Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 256 257 258 259 260 261 262 263 264 ... 379
Перейти на страницу:

Паўз іх на поўнай хуткасці праносіліся легкавікі і грузавыя машыны, і ад іх ветру ледзь чутна ўздрыгваў “Жыгуль”, хістаўся, і абодвух як усё роўна закалыхвала на лёгкіх хвалях іхняга мора...

– Ну, палепшала?

– Здаецца... Але пастаім яшчэ трошкі.

– Добра.

Ён уключыў зноў музыку, і зноў цёплы ветрык напоўніў ветразі іх карабля спакоем і сілай, – так як і ўчора, адпраўляў у невядомую, але жаданую абаім, дарогу...

15.

Не шанцуе, не шанцуе, а потым як... не пашанцуе. Так і ў Абламейкі. На што ўжо быў упэўнены ў сваёй усемагутнасці і беспакаранасці, а атрымалася ўсё не так, як прывык заўсёды мець і атрымліваць, а зусім і зусім інакш, насуперак усяму. І хто быў бы вінаваты, дык ніхто, а толькі сам...

Нечакана прыйшоў сын, зноў стаў прасіць грошай. Прасіць маўкліва, бо нават не асмельваўся і слова вымавіць. Стаў у калідоры і чакаў, калі бацька будзе праходзіць і зверне на яго ўвагу. Зразумела ж, чаго прыйшоў. Можна было і так здагадацца, што сыну не зашкодзілі б тысячы дзве-тры – бо вунь і падэшвы ў чаравіках паадляталі, і касцюмчык на ім ношаны-пераношаны, а каштуе цяпер усё гэта па новых цэнах уга колькі – новыя цэны накручваюцца штодня, як звар’яцелі... Яму б, бацьку, убачыць усё, здзівіцца і жахнуцца, пашкадаваць, ды з сынам у краму пайсці, накупіць хоць разочак усяго неабходнага – свая ж кроў, адзіны сын, дык не, як што засціла яму тую дарогу і прасвятленне, як хто паляндру на вочы накінуў, кротам сляпым зрабіўся, – ніводная жылка шкадавання ці спагады-жалю не ўздрыгнула, не абазвалася...

– Што, маці зноў прыслала? – толькі і сказануў замест прывітання і радасці сустрэчы, злосна бліснуў вачыма на сына.

– Не, тат... я сам... мамка і не ведае. Яна сварыцца, калі я да цябе прыходжу. На працы яна.

Абламейка сунуў сыну ў руку некалькі скамечаных дзесятак – на некалькі порцый марожанага, выправадзіў за дзверы.

Жанчыны непадалёк стаялі – ўрачы з лячэбна-хірургічнага аддзялення, бачылі ўсё, і размову чулі бацькі з сынам, не вытрымалі, заківалі галовамі:

– І як табе, Абламейка, не сорамна? Цябе ж Бог за чэрствасць тваю і бяздушнасць пакарае. Роднаму сыну грошай пашкадаваў. Табе ж сёння перапала не адна тысяча... Мышцы ўсё аддасі, так?

– Не лічыце мае грошы! Свае лічыце.

– Ды не грошы мы лічым, а з цябе здзіўляемся. Не па-Боску так, Мікола. Гэта ж такі грэх вялікі на душу бярэш сваю...

– Ужо і Бога прыплялі. Пры чым тут Бог?

Вось і пагавары з ім, на сваё ўсё і пераверне. Ну і няхай, яму жыць, яму і адказваць за ўсё – перад самім сабой і перад сынам, не маленькі ўжо. Бог усё бачыць і чуе.

Галка ж свайго дамаглася – паехала ў Залессе з дачкою. Не прыязджала і тыдзень, і два. Да Абламейкі завітала суседка, на хвілінку зайшла, каб солі пазычыць, словам перакінуцца. Ды пасцеляй усё скончылася. Гаспадар піў і не адставаў ад яе, піў і рагатаў, як быццам з самога сябе смешна было, і са свайго становішча – суседка жонку падмяняе.

Пад вечар на работу паплёўся. Лыка, як кажуць, не вязаў. Але сеў у легкавік і паімчаў па горадзе. Для яго не існавала чырвонага колеру на святлафорах, суцэльны зялёны. Колькі разоў так ганяў. Спынялі даішнікі, адбіралі правы, а праз дзень-два вярталі назад – сябры, што там працавалі, памагалі выкруціцца з бяды.

Падкаціў пад чорны выхад з паліклінікі, праз якія хлопцы ў двор выходзілі пакурыць альбо збегчы раней часу дадому, каб не папасціся галоўнаму на вочы. Нырнуў у дзверы, але не ў ліцейку пайшоў, у сутарэнне, а на людзі, быццам выклік усім рабіў і дэманстраваў сваю беспакаранасць.

На першага, на каго папаў, быў загадчык лячэбна-хірургічнага аддзялення Валодзька Чыркуноў. Вочы васільковыя па яблыку зрабіў, калі ўбачыў у такім стане Міколу – расхрыстанага, раскудлачанага, позірк невідушчы і тупы, у куточках губ белы налёт...

– Чаго вытарашчыўся – не бачыў ніколі? – з выклікам спытаў Абламейка, як шукаў усё роўна спагнаць на кім-небудзь зло, як хацеў адпомсціць за свае няўдачы.

– Ідзі зараз жа дадому! – загадаў шэптам Валодзя, нахіліўся нават, каб не чулі хворыя, што сядзелі і стаялі непадалёк ад іх.

– Ды сам ты пайшоў, ды і яшчэ далей – на ... – Абламейка вылаяўся са смакам, хацеў нешта дадаць яшчэ, ды да іх неспадзеўкі падышоў галоўны урач, гэтаксама здзіўлена паглядзеў на ліцейшчыка, галавой пахітаў.

– Што, не падабаюся такім? Мордай не выйшаў? – пачаў і на галоўнага наступаць Мікола, наліваўся бурачковай злосцю. – Я вам усім...

– Зараз жа пішыце заяву аб звальненні! – пачырванеў і Зуй, не вытрымаў, плюнуў на ўсе перасцярогі, на пагрозы Абламейкі, што чуў ад яго не раз.

– Напужаў, гы-гы-гы... І напішу! Дзе напісаць? Мо ў тваім кабінеце?

1 ... 256 257 258 259 260 261 262 263 264 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)