Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Нічога не адказала Мышка. Не хвалявалі яе цяпер праблемы Абламейкі. Да чаго імкнуўся, на тое і напароўся.
– А ты як, Ала? Не знайшла каго?
Алачка паціснула крыўдліва плячом, даючы зразумець, што ў яе ўсё без зменаў, што яна свабодная жанчына, маладая, прыгожая, інтэлігентная, пара ўжо займець спадарожніка жыцця, ды і не абы якога – а што? – але ніхто з яе палюбоўнікаў кідаць жонак не збіраўся...Як Галка сядала ў “газік”, было добра бачна з вялізнага, на усю сцяну, акна, што Алачка ўся калацілася ад злосці і зайздрасці. Мышка і сама ведала, што за ёю назіраюць, мо і спецыяльна пад акно пад’ехала, таму развітальна памахала гледачам рукой, заўсміхалася.
Хутка адышла ад акна – апякала зайздрасць, не затухала. Паляцела ў свой кабінет і пачала расказваць чарговаму хвораму пра сваё беднае і няшчаснае жыццё, чакаючы з боку таго спагады і жалю. І міжволі ў яе ліліся слёзы. Святлана Віктараўна была задаволена – Алачка дзейнічала правільна, згодна распрацаванага агульнага плана і інструктажа з боку прафарга.
На фоне Алаччынага лёсу і свой пераносіўся лягчэй...
...Абрам Майсеевіч – чалавек хітры і скнарны. Калі ў каго пазычыць дзесятку ці з кім зробіць “левую” работу, і пасля трэба аддаваць палову, то доўг з яго вырваць было лягчэй, чым дрэва з коранем. Аж губа тады трасецца адвіслая і сліна на пяць метраў ад яго ляцела, калі пачынаў нешта гаварыць ці выказваць сваю незадаволенасць, што яго рабуюць сярод белага дня...
Ён і ажаніўся ў пяцьдзесят гадоў толькі таму, што баяўся ўвайсці ў рэзрух – невядома ж якая магла папасціся жонка, можа была ненасытная ў ядзе, піхае ў сябе, як вар’ятка. А потым ужо, як нарадзіўся Яша, пачаў ад жонкі і сына масла і каўбасу ў тумбачку замыкаць на вісячы замок. А ўсё ад таго, што жонка магла з’есці нават поўную пачку масла. А гэта ж вялікія выдаткі...Калі ўсе яго сябры і знаёмыя – Хайкін, Шайкін, Басін, Кацнельсон і іншыя – паехалі на замлю абетаванную, ён жа сам не спяшаўся пакідаць горад і працу. Злётаў у Амерыку праз акіян – тут ужо не маглі яго зразумець, як ён не пашкадаваў такія грошы на білет, і маўчаў потым, не дзяліўся нават уражаннямі ад паездкі. А калі цікавіліся, калі і ён паедзе, коратка адказваў:
– Я пакуль пачакаю...
Басін загадваў зубным аддзяленнем у медыцынскім вучылішчы. Ва ўсе гады, асабліва ў апошнія, спецыяльнасць дантыста была як не самая прэстыжная. З беларускай вёскі ці райцэнтра якога выпускнік з медалём не мог паступіць на гэтае аддзяленне, а з сонечнага Узбекістана ці Кіргызстана, Арменіі ці Грузіі троечнікі былі для яго самымі таленавітымі. Ведалі пра тое і ў райкаме партыі, але маўчалі, вядома чаго маўчалі – загадчык аддзялення шчодра дзяліўся з імі...І калі ж сабраўся ўсё ж ехаць у Ізраіль, то аж тры ці чатыры вялікія машыны перавозілі, збітыя з сасновых дошак, скрыні. Багаты капіталістычны рай, а вось з беднай жабрацка-лапцёжнай Беларусі везлі дзесяткамі халадзільнікі і тэлевізары, пыласмокі і электратавары... Мытня? Але зноў жа – і яна закуплена ад пачатку да канца. І правяраючы на пачатковай станцыі адпраўкі з дзелавым выглядам апламбіраваў новенькія, струганыя аж да бляску, скрыні з дабром. Бялізна і коўдры, залатыя вырабы, мельхіёр, срэбра... Бедная Беларусь! Як жа ты збяднела пасля жыдоўскага бегства, калі не ажыццявіліся планы Троцкага і Кагановіча – закаваць усю краіну ў жыдоўскія ланцуг, накінуць кожнаму беларусу ярмо на шыю. І не толькі беларусу...
З усіх Абрам Майсеевіч баяўся ў паліклініцы толькі аднаго – Руднёва, урача лячэбна-хірургічнага аддзялення. Не кожны дзень баяўся, а толькі тады, калі той быў на добрым падпітку. А такім ён быў часцяком. Раз-два на тыдзень. Мо і раз на месяц. Як агню баяўся, як чумы. Бо Руднёў мог стаць у калідоры, курыць, і, убачыўшы Абрама Майсеевіча, прама папытацца ў яго:
– Ну, што, жыд пархаты, ты яшчэ тут? Уцякаеце, як пацукі з тонучага карабля? Адабралі ад вас пасады, партфелі, кумпякі – вы і даеце драла. Троцкаму паверылі, што пры камунізьме жыць будзеце, мы на вас працаваць будзем... Так, Абрам?
– Адстань, мужык ванючы! – вырываўся з рук, ды не мог, учэпіста трымаў яго Руднёў, дыхаў на яго пахамі гарэлкі.
– Жыд пархаты. Вось чаму я не магу зразумець вас, жыдоў, чаму ад нацыі сваёй адкараскваецеся? Я – беларус, бульбашом яшчэ называюся. Ганаруся гэтым. А ты не жыд хіба? Не габрэй хіба? Гогаль і Дастаеўскі, Гарэцкі і Кузьма Чорны так і пісалі пра вас – жыды. А, то Троцкі указ выдаў, каб вас, бедненькіх, абражаць такім словам нельга, бо адразу ж пад суд... І судзілі. А суддзя – Файнштэйн, начальнік турмы – Цукерман...
Абрам Майсеевіч з усіх сілаў пручкаўся, каб вырвацца з учэпістых рук: