Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 264 265 266 267 268 269 270 271 272 ... 332
Перейти на страницу:

– Ну і што з таго? – у яго маніпуляцыях з лічбамі не бачыў я нічога магічнага ці загадкавага.

– Пакуль нічога, правільна. Пакуль мы толькі павінны зразумець: як ні круці, як ні множ ці складай, то атрымліваем – шэсць і дзевяць... Але мы не будзем пакуль чапаць гэтыя лічбы ў плоскасці вышэйшай матэматыкі і алгарытмаў – там атрымліваецца такое, што непадрыхтаванаму тое не пад сілу ўцяміць, спынімся толькі на пачатковым этапе, пачаўшы з нуля, з чыстага аркушыка паперы... Тройка заўсёды непахісная, а вось шасцёрка, калі перавярнуць, можа быць і дзевяткай, і – наадварот. Ці не так?

– І тут няма нічога дзіўнага….

– Так, але гэта і ёсць ключ для расшыфроўкі загадкавага тэксту Бібліі. Для пачатку ж давай разбярэмся, што гэта такое – лічба тры. Тры (3) – адзіны лік натуральнага рада, які роўны суме ўсіх натуральных папярэдніх лічбаў, – тры абазначае трохкутнік, што доўга было найбольшым лікам, для якога чалавек знайшоў асобную назву. А потым вакол яго пачалі складвацца розныя павер’і і паданні. У Старажытным Вавілоне ўвайшло ў традыцыю ці рытуал пакланяцца тром галоўным божаствам – Сонцу, Месяцу і Вянеры. У Старадаўнія Ягіпце галоўнымі сталі тры багі: Гор, Азірыс і Ізіда. Я ведаю, што жрыца Дэльфійскага храма Апалона – Піфія – перад прароцтвам тры дні трымала пост. Піфагарыйцы лічылі лічбу «тры» першым сапраўдным лікам. Спытаеш у мяне, чаму? Ды хаця б таму, што яно мае пачатак, сярэдзіну і канец. Прымхлівыя людзі лічылі яго абагоўленым, сімвалам дасканаласці, якое і прыносіць поспех.

Во-во захапіўся, быццам гаварыў ужо не мне, а звяртаўся ўжо да Сусвету, агітаваў і прарочыў яму:

– У рымлянаў тры багі – Юпітэр (бог неба, святла і дажджу, громавержац… а пазней ужо – бажаство рымскай дзяржавы), Марс (бажаство палёў і ўраджаю, затым ужо бог вайны), Квірын (бажаство вайны)… Мацнела рымская імперыя і яе ўладары, зацвярджаўся культ капіталійскай тройцы: Юпітэра, Юноны і Мінервы – у Італіі і яе землях. Юпітэр вельмі рана пачаў суадносіцца з Зеўсам… Тры багіні лёсу. А лёс, згодна ідэалістычным і рэлігійным поглядам, азначае сляпую веру і сілу, якая стаіць над чалавекам і вызначае яго жыццёвы шлях. У кожным лёсе прымаю жывы і непасрэдны ўдзел і я. Здзіўлены? Не здзіўляйся, так яно і ёсць. Дык вось, тры багіні прыгажосці - – грацыі, і яны паказваліся ў выглядзе маладых дзяўчат ці жанчын. Ты хоць ведаеш, што багіня Дзіяна мела тры твары?

Толькі хмыкнуў – адкуль мне было пра тое ведаць?

– Так, трохтварая. Нават вярхоўныя жрацы Рыму дзяліліся на тры катэгорыі – панціфікі, фламіны і вясталкі. Ды і бог Шыва ў індыйскай рэлігіі меў тры твары… Спытаеш, для чаго гэта я ўсё? Ды для таго хіба, што містыфікацыю лічбы «тры» шырока і ўмела выкарыстоўвала твая хрысціянская рэлігія. Яна прысвоіла ідэю трохтварага бога ў рэлігіі і міфаў Старога свету. Для вас старога, старадаўняга, для мяне ж – учарашняга… У ёй Бог выступае ў трох тварах – Бог-бацька, Бог-сын і Бог Дух святы. Хрыста таксама малявалі на абразах з трыма тварамі.

«Давай, давай, аблытвай мяне сваім павучыннем, ды толькі меру ведай…»

– Пагуляем з табой гэтымі лічбамі. Возьмем іх за аснову. Складзем тры і дзевяць. Атрымалася дванаццаць? А гэта адзінка і двойка. Складзем іх зноў атрымаем усёроўна «тры». Складзі тры шасцёркі. Васемнаццаць? А сума лічбаў – дзевяць. З трыма дзевяткамі атрымліваецца дваццаць сем. Іх сума – дзевяць. Калі складзем дзве тройкі – атрымаецца шэсць. Дзве шасцёркі – дванаццаць, сума – тры. Дзве дзевяткі – васемнаццаць, і сума – дзевяць. Шэсць памножым на дзевяць – сума лічбаў – усё роўна дзевяць. А калі суму – пяцьдзесят чатыры – памножым на тры, то атрымаем сто шэсцьдзесят два, – зноў жа – сума – дзевяць. І калі памножым тры на шэсць і на дзевяць, то сто шэсцьдзесят два дасць усё роўна – дзевяць. І калі складзем гэтыя тры лічбы, то атрымаем васемнаццаць. Што будзе? Дзевяць…

– Ды так, так. Разумна і мудра. Дуры мяне і далей.

– Чаму – «дуры»? – ускінуў калматыя бровы Сатана.

– Ды я так, бо пакуль дурэю ад тваіх слоў…

– Так яно пакуль і павінна быць. А ці ведаеш ты што-небудзь пра шасцёрку – пра лічбу шэсць? А пра тры шасцёркі – 666? Гэта сугучча яшчэ называюць «лікам звера»… Ян, якога тэолагі чамусьці называюць Багасловам піша: «Тут – мудрасць. Хто мае Розум, той палічы лік звера; бо гэты лік чалавечы – шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць». Апакаліпсіс, ці Адкрыццё, як вылічыў Фрыдрых Энгельс, напісана ў першым стагоддзі, – адразу пасля смерці Нерона. Энгельс ці то дзеля забавы, ці з-за нечага яшчэ, паспрабаваў узяць два старажытнаяўрэйскія словы, якія азначалі «імператар Нерон», і паспрабаваў палічыць суму лікавых значэнняў, якія ўваходзілі ў яго. Сума аказалася роўнай 666! Гавораць, што Нерон вар’ят, чалавек-звер. Усё можа быць. Ганіцель хрысціянства? Ну і што? З яго згоды былі забіты яго маці, брат, дзве жонкі – Актавія і Папея, філосаф Сенэка, паэт Лука, пісьменнік Пятроній, магутны Палант і шмат іншых…

1 ... 264 265 266 267 268 269 270 271 272 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)