Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 263 264 265 266 267 268 269 270 271 ... 332
Перейти на страницу:

А начальнік пекла прыспешваў, паскараў ужо крокі, не аглядваўся.

Дарога, пэўна, яму знаёмая, крочыў па ёй, мусіць, не першы раз, не першы год, не першае стагоддзе... Нешта мурлыкаў сабе пад нос.

Перад намі расчыніліся дзверы – але ўжо не будынка, а высокай шэра-шызай гары, па якой слаўся аксамітны мох. І дзверы тыя былі незаўважныя, бо з’яўляліся часткай той гары – зліліся з яе колерам. І Анатас не націскаў ніякіх кропак, не ўзмахваў рукой, як чароўнай палачкай, не гаварыў “сезам, адчыніся”. Уваход пазнаў свайго гаспадара, Люцыфера, Ілжэпрарока.

Амаль адначасова пераступілі парог, бо ішлі поруч, упобачкі. І за намі зачыніліся дзверы, засунулася, стала на сваё ранейшае месца, аграмадністая глыба, ужо з гэтага боку, знітавалася з агульным шэрым колерам. Як усё роўна пастка зачынілася за намі.

Прайшлі колькі крокаў па шэра-зялёным покрыве суцэльнага паласа, спыніліся. Павярнуўшыся да мяне, капітан абвясціў:

– Ну, вось, мы з табой знаходзімся ў маім царстве-валадарстве. Тут, у асноўным, я і праводжу свае дні і ночы, калі адпачываю пасля працы. Тут мяне ніхто і нішто не турбуе. І ніхто сюды не мае доступу. Ты – першы. Тут падпітваюся энергіяй і я, і мае атамныя прыборы. Уран і цырконій даюць нам сілу, энергію.

Мне не хацелася нават папытацца, чаму такі выпаў гонар знаходзіцца тут. Памятаю, што ўжо цікавіўся гэтым, пачуў вычарпальны адказ. Таму палічыў за лепшае памаўчаць.

У Д’ябла добры настрой – вясёлы, у вачах зыркія агеньчыкі, у голасе лагоднасць і задавальненне. А ў паходцы – лёгкасць і паветранасць, – здавалася, не дакранаўся нават чаравікамі да зямлі... Але ці была зямлёю тая цвердзь, на якой мы стаялі?

Ён выглядам сваім паказаў, каб лучыў следам.

І пакіравалі мы да вялізных, расчыненых насцеж, шкляных дзвярэй. На паліцах скрозь – справа і злева, на высачэзных стэлажах, у дзесяткі чалавечых ростаў, адзін на адным, стаялі ці то тэлевізары ці маніторы кампутараў. Усе выключаныя. Пакой цягнуўся некуды ўдалеч, канца яго не бачылася, і па шырыні ён быў з крокаў пяцьдзесят-семдзесят, а мо і ўсе дзвесце-трыста, – ці зусім бясконцы…

Прайшлі далей, і ў закутку, справа, убачылі шырокі стол. Ножкі драўляныя ці пластмасавыя, а плоскасць – тоўстае маналітнае шкло, на якім нейкія паперы – звычайныя белыя аркушы, якія выдаўцы называюць А-4, і шырокія – ватманы, А-3, на якіх нанесены чарцяжы і разлікі.

Капітан першы сеў у крэсла, запрасіў сесці насупраць.

– Вось тут і знаходзіцца сэрца Сусвету. Тут бярэ свой пачатак разгадка вялікай тайны. Ты ж пагадзіўся далучыцца да яе?

Анатас чакаў пацвярджэння гэтых слоў. Але я не азваўся на іх. Вопыт і ўнутраны голас падказвалі – трэба менш гаварыць, а больш слухаць, каб не падпасці пад яго ўплыў, не ступіць нагой у капкан…

Але не тут тое было:

– Даў згоду? Ты ж сам і падахвоціў мяне, спакусіў да гэтага. Хацеў, каб я пажадаў, і дамогся свайго. Абудзіў цікавасць і інтарэс, і таму я тут, і чакаю, калі пачнеш раскрываць мне свае тайны... Ты больш за мяне жадаў, прагнуў гэтага.

Са мною рабілася нешта неверагоднае. Словы ліліся і ліліся, быццам прарвала плаціну, – ніяк не мог спыніцца.

– Глядзі ты, кемлівы… Але для пачатку давай мы з табой пагуляем ў дзіцячую гульню, пра якую гаварылі раней. Лічыць да дзесяці ты ўмееш... Мы правядзем як бы разміначку, для таго, каб падступіцца да разгадкі. Так, бяры аловак і паперу. Запішы тры лічбы – 3, 6, 9. Гэта асноўны код для прачытання загадкавага тэксту Бібліі. Возьмем іх за аснову. Складзі тройкі чатыры разы. Атрымалася дванаццаць? Адзінка і двойка. Складзем іх, – атрымаем усё роўна тры. Вазьмі перамнож тры шасцёркі. Дзвесце шаснаццаць? Сума трох лічбаў – дзевяць. З трыма дзевяткамі атрымліваецца семсот дваццаць дзевяць. Іх сума – васемнаццаць. А сума васемнаццаці ўсё роўна дзевяць. Калі складзем дзве тройкі – будзе шэсць. Дзве шасцёркі – дванаццаць, а сума – тры. Дзве дзевяткі – васемнаццаць, і сума – дзевяць. Шэсць памножым на дзевяць – сума сумы – дзевяць. А калі ж тую суму пяцьдзесят чатыры памножым на тройку, то атрымаем сто шэсцьдзесят два – зноў жа сума – дзевяць. І калі памножым тройку на шасцёрку і на дзевятку, то сто шэсцьдзесят два дасць усё роўна дзевяць. Калі складзем гэтыя ж тры лічбы, то атрымаецца васемнаццаць, што дасць – зноў жа – дзевятку.

1 ... 263 264 265 266 267 268 269 270 271 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)