Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 258 259 260 261 262 263 264 265 266 ... 379
Перейти на страницу:

Да зубных тэхнікаў у другі пакой забег усхваляваны Зуй. Як заўсёды, чэшучы рукой азадак, папытаўся:

– Анастасія Фёдараўна, як там твая работа? Хворая прыйшла, бунтуе, абураецца, што не гатовая.

Зубны тэхнік здзіўлена паглядзела на галоўрача:

– Іван Мінавіч, яшчэ ўчора я паклала ў шафу гатовую работу.

– Учора? – рука пераскочыла на патыліцу – шкрабла ўжо там, быццам кусалі блохі ці надакучвалі камары. – Я і не паглядзеў там... А потым перавёў позірк на Абламейку, які сядзеў, сагнуўшыся, спіной да дзвярэй і слухаў размову, нечага чакаў, спадзяваўся. – Абламейка, а ты чаго тут?

– А дзе я павінен быць? Чакаю, калі зубныя тэхнікі дадуць работы на адліўку... – унутры ўсё пахаладзела – вось-вось павінна наступіць развязка. – Пакуль не нясуць...

– І не прынясуць, дарагі мой. Ты сваё ўжо адліў. У бухгалтэрыі ты павінен быць цяпер. Разлік атрымаць. Я задаволіў тваю просьбу.

– Якую... просьбу?

– Тую, што ты ў заяве напісаў. Па асабістым жаданні просіш звольніць. Я падпісаў яе. І загад падпісаны ўжо – хіба не чытаў? На дошцы ў калідоры... Ідзі азнаёмся...

Ногі сталі як ватныя. Не верыў, да апошняга не верыў. Думаў, што жартавалі ўсе разам з галоўурачом, любіў той калі-нікалі падыграць жартаўнікам.

Схадзіў у калідор. Адзіны загад вісеў на дошцы. І ён тычыўся яго, Абламейкі. Чорным па белым напісана, надрукавала Зіна, сакратарка на машынцы, якую вазіў некалі на бераг Нёмана, ды нічога не выгарэла яму. Тэкст абвяшчаў, што загадам па паліклініцы зубны тэхнік і па сумяшчальніцтву ліцейшчык Мікола Абламейка згодна пададзенай заявы звольнены з працы...

Наліўся нечакана злосцю, сціснуў кулакі. Хацеў вымясціць яе на Зую, але своечасова апамятаўся – так і за краты нядоўга загрымець, толькі і закрычаў на ўвесь калідор:

– Б...дзі! Усе згаварыліся! Да ўсіх дабяруся!

Потым усё ж пабег да галоўнага, стоячы ззаду яго, прыгразіў, скрыгочучы зубамі:

– Я гэта табе яшчэ, куманёк, дарагі, успомню і запомню. Шкадаваць будзеш, што так абышоўся са мною.

Іван Мінавіч павярнуўся да яго тварам:

– Абламейка! У чым я вінаваты? Я не прымушаў цябе пісаць заяву – ты сам яе настрачыў. У прысутнасці загадчыка аддзялення.

– Ды я табе, ды я...

– Будзеш бузацёрыць, Мікола, і пагражаць, то я міліцыю выклічу. Не перашкаджай людзям працаваць – не на базары.

– Я табе яшчэ ўстрою базар... Усё жыццё базарыць будзеш. Узятачнік, хабарнік!..

Сказануў, і тут жа пакінуў кабінет. Напэўна, упершыню ў жыцці адчуў сваё бяссілле, да канца яшчэ так і не паверыўшы ў яго.

Прыехаўшы дадому, выпіў нагбом адну за адной тры пляшкі гарэлкі. Потым зваліўся без памяці на падлогу. Аж пакуль не прыйшла да яго суседачка – добрая прыяцелька – ды не зацягнула яго на канапу: быў ён, як кажуць, у поўнай адключцы, што і вочы не расплюшчваў...

Шкадавала яго па-свойму спагадлівая жанчына.

16.

Галка-Мышка не прыехала ні праз месяц, ні праз чатыры.

Трэба ж – прыглянулася адразу галоўнаму заатэхніку саўгаса – Пятру Громаву, маладому хлопцу, халасцяку, які дабудоўваў хату і не ведаў яшчэ, хто за гаспадыню будзе ў ёй. У другі ж вечар, як правёў яе з клуба, прапанаваў:

– Выходзь за мяне, буду добрым мужам табе.

Без ваганняў, без угаворванняў згадзілася, адчуўшы, што шчасце вялікае ёй Бог паслаў за ўсе пакуты і здзекі...

Пад восень прыязджала ў паліклініку. Разам з Пятром. Перамянілася жанчына, у вачах шчасце і задаволенасць Неяк па-жаноцку памажнела, пахарашэла. Калі Алачка спытала, з кім прыехала, праз акно паказваючы на “газік” з невядомым хлопцам, жартам адказала:

– Вадзіцель мой. Анічога хлопец, праўда?

Але ж хіба схаваеш сваю радасць і жаноцкае шчасце ад людзей – глядзела на Пятра з замілаваным позіркам, радасць свяцілася на твары, якой да гэтага не заўважалі, і ўся яна была перапоўнена нечым светлым, шчасным, радасным.

Алачка, зразумеўшы ўсё, як не счарнела ад зайздрасці:

– І трэба ж, як пашчасціла табе – малады, прыгожы, не тое, што Абламейка – грыб чарвівы. Не пашанцавала яму, п’яны прыпёрся на працу, з галоўным пасварыўся. Ну, той не вытрымаў, сказаў, каб пісаў заяву аб звальненні. Ён і напісаў.

1 ... 258 259 260 261 262 263 264 265 266 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)