти на страницу:

А потым плылі паўз Спрымачоў, Буду Казіміраўскую... А пасля і бацькава вёска паказалася – Зялёны Мох... Пазнаваў хаты і двары, пазнаваў людзей, і хацелася крыкнуць майму заказчыку: “Анатас! Спыні свой карабель, выпусці мяне на волю! Нічога не хачу ў гэтым жыцці – ні славы, ні грошай, ні бяссмерця, – толькі выпусці мяне на свабоду!..”

Але здушыў у сабе гэты вокліч, праглынуў яго. Бо ведаў, што гэта толькі прывід. І ці не Алкепаў распальваў ува мне настальгію і трызненне па родных мясцінах, каб я ішоў на ўсе саступкі, спадзеючыся на яго ласку і міласць...

Аб шыбы нешта церлася – як быццам вецер гайдаў галіны вішанніку ці яблыні.

Далей пейзажы ўжо змяняліся на незнаёмыя і чужыя, і ўжо не ведаў, па якіх мясцінах імчаў карабель д’ябла, па якіх мы плылі водах, па тэрыторыі якой дзяржавы? Ці ляцелі? У якой тады галактыцы?

Не ведаў, а пра тое мне ніхто не казаў, ды і папытацца не было ў каго...

Князь апраметнай сядзеў ужо ў крэсле – чакаў.

Калі ж убачыў мяне, падняўся, выпрастаўся, пайшоў, танцуючы, насустрач, – як быццам не ён быў маім камандзірам-начальнікам, а я меў над ім уладу.

Вочы, якія, як і раней, розніліся колерам: цяпер зялёныя – як у ката Цэзара. Здаецца, пасвятлела шчэць на вострай – клінам – барадзе.

– Мой капітан, па вашым загадзе яфрэйтар мастацкіх войскаў Антон Клімовіч прыбыў! – далажыў па-вайсковаму, выцягнуўшыся ў струнку, прыклаўшы сашчэпленыя пальцы далані да сцягнякоў – жартаваў, канечне ж, здзекваўся, найбольш, мусіць, з самога сябе, і з той сітуацыі, якая працягвала развівацца па складзеным ім сцэнарыі.

– А я табе і не загадваў, – буркнуў без злосці Тыран, павярнуўся да мяне спіной, як падахвочваў ісці за ім – першы ступіў крок наперад. І ўжо, ідучы, дадаў як бы з папрокам: – Ты ж сам напрасіўся...

– Сам, Люцыферчык, сам! З тваёй, прызнацца, падачы. “Ты нясі мяне, нясі, конь незацугляны-ыы...” – заспяваў я, павольна ідучы следам, баючыся наступіць яму на ногі.

Мы зноў апынуліся ў ліфце. І панесла нас не ўверх, як я думаў, а ўніз. У мяне пахаладзела ўсярэдзіне. Некуды падскочыла сэрца, як усё роўна сарвалася са свайго месца і пачало бунтаваць, няздольнае падпампоўваць кроў да галавы. І галава была гатовая трэснуць, раскалоцца, як гарбуз, які скаціўся з даху і гэпнуўся долу... Схапіўся далоньмі за скроні, сціснуў іх, што было сілы, ратуючыся ад болю, верачы, што такім чынам змагу сцішыць яго, утаймаваць...

Алкепаў як і не заўважаў майго стану... І нехта, незнаёмы, сапучы над самым вухам, стоячы позаду, з’едліва хіхікаў, папярэджваючы: “Не хадзі ніколі за азадкам. А не можаш быць першым, то зусім спыніся...” Хто гаварыў, не ведаў, як і не ведаў, каму належаў той голас – мужчыне ці кабеціне, і да каго ён гаварыў... Але ж тыя словы былі звернуты, мусіць, да мяне.

Пакрысе боль пачаў аціхаць. А мы ўсё спускаліся і спускаліся (да цэнтра зямлі?), несліся, мусіць, з шалёнай хуткасцю, мо і шпарчэй за хуткасць свету. І – куды? На языку горка і кісла – быццам набраў поўны рот медзякоў.

Тыран стаяў, прызадраўшы галаву, глядзеў некуды ў столь, дзе адлюстроўваліся ў люстры нашы твары.

Мусіць, хуткасць ліфта пачала змяньшацца, бо зноў мае скроні адчулі той жа, ранейшы, боль; але ён ужо не павялічваўся, але ж і не змяньшаўся. Падлога пад намі злёгку тарганулася, і ліфт спыніўся на апошнім прыпынку. Адчуў палёгку, пасвятлела ў вачах...

Ён узмахам рукі запрасіў мяне да выхаду.

Пераступіў парог, пачуў незразумелыя гукі – ці то спявалі птушкі, ці пераліваўся-журчэў па каменьчыках звонка-галасісты ручэй.

Мы апынуліся ў лесе.

Скрозь раслі бярозы і сосны, алешыны, яшчэ нейкія невядомыя мне дрэвы. А між імі грувасціліся, адно на адно, нейкія прыборы – як кампутары, з вялікімі экранамі маніторы. Нагадвалі пульт кіравання на Чарнобыльскай атамнай станцыі, дзе я быў. Міргалі-пераміргваліся сінія, зялёныя і чырвоныя лямпачкі з вальфрамавымі нітачкамі; асобныя экраны паказвалі нейкіх людзей, нейкія іншыя жыцці нейкіх іншых сусветаў; пад нагамі цвёрдае пакрыццё шэра-зялёнага колеру... Побач з намі цвіў бэз і чаромха, і пахі іх церпка разлягаліся навокал. Спевы птушак чуліся, але чамусьці ніводнай не бачыў.

Чакаў ад Д’ябла тлумачэнняў, але ён і не збіраўся іх рабіць. Мусіць, лічыў непатрэбнымі: папярэдзіў жа, што павядзе ў “святая святых” – у сваю засакрэчаную лабараторыю. Ды і я сам на тое даў згоду... На языку і ў мяне не было ніводнага пытання. Капітан не спыняўся, а я не адставаў. Ішлі не вельмі хутка.

Мінулі мосцік праз неглыбокую і чырвоную раку, і, здалося мне, што з вады вытыркнулі насы кракадзілы; над намі праляцела нейкая гіганцкая птушка, павольна махаючы крыламі; на паваротцы ракі, што знікала за высокімі дрэвамі, піў ваду дыназаўр – галава на даўжэзнай шыі апусцілася да вады... Грэўся на сонцы удаў, скруціўшыся ў дзесяткі кольцаў, ляжаў пад кіпарысам...

1 ... 262 263 264 265 266 267 268 269 270 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)