Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
– Міліцыю, я пайду пазваню ў міліцыю, – адчайваецца палоннік, думаючы, што хоць гэтым напалохае Руднёва, але таму ўсё да д’ябла, але ж умудрыўся, крутануўся і выслізнуў з-пад рук, вільнуў азадкам і шмыгнуў у дзверы.
Перакур у хлоцаў заканчваўся. Такая моўная размінка праходзіла не першы раз, можа і не ў такім ключы, як на гэты раз, але што Руднёў не мог фізічна пераварваць Кацнельсонаў, пра тое ведалі ўсе ў паліклініцы...
17.
Рашыўся ўсё ж, асмеліўся Абрам Майсеевіч выехаць за мяжу. Бо і сын падрос, скончыў чыгуначны інстытут – будучы інжынер. Ангельскую мову і іўрыт вывучыў. Хайкін не ў Ізраіль імкнуўся, а ў Штаты. Да далёкай родзічкі, якая даўно яго запрашала, даўно ўгаворвала.
Развітальную нават вячэру зрабіў, чым здзівіў усіх, ашаломіў. Нават і Руднёва запрасіў, толькі папрасіў, каб той на развітанне не нагаварыў яму крыўдных слоў. Прынёс памідораў і гуркоў кансерваваных, якія пракіслі за шамт гадоў, стоячы ў кладоўцы, сала з магазіна – зжоўклае і сухое. Гарэлкі – той, якой нанасілі як хабар людзі...
Усе маўчалі – ні піць, ні есці, брыдота. Толькі санітарка Палагея Макарава, якая ад беднасці нічога смачнага не каштавала, ні выпіла ніколі, за рубля яму кожную пятніцу генеральную ўборку рабіла, заплакала як па нябожчыку, расчулілася ад выпітага, загаласіла:
– Які ўрач пакідае нас! Колькі дабра зрабіў людзям Абрам Майсеевіч! Хай і там, у Амэрыцы, вам шчасце будзе!
Адна толькі Барнова, камуністка, пажылога веку жанчына, паставіла ўсё на месца, сказаўшы:
– Мы жадаем вам, Абрам Майсеевіч таго, чаго вы нам тут жадаеце!
Ён здзіўлена паглядзеў на яе, адвесіўшы губу, з якой вось-вось звесіцца сліна, але нічога не прамовіў у адказ – ні падзякваў, ні паддакнуў...Хацела нешта дадаць і Алачка, і роцік ужо адкрыла з падфарбаванымі вуснамі, каб сказаць шматзначны і глыбокі выраз, ды нехта ж наступіў знарок на нагу і націснуў, што было сілы, як загадаў: “Маўчы, і без цябе абыйдуцца...”
Гэтак жа частаваў, ад’язджаючы, і Сенька Хайтман, які з усіх сіл стараўся ўвесь час паказаць і даказаць, што ён не такі, што ён адрозніваецца ад жыдоў (так і называў іх сам, бо быў з бедных, перанёс галечу і голад, і яны яго самі недалюблівалі, пагарджалі ім), а пачастунак быў амаль такі ж самы – мужыкі і ёсць мужыкі, паядзяць, што ні пастаў, і падзякуюць яшчэ...
Хто сказаў, што не існавала антаганізму паміж абарыгенамі-беларусамі і прышлымі жыдамі? Хто баяўся загаду, што нельга распальваць да пажару нацыянальнае пытанне? Хто-хто, а беларус ніколі не стрэліць і не скажа першы абразу -– ні жыду, ні немцу, ні д’яблу. Да апошняга чакаць будзе, калі яго пакрыўдзяць, альбо давядуць да той ступені, што ён будзе вымушаны ратавацца, абараняючыся...
Але ж вельмі не любіць беларус (як і любы чалавек на зямлі), калі на ім ездзяць, пагарджаюць ім з-за таго, што ён мужык, дурны мужык... Колькі ж можна яму трываць, цярпець? А дзе ж гонар? Сумленне? Чалавечая годнасць?
Ёсць яшчэ яна, ёсць. У кожнага з нас. Ды не ва ўсіх, на вялікі жаль, прачнулася. Дрэмле? Калі ж прыйдзе яно, абуджэнне?
Прыйшло ўжо, прыйшло... На парозе яно. Толькі крок ступіць засталося, каб пераступіць парог.
І мы пойдзем. Да свайго абуджэння.
Алачка паднялася рана. Пабудзіла, як і абяцала, Цімоха:
– Уставай, сынок, паможаш мне...
Ён прадраў вочы, але ўставаць вельмі ж не хацелася, не прывык так рана падымацца.
– Мо сама ўправішся, спаць ахвота.
– Сёння раней ляжаш, – настойвала маці, сцягваючы з яго прасціну, – уставай, бо можам спазніцца, не дастанецца нам...
– Дастанецца, – бурчэў сын, але ўсё ж падняўся: сеў на ложку, пазяхаў, адганяў ад сябе сон.
Няспешна пайшоў у ванную, доўга там корпаўся, і нарэшце выйшаў. Алачка дык даўно свой марафет навяла – апранулася ў спартыўную форму, прычапурылася, настроілася на харошы лад.Графа як адчувала, што ўсе раннія клопаты і зборы з-за яе, таму неспакойна круцілася ў калідоры, раз-пораз шкрабалася ў дзверы, выказваючы нецярплівасць.
Урэшце-рэшт выбраліся. Да “пяцёркі” тралейбуса ад дома, як кажуць, рукой падаць. Алачка ўшчаміла пысу цюцькі ў наморднік, павяла да прыпынку. Людзей такім часам было няшмат, таму яны выбралі зручнае месца ззаду, каб не замінаць нікому і не перашкаджаць тым, хто заходзіць ці выходзіць. Праз дваццаць хвілінаў яны выйшлі на Лугавой.
Лугавая – першы прыпынак за Нёманам, дзе і сапраўды цягнуўся паркавы луг, дзе цыганы штолета накошвалі вялізныя стагі сена. Лугавая – гэта і прыпынак вёскі, якая пачыналася адразу ж за дарогай, у лагчыне. Гэта яшчэ і прыпынак сабачнікаў, месца, дзе трэніруюць і вучаць сабак, дзе праходзіць злучка знакамітых парод, адзначаных прэстыжнымі выстаўкамі і конкурсамі. Тут і памяшканне абсталявалі – цэлы сабачы цэнтр.