Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
– Мужык бескультурны, адпусці! Мала вас у турмах згнаілі...
– Нямала. Але не ўсіх. Засталося яшчэ трошкі, каб выгнаць крыўдзіцеляў са сваёй зямлі. Каб не смярдзела. І чаго вы такія баязлівыя, не любіце праўды пра сябе? Ні ў адной газеце, ні ў адной кніжцы, не дай Бог, каб хаця адзін радок гаварыў пра тое, што жыды – гэта і ёсць жыды. Чаму вы лічыце, што гэта абраза? Я ўчора быў у бібліятэцы, і што цікавае вычытаў у старых падшыўках газет? Адразу пасля вайны ніводзін беларус не займаў кіруючай пасады ў абласным цэнтры. Альбо рускі, альбо жыд... Загадчык абласнога аддзела культуры – Фінкельштэйн, загадчык аблана – Цукерман... Хіба ж яны адраджалі беларускую мову і культуру? Усімі сіламі душылі яе, прыніжалі... Я памятаю, як у школе Сара Абрамаўна, якая выкладала з картавым “р” рускую мову, здзекліва і абразліва сказала: “И представьте, как это будет звучать на мужицком белорусском языке – “Мой дядзька самых чэсных правил, калі не жартам занедужел...” Клас смяяўся, рагатаў, а я плакаў. Бо адчуваў, як мяне аблытваюць калючым дротам. Дык хто на каго крыўдзіцца павінен, скажы, Абраме? Скажы, га?
– Сам на сябе, сам на сябе... Вой, бо ты дурак, дурак, і род такі ж у цябе... Вой, адпусці...
– О, вы хацелі, каб мы былі дурнямі, са скуры лезлі, так стараліся. Дзе адзін жыд, то туды сотню такіх жа далучаць. Куды ж было дастукацца, у якія дзверы дурному і сарамяжнаму, цярпліваму беларусу? Бо за дзвярыма загадчыка аблздрава – Борух Ізрайлевіч Вайнбранд, рэдактар абласной газеты – Борух Ізрайлевіч Пейсаховіч. А што вы з нашымі цэрквамі зрабілі? Ленін, ён жа – Бланк, аддзяліў царкву ад дзяржавы, а жыды аб’яўлялі – што рэлігія і ёсць опіўм для народа. Не так? Дэкрэт 18-га года Саўнаркама ажыццяўляць узяліся супрацоўнікі 5-га аддзела Наркамюста. А сярод іх не было ніводнага праваслаўнага, ні-вод-на-га! Усе – жыды! Жыд Моўша Свердлаў, даручыў жыду Юроўскаму знішчыць царскую праваслаўную сям’ю ...
– Хлусня! Такога не было! То ўжо твае мужыцкія выдумкі, – круціўся Абрам Майсеевіч, не могучы ніяк вырвацца з абдымкаў Руднёва і ўцячы, але ведаў, што хоць і вырвецца, то Руднёў будзе хадзіць следам за ім па паліклініцы і чытаць яму лекцыі-натацыі. Таму падумаў пра тое, што няхай выгаварыцца ўжо тут, у глухім калідоры, дзе і людзей няшмат, а якія і ёсць, то з паліклінікі. – Ідзі, праспіся!
Руднёў нідзе і нікому не мог выказаць свой боль. Ён грыз яго, тачыў знутры, апякаў полымем сэрца. З дзяцінства той боль нарадзіўся. Калі забралі бацьку, што местачковага габрэя назваў жыдам. За тое, што абважыў бацьку на цэлае кіло. Тады па ўсёй Беларусі, па ўсіх гарадах пісалі на платах і сценах – бі жыдоў, ратуй Расію! А Беларусь? Беларусь хто ўратуе?
– Абрам, а Абрам, скажы напаследак вось пра што, і пасля гэтага я адстану ад цябе. Колькі жыдоў перад вайной навучалі рускай мове рускіх і беларусаў? Хаця б у Еўрапейскай яе частцы? Больш палавіны ці...
– Нас у вайну загінула шмат! – не вытрымаў Абрам Майсеевіч, замахаў рукамі.
– А беларусаў? А рускіх? А ўкраінцаў? Вы ж нас губілі яшчэ раней. Адразу ж пасля ленінскага перавароту пачалі. Вы былі ўвесь час магнатамі ў кіно, у музыцы, у журналістыцы, літаратуры і культуры, у медыцыне. Дзеяч народнай асветы Луначарскі, ваш ідэолаг, настаўляў педагогаў, а якіх, вядома: “Пристрастие к русскому языку и русской речи, и русской природе... это иррациональное пристрастие, с которым, быть может, не надо бороться, если нет в нем ограниченности, но отнюдь не нужно воспитывать”. Чуеш, Абрам, “не нужно воспитывать». А трэба забыць пра сваю радзіму – рускую ці беларускую – забыць аб патрыятызме, аб думках і клопаце пра будучыню Вось і выхавалі!
– Алкаголік! Напіўся, і меле чорт ведама што...
– Што, надакучыла слухаць? Хай другія слухаюць. У семнаццатым Троцкі і яго прыхлябаі прыехалі з-за рубяжа на ўсё гатовае і хуценька наставілі ўсюды сваіх, выцясніўшы нават тых, хто працаваў у падполлі. Саўнаркам у першыя месяцы Савецкай улады аж кішэў жыдамі. Рускіх двое, а жыдоў васемнаццаць! Ваенны камісарыят, які ўзначальваў Троцкі: рускіх не было, адзін латыш, а ўсе астанія – трыццаць чатыры – жыды! Наркамат унутраных справаў – усе да аднаго твае родзічы. Усе карнікі. Наркамат фінансаў – з трыццаці дваццаць шэсць жыдоў. Наркамат юстыцыі – васемнаццаць жыдоў...
– Антысеміт! Алкаголік! Куды толькі міліцыя глядзіць. П’яны на рабоце. Нельга працаваць у такім стане.
– А я ўжо адпрацаваў сваю змену, Абрам. Анекдот пра перастройку. Хто ў цыганоў і жыдоў Бог? А не ўгадаеш, бо гэта Гарбачоў. Бо і цыганы і жыды на яго моляцца. Цыганоў зрабілі мільянерамі, а вам дазволілі выехаць і вывезці з сабой усё нарабаванае...