Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
Хто ж перашкодзіў гэтаму, хто перагарадзіў ёй дарогу?
“Антон, то я, не палохайся... Доўга не магла ўзбіцца на тваё біяполе, ты вельмі паслухмяны чарам і ўздзеянню Анатаса...”
“Яніна?”
“Так, я... Я сачу за вамі, за табой. Даўно за табой сачу. Хачу выбавіць з бяды”.
“Што мне пагражае?”
”Дзе твой крыжык, што пачапіла табе на шыю ў дзяцінстве твая баба Настазя і асвяціў яго айцец Георгій?”
“Не ведаю. Ён быў заўсёды пры мне...”
Я міжволі, каб не заўважыў майго руху Сатана, правёў даланёй па шыі. Крыжыка не было. Сам па сабе сарвацца ён не мог: бабуля брала шаўковую нітку, якая не губляла сваю трываласць стагоддзі...
“Не здзіўляйся, і не ламай галаву, – чую зноў Янінчын голас – як быццам голас дыктаркі нацыянальнай тэлекампаніі “Незалежная Ліцьвінія” спадарыні Зінаіды Бандарэнкі. – Яго адабраў у цябе капітан карабля... Як ты спаў, тады ён і зрэзаў яго. Ды і ў каньяк ён табе заўсёды падмешваў псіхатропнае зелле, як, дарэчы, яго падмешваюць, у малых дозах, ва ўсе алкагольныя напоі... І ты страціў адчуванне часу... Але толькі з дапамогай крыжыка ты зможаш выбавіцца з пекла”.
“Як вярнуць яго, Яніна?”
“Неабходна пракрасціся ў яго спальню…”
“У спальню? Гэта немагчыма. Тут жа мільярды пакояў, як мне адшукаць патрэбны? Ён жа мяне знішчыць адразу, як пераступлю парог…”
Мой светлы анёл-ахоўнік Яніна! Заўсёды, калі мне рабілася блага, калі пападаўся з-за сваёй даверлівасці ў лапы ці мярэжы павука-крывасмока, д’ябла ці духоўнага монстра, і мне пагражала самае страшнае, – прыходзіла на дапамогу. Атуляла мяне сваім крылом ад бяды... І здаралася тое не раз, і не два, і не пяць... І пры гэтым жыцці, і пры мінулых жыццях... І на зямлі, і на іншых планетах, як і на той жа Ахутаване. Як і тады, калі змагаўся ў Тураўскім Княстве супраць пасланніка Багдана Хмяльніцкага (ліцьвіна па нараджэнні, бо бацькі з ліцьвінскай шляхты) – Залатарэнкі.
Бог заўсёды, калі маліў аб дапамозе, пасылаў мне анёла-апекуна... І, мусіць жа, цяпер, калі ўскочыў у сіло, выбаўляе мяне Вышні з духоўнай багны.
“Здагадваўся, што нешта са мной не так. Сам жа папаў у нерат, самаму і выбаўляцца з гэтага райскага пекла...”
“Сам не выбавішся, Антон... Толькі з Божай дапамогай. Мне даручана памагчы табе, падтрымаць у цяжкую хвіліну. І твае героі нават памагаць будуць – Павел і Жанета.”
“Дзякую, што вы прыйшлі мне на дапамогу... Я ж поўнасцю пад яго ўплывам. Непрыкметна, але ён паглынаў мяне – я падатлівы, як цялятка на павадку...”
“Ты знаходзішся з ім у зоне высокай радыяцыі. Анатасу там сама лягчэй упраўляцца з табою... Будзь асцярожны, і меней гавары, бо кожнае тваё слова згоды “там” – гэта прыгавор, прысуд самому сабе... Алкепаў адабраў у цябе розум і волю, замарозіў тваё левае паўшар’е галаўнога мозгу. А вось цяпер яно ў цябе запрацавала.”
“Дзякую. Буду асцярожны”.
“Ён хутка засне непрабудным сном. Ён заўсёды так спіць на зыходзе месяца. Тры мёртвых дні – моцны яго сон…”
“Я не ведаю, калі тыя апошнія тры дні. Я страціў тут рэальнасць часу…”
“Я змагу, хаця і на кароткі час, агарадзіць тваю душу ад яго ўздзеяння. Але астатняе будзе залежаць толькі ад цябе. Вернеш бабульчын крыжык – вернеш сябе… У тым крыжыку чароўная Божая сіла, якой ён, Алкепаў, не валодае. Табе будуць памагаць Жана і Павел, і – Хурс. Ты помніш нумар тэлефона Анатаса?”
“Помню…”
“У іх, лічбах, і крыецца ключ да разгадкі вызвалення. Анатас не раз казаў табе, што ён амаль Бог. Можа гэта і пра яго папярэджваў апостал Павал: “Хай не ашукае вас ніхто ніяк: бо дзень той не прыдзе, пакуль не прыйдзе раней адступленне і не адкрыецца чалавек грэху, сын пагібелі, які супрацівіцца і выстаўляецца вышэй за ўсё, што называецца Богам ці святыняю, так што ў храме Божым сядзе, выдаючы сябе за Бога” (2 Фес. 2, 3-4).
“А што такое адступленне, Яніна?”
“Гэта і ёсць сам Антыхрыст, таму што ён хоча знішчыць многіх і прывесці да адступлення: бо паўстануць ілжэхрысты ды ілжэпрарокі і дадуць азнакі і вялікія цуды, каб увесці ў зман, калі ўдасца, і выбраных (Мц. 24,24). Называюць яго яшчэ і чалавекам беззаконня, таму што ён здзейсніць тысячы беззаконняў і падрыхтуе іншых да здзяйснення іх. Вось крэда і яго, і ягонага “Алкепа”.
“А чаму яго называюць сынам пагібелі?”
“Таму, што ён і сам загіне... Ён не будзе прыводзіць да ідаласлужэння, а будзе богапраціўнікам, адрыне ўсіх багоў і прымусіць пакланяцца сабе замест Бога, і будзе расседжвацца ў Храмае Божым – не ў Іерусалімскім, канечне ж, але і паўсюль у цэрквах. Паказваючы, што ён ёсць як Бог. Ён будзе старацца паказаць сябе Богам. Здзейсніць вялікія справы, пакажа знаменні і цуды. Пра тое ж у апостала Паўла далей: “Ці ж не памятаеце, як я, яшчэ калі быў у вас, казаў вам пра тое? І цяпер вы ведаеце, што не дазваляе адкрыцца яму ў сваім часе.”