Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 255 256 257 258 259 260 261 262 263 ... 332
Перейти на страницу:

“Вось паўстане на цябе князь апраметнай, д’ябал, сатана, з палкамі сатанятаў сваіх і пачне распальваць страснае ў табе прыцягненне, угаворваючы і пераконваючы цябе спыніць барацьбу з гэтай страснасцю, падпарадкавацца ёй. Запэўніваючы, што так табе будзе лепей і спакойней. Не ты азірайся ў сябе. У той жа час павінен гучэць для цябе папераджальны і ўсяляючы веру голас, які Анёл твой захавальнік ад твару усіх існых праваруч не праміне унушаць табе, кажучы: “Цяпер прапануюць табе змаганне з тваёй страсцю і другімі ворагамі тваімі”. Не палохайся і не бойся, і не ўцякай ад страху гэтага з поля барацьбы. Бо і Сам Гасподзь Іісус, Архістратыг твой, стаіць неўздалёк, акружаны тысячаначальнікамі і столаначальнікамі Бесцялесных і ўсімі сонмамі Анёлаў святых, гатовы памагчы ў бітве супраць ворагаў тваіх і не дазволіць ім перамагчы цябе і перамагчы, як і паабяцана: Гасподзь будзе змагаром за вас…”

“Так, мой анёл-ахоўнік, згодзен, але, скажы, як мне выстаяць на гэтым полі барацьбы?”

“Прымусі сябе ўсімі сіламі не паддавацца спакусе і ўсімі сіламі пастарайся сцярпець спакушэнне, з глыбіні сэрца ўсклікні голасам сваім, паверыўшы ў выбаўленне: “Не здрадзь мне, Божа, не аддавай мяне на пагібель ворагам маім!..”

Мне цяжка раскрыць вусны мае, і пагэтаму я голасам душы маёй ужо ўслых звяртаюся да яго:

– Што яшчэ патрэбна Богу ад мяне?

А ў адказ маўчанне, і толькі праз некаторы час, праз стагоддзе ці нават і болей, пачуў глыбокі ўздых:

– Падай ніц перад Госпадам тваім, да Ўладычыцы Багародзіцы, да ўсіх Анёлаў і святых. Усклікні і вер, што атрымаш тое, чаго просіш. Абавязкова прыдзе дапамога, і ты пераможаш, бо і напісана: “Пішу вам, маладыя, падбадзёраныя і смелыя ваяры, таму што вы перамаглі д’ябла” (І Ін. 2613).

– Але ж у мяне недастаткова сілаў змагацца, мой Голас і Анёл! Як быць мне ў маёй слабасці? Хаця і меч мне ўкладзены ў рукі з двух бакоў востры, але ж мне патрэбна сіла падняць яго…

– У слугаў Госпада слабых не бывае. Няхай ты нямоглы, няхай ты і слабы, і хадзіць нават не можаш, і звязаны слабымі навыкамі і схільнасцямі, і ворагі твае неймаверна моцныя і незлічоная колькасць іх, але… Але нашмат вялікая табе дапамога ад Таго, Хто стварыў цябе, – Бог Абаронца твой у змаганні гэтым, як і напісана: “Гасподзь міласэрны і моцны, Гасподзь непераможны ў змаганні” (Пс. 23, 8). Ён жадае выратаваць цябе раней, чым вораг пашле пагібель на цябе… Знайдзі, знайдзі ў сабе сілы, адшукай у сабе жаданне перамагчы і пазбавіцца ад улады д’ябла.

– Я знайду, Божа, знайду!

Частка трэцяя

Паратунак

1.

Начальнік апраметнай сядзіць перада мною, пазіруе.

Ён сёння нейкі млявы, найбольш маўчыць. Нават заплюшчвае вочы – як усё роўна не выспаўся, – хавае вочы ці сапраўды напрацаваўся на сваёй бізнесменска-люцыферскай дзялянцы? Мне ўжо не хочацца гаварыць яму, каб глядзеў на мяне, бо без позірку цяжка скончыць партрэт, – усё роўна будзе рабіць па-свойму…

І я таксама перамяніўся. Стаў абыякавы і да свайго становішча, і да таго, як рухаецца выкананне заказу, – “пабыўка дадому” наклала нейкі свой, незразумелы, адбітак.

Праца над партрэтам пасоўвалася марудна. Хаця, здавалася, што зусім блізка да завяршэння. Заставалася хіба толькі дэталізацыя найтанчэйшым – у тры валаскі – пэндзлікам, – і партрэт гатоў. Але цяпер такой перакананасці не бачылася.

Гляджу на задумлівага Анатаса, бачу, што колер твару ў яго зноў іншы, не такі, як намаляваў перад гэтым. Зямлісты, шэры, з адценнем сінявы... І капялюш перайначыўся. Калі лепей разгледзець, то льга падумаць, што ён выраблены са скуры балотных гадзюк – чорных, са слабым адценнем арнаменту. А то здавалася, што тыя гадзюкі і ўвогуле жывыя, ды толькі паснулі на галаве...

– Ты сёння нейкі іншы, мой капітан?

– Ды спаў кепска, сны сніліся цяжкія.

– Я не пра тое. Рысы твару зноў памяняліся... Колер, ды і позірк... Адрозніваецца ўсё ад ранейшага...

– Можа быць... Але ты на тое і майстра, каб дамагчыся еднасці і пэўнасці. Я ж яшчэ ў навабеліцкай майстэрні казаў табе, што не копію, не валасок у валасок, а абагуленае, вывярні мяне да падабенства.

– Такое не пад сілу ніводнаму мастаку.

– Згодзен. Ніводнаму. А табе – пад сілу.

– Я стараюся, але сапраўдны твой твар так і не магу злавіць. Чаму ты кожны раз мяняешся? Спецыяльна, каб пазлаваць мяне, ці такія ў цябе жарты?

– Не ведаю. Я проста не ведаю, што мяняюся, – не адчуваю. Можа усё тое залежыць ад настрою, ад таго?

Капітан кісла ўсміхнуўся, паглядзеў у бок акна, за якім раз-пораз успыхвалі агеньчыкі – як хто працаваў з электразваркай.

1 ... 255 256 257 258 259 260 261 262 263 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)