Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 256 257 258 259 260 261 262 263 264 ... 332
Перейти на страницу:

– Можа і так... Мой камандзір… Усё запытацца хачу, – а ў цябе ёсць жонка, дзеці?

Ён выпрабавальна зірнуў на мяне, але не здзівіўся пытанню.

– Жонка? Дзеці? Хм... Ды неяк не сабраўся... Работа, мусіць, мая вінавата. Сёння – у Еўропе, заўтра – у Азіі... А то зусім на другім канцы Галактыкі. Якая, скажы мне, дарагі майстра, жонка вытрымае такія мае адлучкі?

– Ніякая, – згаджаюся, адначасова стараюся больш дэталёва прыгледзецца да рысаў твару. – Няма такіх...

– Але ў мяне ёсць суцяшэнне, спадар Антон. Бо ёсць у мяне дзеці. І – нямала іх. Можна сказаць, па ўсім свеце. Жанчына – натура блудлівая, яе спрадвечны інстынкт да спаравання адабраў ад яе розум, і яна, каб атрымаць тое задавальненне і асалоду, гатовая і жыццё аддаць за хвіліну яднання з мужчынам... І што дзіўна – чым прыгажэй жанчына, тым больш яна плавіцца пад позіркам, быццам воск... Вось у розных сем’ях і жывуць, бегаюць мае хлопчыкі і дзяўчаткі. А колькі іх павырастала ўжо, і дзяцей колькі нарадзілі, уга! Яны ўсе – вучні маёй школы клонаў.

– Дык колькі ж табе тады гадоў, Анатас? – спяшаўся я скарыстаць яго шчырасць.

– А ты можаш угадаць, браце Антон. І не памыліцца. Колькі скажаш, столькі і будзе. Мы з Кошай Бессмяротным і Бабуляй Ёшкай з аднаго цеста вылеплены...

Мне падалося, што капялюх яго пачаў ажываць, арнамент зноўку прыйшоў у рух – мяняўся, пераліваўся рознымі колерамі. Я адхіснуўся – якісьці ўнутраны страх падкраўся да мяне.

– Можа, яны твае родныя бацькі, Анатас? Не крыўдуй на такія пытаннечкі – душыць мяне цікавасць, хоць памры...

– Ды пра што размова... Для мяне няма такіх пытанняў, на якія я не меў бы адказ. Толькі тут усё наадварот – яны мае дзеці, такія, як у цябе Жанета і Павал...

– Ды я і баюся вызначыць твой узрост, мой капітан. Ты, мусіць, жывеш столькі, колькі існуе Сусвет і ў ёй чалавек… Ты – несмяротны.

– Правільна. У самую кропку.

– Паверыць цяжка, але…

– Але гэта, дарагі мой дружа, неабвержаны факт. Ісціна. Як формула грыдпіс.

Зноў мазок, за ім другі, трэці... Ужо разоў з дзесяць мяняў колер твару, вочы. Заставалася толькі нязменнай пастава, ды і тая не заўсёды, як пераканаўся, адпавядала сапраўднасці, – мянялася і мянялася.

Зрабіў крок назад. Адчуў страх, падобны на той, калі ў лесе нечакана сустрэнешся з гадзюкай... Але ўспомніў словы айца Георгія, ўзяў сябе ў рукі.

Мазок, другі, трэці...

– Анатас – гэта тваё не сапраўднае імя, як я зразумеў. Псеўданім... А якое ж сапраўднае?

– Легіён імя мне, таму што нас шмат, і вельмі шмат...

“І ў кожным сядзіць маленькі сатанінчык? І не адрозніць, выдзяліць нельга нікога з людской масы – з жыхароў планеты... Яны – скрозь, яны – усюды і паўсюль...”

Прымушаў сябе заставацца спакойным і памяркоўным. Тое ўдавалася з вялікай цяжкасцю.

– Якое сапраўднае імя? А якое назавеш, такое і будзе адпавядаць ісціне. Я – і Сатана, і Люцыфер, і Нэма, і Камандзір… Хоць тысячы імён давай, усё будзе праўдай!

– Во яно як.

– Здаецца, заканчваеш ужо зусім працу, Антон?

– Амаль што! – адклаў убок пэндзаль. – Яшчэ адзін сеанс – на паўгадзіны-гадзіну, – і можам лічыць, што заказ выкананы.

Алкепаў, не спяшаючыся, падняўся з крэсла, пацягнуўся. Некалькі разоў прысеў, адначасова размахваючы рукамі, пакруціў галавой, вяртаў фізічную форму.

Я тым часам мыў пэндзлі ў растваральніку і ацэтоне, выціраў іх паркалёвым ветахам, ставіў у глечык. Яніна скардзілася Ясю на нешта. Здалося, што хвост Мышука мільгануў між іх...

Анатас Алкепаў у задуменні спыніўся каля мальберта. Углядваўся ў самога сябе. Не здзіўляўся, не радаваўся, не абураўся...

Мне напачатку карцела ўсё ж задаць у такім разе пытанне “ну і як табе мая праца?”, але змоўчаў. Бо і мне ўжо, урэшце рэшт, было ўсё “да фені” – ўсклікне ён ухвальна ці збракуе маю працу...

– А што? Нічога, скажу табе... І я, і – не я... І падобны, і непадобны... Ну, можа, і сапраўды не стае апошніх штрыхоў, якія і паставяць усё на месца... Ёсць, ёсць нешта, Антон, у тваёй працы настолькі таямнічае, што я пакуль да яго дакапацца не магу... Ты шмат чаго зашыфраваў у маім партрэце… Шыфравальшчык… Значыць, яшчэ ёсць і загадка, ёсць у ракавіне жамчужына!.. Так што хвалю, хвалю. Абраз атрымаўся!

Што я чую? Не веру, што Алкепаў гаворыць шчыра, не веру, што яму спадабалася зробленае... Мо мяне крыўдзіць не хоча, а мо і ад душы гаворыць, хто ведае... Разбярыся з ім, у душу яго не зазірнеш…

Ён то адыходзіў колькі крокаў назад, і ўжо на адлегласці пільна ўглядаўся ў самога сябе, то зноў падыходзіў, нечаму здзіўляўся, а нечага, мусіць, і не разумеў... Але больш не гаварыў ніякіх слоў...

1 ... 256 257 258 259 260 261 262 263 264 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)