Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 254 255 256 257 258 259 260 261 262 ... 379
Перейти на страницу:

– Свішч, а тут цэлая скрыня каньяку ў машыне, – данёсся радасны вокліч – голас быў тонкі, пісклявы. – Во жывуць, гады, і талоны ім не трэба. Відаць, свой каньячны завод маюць. Капіталісты! Рэквізаваць, Свішч?

Ну, тое ўжо занадта. Распараджаюцца, як гаспадары, адчуваючы беспакаранасць, а прыезджых безабароннасць. Нехта ўдарыў Толіка ў жывот, і ён, скурчыўшыся, упаў на зямлю. Той, што стаяў наперадзе – цень толькі падаў на Валеру, – замахнуўся і бліскучае лязо нажа паласнула па левай руцэ. Маёр сцішыў, безумоўна, удар, але адчуў, як кроў пацякла да локця. Раздумваць больш было нельга ні секунды – пахла смерцю.

Маёр упаў нечакана Свішчу пад ногі, адначасова выхапіўшы з-за папругі “ТТ”, збіў таго з ног. Стрэліў у ліхтар – зверху ўніз, каб нікога не закрануць куляй. Потым рэзка ўскочыў. Калі зрок прызвычаіўся да паўцемры, выдзеліў у шэрым сутонні постаць і ўдарыў рукаяццю па галаве. Пачуў вокліч злева – рэзка падскочыў, і ўжо з вышыні ўдарыў туды, адчуў, што ў сківіцу...

Ліхтар упаў і пакаціўся па зямлі – побач з галавой Свішча. Валеры падхапіў яго і навёў прамень на машыну – там было яшчэ трое. Адзін з іх цэліўся ў яго бок, але не страляў, бо не ведаў, хто перад ім. Валеры выключыў святло і кінуўся ўбок, каб нечакана падысці да іх. Калі ж пачуўся стрэл, ён знаходзіўся побач і выбіў рукаяткай нагана зброю з рук, нагой зачапіў крайняга, што крычаў.

Заставаўся адзін, той, што стаяў каля капота машыны. Яго паклаў на зямлю адным ударам, той нават і не войкнуў.

Усё адбылося імгова, у некалькі імгненняў. Валеры пасвяціў на зямлю, адшукаў наган. Казённы, з нумарам...

– Толік, Руслан, вы дзе?

– Тут мы...

– Уключыце фары! Хутка!

Валеры пасцягваў начных гасцей у адно месца – пад прамень святла. Адзін з іх паспрабаваў замахнуцца, але яго супакоіў адным ударам далані.

– Хлопцы, мы пажартавалі, адпусціце, – заенчыў, ачуняўшы, Свішч, зразумеўшы, у якую сітуацыю папаў, спрабаваў падняцца.

Валеры рэзка і наводмаш секануў яго па карку, крыкнуў:

– Ляжаць! Хто будзе ўцякаць. Страляю!

Падышоў да свае машыны, пстрыкнуў уключальнікам, і ў дынаміку пачуўся гул і трэск эфіру.

– Я – “сёмы”, я – “сёмы”! Хто мяне чуе, адкажыце!

Толькі на чацвёрты выклік адгукнулася даішная машына, што ішла па трасе.

– Я пад вёскай Асаліны, ля Нёмана. Адразу ж за ўказальнікам. Затрымалі начных бандытаў – узброеных нажамі і наганам. Пяцёра. Прашу прыехаць. Маёр Сташкевіч.

– Абстаноўку зразумеў, таварыш маёр, накіроўваемся да вас...

Калі бандытаў забралі, калі ўсё ўвайшло ў норму, калі зразумелі, што небяспека мінула, Руслан падняў над галавой пляшку, крыкнуў:

– За Валеру вып’ем. Правучыў ён іх добра. Малайчына!

Дзяўчаты падтрымалі тост, але ранейшай весялосці на іх тварах не адбівалася.

Дзіўна, але Алачка перанесла начное здарэнне спакойна. Магічныя Валеравы словы ўсялілі адразу ў яе ўпэўненасць, што ён нічога не трэба баяцца. Яна нават і не зразумела, што адбылося. Каньяк выпіла з задавальненнем, запіла халодным адварам юшкі... Потым толькі ён папрасіў яе перавязаць руку, каб спыніць кроў.

Праз паўгадзіны яна ляжала побач з маёрам. Чула, як білася яго сэрца – роўна, рытмічна. І яшчэ раз пацвердзіла сваю думку – з ім надзейна і спакойна. Падумалася: “Слабакоў у гарачыя кропкі не пасылаюць...” Заснула хутка, і прыйшоў да яе прыгожы сон – яна купалася ў цёплым моры, а пасля на моцных мускулістых руках нёс яе некуды маёр Сташкевіч, шаптаў ёй на вуха пяшчтныя словы...

Яна добра ведала, куды ён нёс яе...

...Спалі да дзевяці раніцы.

Першым падняўся Толік. Расклаў касцёр, разагрэў юшку, нарэзаў скрылікамі сыр, каўбасу. Калі ж усё было гатова, калі на стол паклаў яшчэ і некалькі лілій, якія сарваў у затоцы, крыкнуў:

– Эй, народ! Хопіць спаць! Пад’ём! Сняданак на стале чакае вас!

Алачка пайшла да рэчкі, памылася, прычасалася – хацела выглядаць прывабнай і гожай, як заўсёды, маладой і прыцягальнай.

Пагаліліся хлопцы, нагрэўшы вады, ласьёнамі твары аздобілі. Пра ўчарашняе не ўспаміналі, як і не было ноччу нічога. Пра тое напамінала хіба перабінтаваная рука Валеры.

– Я наліваю, але не ўсім.

– Усім, – паправіў Валеры, – нічога страшнага. Дарога ў нашым распараджэнні. На трасе ўсё будзе добра.

Каньяк сагрэў ранішнюю холаднасць у целе. Волкае паветра разлягалася па лузе. Сівыя касмылі туману шыліся ў затокі.Зноў стала весела, як і ўчора, і не хацелася ўжо раз’язджацца, не хацелася пакідаць прыгожы бераг рэчкі.

Спакойным і засяроджаным быў Валеры.

14.

Вярталіся дадому пад вечар.

1 ... 254 255 256 257 258 259 260 261 262 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)