Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 257 258 259 260 261 262 263 264 265 ... 379
Перейти на страницу:

– А хоць бы і ў кабінеце, – не адступаў Зуй, зразумеўшы, адчуў дзесятым чуццём, што гэта адзіная магчымасць пазбавіцца ад яго – ды яшчэ якая! Сам жа і напрасіўся.

Утраіх яны і зайшлі-уваліліся ў кабінет галоўнага. Зуй адразу паклаў перад ліцейшчыкам чысты аркуш паперы.

– Што пісаць?

– А так і пішы – галоўнаму ўрачу абласной стаматпаліклінікі Зую ад ліцейшчыка Абламейкі. Прашу звольніць мяне па асабістым жаданні, так як я не магу пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці...

Абламейка хутка, не задумваючыся асабліва, быццам ён кожны дзень пісаў такія заявы, настрачыў некалькі радкоў, шпурнуў пад нос Зую. А той і ручку напагатове трымаў, не верачы ў такую ўдачу, адным росчыркам пяра наклаў рэзалюцыю: “Задаволіць! У загад!” Клічнікі нават паставіў, чаго ніколі не рабіў, а потым падумаў і яшчэ па два пасля кожнага слова дадаў. Аж тры атрымалася. І хуценька адкрыў сейф, туды паперчыну паклаў, каб хаця, не дай Бог, хто не прыбраў яе да рук...

– Ну, вось і ўсё, – Зуй нават рукі пацёр пад сталом ад задавальнення, паглядзеў на загадчыка аддзялення, міргануў яму. – Цяпер мы, так бы мовіць, квіты... Палюбоўна ўсё і парашалі. Будзь здароў, Абламейка, і не кашляй.

Абламейка крутануў галавой, зпадылба зіркануў на Зуя:

– Хрэна вы мяне возьмеце!

– Такая ўжо наша доля, – уздыхнуў кіраўнік медыцынскай установы, адчуваючы неймаверную унутраную палёгку.

– Усе вы ў мяне... Усе да аднаго будзеце танцаваць белы танец. Вось пабачыце, вось успомніце маё слова.

– Успомнім. Пабачым, Мікола. А цяперака ідзі, мне працаваць трэба.

Зуй устаў, выйшаў з-за стала. Падышоў да дзвярэй, расчыніў іх, стаў на парозе, чакаючы, калі пакіне Абламейка кабінет. І той падняўся. Яго павяло з боку ў бок, і ён плячом абаперся аб Алу Пугачову – на сцяне вісеў каляндар з фатаграфіяй расейскай спявачкі. Падтрымала – не ўпаў Абламейка. Вылаяўся зноў. Не бачачы дзвярэй, пасунуўся некуды наперад. Яго хацеў падтрымаць Валодзя, ды ён груба адпіхнуў яго, сказануў:

– Пшоў ты... Памочнік мне знайшоўся, сракаліз няшчасны.

Абламейка яшчэ не ўсведамляў, што адбылося, што ён сам утварыў, не адчуў, якое залатое дно страціў. Не адчуваеш беднасці і незайздроснага становішча тады, калі з кожнай кішэні соценныя і дваццацьпяткі выглядваюць, ды яшчэ калі іх шмат, не ведаеш, колькі за дзень кладзеш, – тады верыцца, што так заўсёды будзе, бо пад такой зоркай нарадзіўся...

– Я вам, сукі, усім пакажу... – сунуўся па калідоры, спатыкаючыся на роўным. Абламейка нічога не бачыў перад сабой, нікога не чуў. – Да аднаго вы ўсе ў мяне, вось пабачыце, я вас яшчэ правучу, у-ууу!..

... Апамятаўся раніцай, як прачнуўся. Нешта ўспомніў, як сон начны ўспомніў. І не ведаў ужо – то было з ім сапраўды, ці ў сне? Няўжо – на самай справе?! Лоб халодным потам пакрыўся. А мо – толькі дурны сон? Выпіў учора лішняга, вось і наплялося пад хмелем...

Абламейка пагаліўся, апрануў як не новы касцюм, чыстую светлую сарочку адпрасаваў – як на вяселле сабраўся.

Ехаў на працу, а трывожны халадок шыўся вужакай пад грудзі – сон ці ява? Ява ці сон? Канечне ж, сон, ды яшчэ такі дурны...

Нішком шусьнуў у свой падвал, адчыніў ключом замок. Пераапрануўся, накінуў белы халат. Трохі счакаўшы, падняўся наверх, зайшоў да зубных тэхнікаў, абвясціў:

– Каму ліццё – нясіце!

На яго паглядзелі ці то здзіўлена, ці то недаўменна. Маскаль і Бісер усміхнуліся, унурылі галовы ў плечы, кляпалі малаткамі па алавянным “аладку” – рыхтавалі сталёвыя каронкі.

Заблажыла ад нядобрага прадчування.

Перапытваць не хацелася, баяўся ўдакладняць, каб не пацвердзілася страшнае. Ён не ведаў, што рабіць, да каго падсесці і пагаварыць – як што замінала. Упершыню такое адчуў. Сеў на табурэцік каля тэлевізара, пакруціў галавой туды-сюды – ніхто да яго не падыходзіў. І так сядзець доўга не выпадала – не ў яго характары, ды і не яго гэта была пазіцыя, поседам сядзець. Рабочы стол зубнога тэхніка Абламейкі быў такім, якім ён яго і пакінуў – ён працаваў і зубным тэхнікам, ліцейшчыкам быў па сумяшчальніцтву. Канверты з гіпсавымі адбіткамі стаялі на месцы. Гэта ўсяліла надзею. На душы стала трошкі весялей і святлей.Але ўсё ж нешта грызла, тачыла яго, як шашаль дрэва, непакоіла няўцямнае становішча – як з’еў выпадкова нешта атручанае і чакаў, што з таго выйдзе.

Па радыё перадавалі грызню дэпутатаў, дзе кожны даводзіў сваё, не згаджаўся з думкай папярэдніка, крычаў толькі пра сваё. Хаос, ва ўсім адчуваўся хаос і неразбярыха. Як і ў яго на душы...

Да апошняга спадзяваўся, да апошняга жыў надзеяй, што яму прысніўся алкагольна-вытворчы сон, верыў, што і на гэты раз завіруха праімчыцца паўз яго, не зачапіўшы, не крануўшы яго сваім калючым і халодным крылом. Так жа было заўсёды. І – праносіла. Калі ж і цяпер пранясе, падумаў ён, то трэба завязваць з п’янкамі, дэбошамі, пара брацца за розум. Толькі б пранесла на гэты раз... Чамусьці падумалася пра абарванага сына, і першы раз сціснулася сэрца ад шкадавання. А што, калі сам такім стану – абарванцам і безабаронным?

1 ... 257 258 259 260 261 262 263 264 265 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)