Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
– А хіба яны не памыляюцца – ні пекла, ні рая не існуе?
– Тэкст Чацвёраевангелля ў перакладах вельмі скажоны. Перакладчыкі ці перапісчыкі дапускалі вольнасці, памылкі, “адсябеціну”. Перараблялі на свой капыл і лад. Але самая вялікая блытаніна, на мой погляд, адбылася з Д’яблам. У ранніх Евангеліях яго нават і ў паміне нідзе няма. Возьмем вядомую малітву – “Ойча наш”. Словы “пазбаў нас ад ліхога” ў англійскім і нямецкіх перакладах адпавядаюць грэчаскаму і лацінскаму тэкстам. Але затое, не як дакор табе, Антоне, безумоўна, як хрысціяніну, у царкоўна-славянскім і расейскім перакладах напісана: “избави нас от лукавого”. Адкуль ён узяўся, хто Яго прыдумаў, не разумею. Сустракаецца такі тэкст і ў некаторых французскіх перакладах – “mais deliver du Malin”. А ў італьянскім – “ma liberaci dal maligno”. Евангельская міфалогія ў цэлым перацярпела значныя змяненні. “Д’ябал” (дьявол) ці – ілжэц, хлус, спакуснік, у першапачатковым тэксце сэнс-імя, якое можна было аднесці да любога хлуса (лжеца или искусителя). Уплыў сярэдневекавой дэманалогіі адыграў сваю ролю, і таму цяжка зразумець і пагадзіцца з тым, што агульнай ідэі д’ябла – як такой – у Новым Запавеце няма. Няма – і ўсё тут. У ім толькі ідэя зла, выкуплення, ідэя дэманаў і іх князя, нячыстага духа. Так, згодзен, прысутнічае эпізадычна Сатана, – то я спакушаў Іісуса. А ў выніку ўсё гэта не стыкуецца адно з другім. У іх закладзены толькі элемент алегорыі, і таму яны вельмі аддалены ад сярэдневечнага разумення д’ябла.
– Не ведаў, Кошчык Нессмяротны, пра гэта, не ведаў. Ну і далей… Слухаю, уважліва слухаю.
– Хачу адзначыць, што гісторыя біблейскіх перакладаў суправаджалася ланцугом трагедый. Вось дзе мне прыйшлося папрацаваць, скажу табе! Афіцыйна перакладаць Стары і Новы Запавет дазволілі ўсяго пяць стагоддзяў назад. Да гэтага пераклады Свяшчэннага Пісання лічыліся страшным грахом.
Першым паспрабаваў перакласці на ангельскую мову Джон Уікліф. Суайчыннікі давялі яго да апаплекссічнага ўдара, а пасля асудзілі на Рымскім саборы ў 1412 годзе і па пастанове Сабора выкапалі яго, спалілі. А яго паслядоўніка, чэха Яна Гуса, які прапаведваў, што Біблію павінны чытаць народу свету, спалілі жывым. На той тэрыторыі, дзе ты пражываеш, за пераклад Бібліі ўзяліся задоўга да Уікліфа – у 863 годзе. Перакладачамі выступілі асветнікі грэцкага паходжання Кірыл і Мяфодзій, ты ведаеш. Мяфодзія, які знаходзіўся ў Еўропе, злавілі немцы і пасадзілі ў манастырскую турму. Чатыры гады яго білі, голым выкідвалі на мароз, цягалі за валасы, цягнучы па вуліцы… Такая была помста немцаў за тое, што ён быццам зняславіў Свяшчэннае Пісанне, перавёўшы яго на мову варварскага племені. У Еўропе лічылі, што ўсхваляць Бога можна толькі на трох мовах, на якіх быў зроблены надпіс на Крыжы Гаспднім: яўрэйскай, грэцкай і – лацінскай…
– Не ведаў пра такія падрабязнасці…
– І яшчэ: “иже еси” – як перавесці на расейскую мову? Аніяк. Няма такога перакладу. Дзіўна, але за тысячу з хвосцікам гадоў шмат якіх слоў змянілі першапачатковы сэнс, і таму вернікі з-за гэтага няправільна разумеюць малітву. Як я казаў выраз “и не введи нас во искушение” да спакушэння у сучасным разуменні гэтага слова увогуле не мае ніякіх адносінаў. Таму што “искушение” яшчэ ў ІХ стагоддзі мела сэнс «испытиание” – выпрабаванне. А пазней дык яно набыло нейкі, я б сказаў, сексуальна-грахоўнае адценне.
– Тады як, на твой погляд, павінна гучэць правільна малітва? У перакладзе на маю мову?
– А хаця б так:
– Можа, хаця вялікага адрознення не бачу…
– І яшчэ пра адно скажэнне: чацвёртая частка Евангелля апостала Мацвея. Там ёсць сцэна спакушэння ў пустыні. Іісус Хрыстос, згодна грэчаскаму тэксту, кажа д’яблу: «Ідзі за мной». У царкоўна-славянскім чытаем: «Следуй за мной». Але ў рускім, англійскім, франзузскім і італьянскім тэкстах гэтае месца пераведзена ўжо інакш: «Отойди от меня, Сатана!» А праз восем вершаў (ад Мацвея (46.19) Хрыстос кажа рыбакам: «Идите за мной». Ці – «Следуйте за мной». Такое падабенства – зварот да д’ябла і да рыбакоў – павінна мець вызначальны сэнс. Перакладчык, напэўна, угледзеў у гэтым абсурд: навошта Хрысту жадаць, каб д’ябал ішоў за ім? У выніку гэтага і з’явіўся вядомы на ўвесь свет выраз: «Отойди от меня, Сатана!» Ці – «Изыди, Сатана!» У дадзеным выпадку, я бачу толькі адно: Сатана адлюстроўваў сваім вобразам бачны, фенаменальны свет, якім ні ў якім разе не павінен «адыходзіць», а толькі служыць унутранаму свету, лучыць за ім, крочыць за ім…