Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 254 255 256 257 258 259 260 261 262 ... 332
Перейти на страницу:

– І іншымі жывымі істотамі.

– Калі ўзяць жывёльны свет, то ён нашмат прасцейшы за наш. Але любая адушаўлёная сістэма мае свядомасць часу, і таму не зможа існаваць без арыентацыі на будучае, без памяці аб мінулым... Той факт, што паток часу нельга злавіць, ці хаця б зафіксаваць яго – яшчэ нічога не азначае. Урэшце рэшт, некалі і атамы былі нябачныя. Вучоныя тлумачылі, што існуе нейкі цепларод. А потым усё перавярнулася. У адказ на пытанні аб палётах у будучыню тэмпаролагі прапаноўваюць сустрэцца праз... мільярд гадоў. І я з імі сустрэнуся. Абавязкова.

– Як гэта? – прарвалася ў мяне, бо яшчэ не верыў яму, успрымаў усё як фантастычны дослед, казку, як жарт.

– А вельмі проста. Я кінуў выклік часу. Я адзін у Сусвеце адкрыў формулу часу, яго феномен...

– Ты, выходзіць, спыніў час?

– Не зусім так... Не зусім дакладна. Калі спыніць час, то і ўсё жыццё спыняецца – і біццё сэрца, і рух крыві, і праца клетак галаўнога мозгу... Я проста выключыў астранамічны час, перавёў яго у параметры запаволенасці... Як у кіно ёсць паняцце здымкаў – рапід, калі бачна, як ляціць куля Дантэса ў Пушкіна... Як на магнітнай стужцы ці на кампактдыску кампутара можна сціснуць інфармацыю, а потым яе расцягваць – і наадварот... Калі пройдзе мільён ці мільярд гадоў, я ўключу на нейкі момант астранамічны і біялагічны час, каб мець магчымасць наведаць будучыню. Мне скарылася мінулае, падуладна будзе і будучае... Да гэтага, дарэчы, можаш далучыцца і ты. Усё залежыць толькі ад цябе, ад твайго жадання.

– Заманліва! Я падумаю, Анатас, падумаю. Адразу сказаць нешта пэўнае пакуль не магу – гэта ж не жартачкі, не смешачкі – мільён, мільярд гадоў...

– Гэта больш чым сур’ёзна, – пагадзіўся Анатас, і на яго твары адбілася стома, зноў бліснулі ўнутраным зялёным святлом вочы, – і таму думай, узважвай... Думай, маэстра, думай! А я табе прапаноўваю перспектыву – жыццё вечнае. Не тое, што абяцае і не выконвае Бог, а маё – анатасаўскае жыццё. Бо я мацней за Бога.

Схіліў у знак пакоры галаву, глядзеў сабе пад ногі. Але ўголас згоды не выказваў. Ды і не патрабаваў таго ад мяне Нэма.

– У выканаўцы майго заказа будуць яшчэ пытанні?

– Ёсць адно. Усё, што ты казаў, камандор, я перамялю ў сваіх мазгах. Але ты мне вось што скажы: чаму ў цябе час спыніўся, чаму не бяжыць ні наперад, ні назад… Адказ, які мне даў перад гэтым, не зусім задаволіў мяне.

Капітан фрэгата маўчаў. Засяроджана глядзеў у адну кропку, думаў над адказам.

– Ты мог бы пра ўсё гэта і ў нашай бібліятэцы знайсці… Ды ладна ўжо… Прасвятлю цябе, пакуль я добры. А добры я, як ты пераканаўся, заўсёды. Ці не так, Антон?

На маім твары, напэўна, адлюстравалася ўсмешка, кіўнуў галавой.

– Напомню табе пра хуткасць святла… Пра тое нават у школьным падручніку напісана. Хуткасць распаўсюджвання электрамагнітных хваляў у звычайным асяроддзі. У вакууме дасягае – с=299792,5 + - 0,1 км на секунду. Амаль 300 тысячаў кіламетраў, так?

– Ну, так… Але гэта, мой капітан, мне вядома. Першым спрабаваў вызначыць гэтую хуткасць Галілей. А ў 1675 годзе дацкі астраном Ромер вылічыў, назіраючы за зацменнямі спадарожнікаў Юпітэра. У 1849 годзе французскі фізік Фізо здолеў правесці вымярэнне ў зямных умовах…

– Так, так, – пацвердзіў Люцыфер, – у зямных умовах яна меней серадовішча з дысперсіяй, якая адрозніваецца ад фазавай – v – і групавой – u. А далей атрымліваецца вось што… Хуткасць майго карабля ў тысячы разоў большая хуткасці святла. Пагэтаму і стаяць у мяне гадзіннікі на месцы, правільней, не рухаюцца стрэлкі. Яны засталіся як карыкатуры на тыя, што вынайшаў чалавек. Бо вымярэнне часу ў мяне адбываецца зусім інакш, рэгулюецца па іншых параметрах. Табе прадстаўляецца магчымасць праверыць іх.

Каб у мяне была першая размова з ім, я прыняў бы яго за вар’ята.

– І ў кожным пакоі, куды я ўвайду, будзе свой час?

– Ты правільна зразумеў усё.

– Што ж, скажу, цікава. Мы, значыць, знаходзімся на той планеце і той арбіце тваёй хуткасці, якая робіць цябе несмяротным, якім яна можа зрабіць і мяне. Ты перарабіў тое, што стварыў Бог. Удасканаліў, так бы мовіць, тварэнне Гасподняе?

– Мы ж з Ім служым людзям…

“Служым людзям…” Бог служыць людзям? Гэта людзі служаць Госпаду, вераць у Яго. Даруй мне, Божа, што я вымушаны слухаць яго ерась!..”

Ён пра нешта казаў яшчэ. Захапіўшыся, размахваў рукамі, быццам дырыжыраваў вялікім аркестрам. Але я рабіў толькі выгляд, што лаўлю яго словы. Нават падтакваў… Мне патрэбна было цвяроза ўзважыць свае сілы. Ці хопіць іх, каб вырвацца з анатасаўскіх мярэжаў?

Да мяне нечакана даляцеў чыйсці голас. Ён гучэў ува мне, патрабавальна і папераджальна:

1 ... 254 255 256 257 258 259 260 261 262 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)