Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 252 253 254 255 256 257 258 259 260 ... 332
Перейти на страницу:

...Першы паверх банка свяціўся агнямі. Снавалі туды-сюды ахоўнікі – іх машына стаяла перад уваходам. Я думаў, што будзе праблема зайсці ў вестыбюль. Дарэмна хваляваўся – дзверы адразу ж пры набліжэнні да іх самі рассунуліся перада мною.

Ліфт як чакаў майго з’яўлення – расчынены... Зірнуў на табло з зялёнымі лічбамі. Гадзіннік паказваў 23.46.

Націснуў на панелі на самую ніжнюю сінюю кнопачку. Яна тут жа стала чырвонай – і ліфт закрыўся. І толькі цяпер убачыў самога сябе. І быў я зверху, і знізу – галавой уніз і ўверх, і тысячы і тысячы Антонаў глядзелі на мяне, усміхаліся...

Я падміргнуў ім, сказаў з’едліва:

– Ну, што, віншую з прыбыццём! З вяртаннечкам цябе, браце!

За маёй спіной, падалося, нехта рагатнуў. А, можа, што рыпнула ці піснула, не ведаю.

Першае, што адзначыў пра сябе, спакой. У душы ні трывогі, ні шкадавання. Ліфт спыніўся, выйшаў з яго.

У вочы ўдарыла зыркае святло.

У крэсле, перада мною, раскінуўшы рукі на падлакотніках, сядзеў Анатас.

– З вяртаннем цябе на палубу “Алкепа”, шаноўны Антон!

Паказаў мне на месца побач з сабой.

– Ці мо ты хочаш назад вярнуцца?

Моўчкі падышоў да Анатаса, бухнуўся ў крэсла.

– Чаго маўчыш? Мо пакрыўдзіўся за нябачнасць? Дык выбачай... Думаў, што цікава і з гумарам правядзеш там час...

– Трэба было ўсё ж папярэдзіць.

– А што змянілася б?

– Анічога. Сапраўды анічога, апроч таго, што ты паздзекваўся з мяне.

– І не думаў... Проста выканаў тваё даўняе жаданне. Ты ж з маленства марыў стаць нябачным, і потым – паглядзець на сваю жонку збоку...

– Тое было даўно...

– Даўно – паняцце адноснае. Добра, Антон. Больш так жартаваць не буду, раз табе такі эксперымент не спадабаўся, – ужо як бы і вінавата праказаў Анатас. – Бачыш, і я магу памыляцца… Даруй.

– Напачатку я напужаўся... – прызнаўся шчыра яму, – а потым здзівіўся... Але як бы яно ні выглядала – дзякую...

– Што я чую? – акругліў вочы Сатана. – Ты нават выказваеш мне падзяку?

– Ва ўсім трэба шукаць і плюсы... Мне раскрыліся вочы на маю жонку, на той свет, у якім жыў... От, каб кожны змог мець такую магчымасць, то і свет можа стаў бы іншы...

– Стаў бы, Антон, стаў бы... І стане. Вось для гэтага мы і павінны рабіць тое, каб перамяніць свет... І мы вучым таму ж. Сам зразумеў, колькі цікавага і нечаканага можа адкрыць той, каго нябачна.

Во-во усё больш і больш раскрываўся перада мною.

– Так, зразумеў. Пераканаўся.

– Дык ты, выходзіць, вярнуўся не расчараваным? – дапытваўся капітан Нэма.

– Ды не... мусіць жа, не. Проста тое, што раней здавалася невядомым, цяпер стала зразумелым... А тое, што здавалася зразумелым, ахуталася тайнай. Ці то свет перавярнуўся, ці я стаў іншы, не ведаю.

– Тое ўсё карысна для цябе?

– Зноў жа – не ведаю. Але, прызнаюся, такі вопыт цікавы для мяне.

– А калі так, то ці не шкадуеш ты аб праведзеным, там, часе? – прыгледзеўся пільна да мяне Люцыфер. – Скажы шчыра, Антон. Бо тое для мяне вельмі важна. Мне важна, каб ты не крыўдаваў і не злаваўся на мяне.

Мне прыйшлося прыкласці трошкі намаганняў, каб адказаць яму ўпэўнена і сумленна:

– Не, не шкадую. Прыемна і смешна нават успомніць.

І я ўжо, мусіць, казаў праўду. Не крывіў душой. Бо так яно і выглядала. І гэтая выснова прыйшла да мяне тут, у файе залы. Сам здзіўляўся, як усё на свеце бывае проста, як і складана, і мяжа паміж адным і другім часта бывае нябачнай. Ад таго мы і губляемся, мітусімся і робім шмат памылак, за якія потым расплачваемся...

– Што і патрабавалася даказаць.

Нэма святкаваў перамогу. Невядома якую і над кім, але усё ж перамогу.

Праказаў ён невядома для каго – для мяне, ці для сябе? Ці зусім нікому. І тое нагадвала падвядзенне выніку пад усю размову, – як быццам мы паставілі нябачную, але такую, яму неабходную, кропку.

З маіх грудзей вырваўся на волю толькі ўздых палёгкі і супакаення. Але – не скарэння...

– Ты сказаў, што гэты вопыт цікавы для цябе, ці не так?

– Казаў, браце капітане, казаў. І што?

– Ты ўсё здзіўляешся, у якім часе жывеш, – ён пашкрабаў мізінцам па васпаватым носе, прымружыў вока. – Дык вось, пра час, які ты ніяк не можаш зразумець.

– Любы на маім месцы не зразумеў бы, – апраўдваўся я, чакаючы працягу яго слоў. – Гэта ж не для звычайнага чалавечага розуму.

– Так, не для звычайнага... Што ж, тады слухай... Зноў жа, не пераконваю цябе, а проста тлумачу. Дзве тысячы гадоў таму, яшчэ ў тваім чацвёртым жыцці, старажытныя мудрацы сцвярджалі, што час – гэта змяя, якая кусае ці есць свой хвост. Абвяргалі цяперашняе разуменне часу. Сённяшнія шукальнікі ісціны прапаноўваюць больш простую тэзу, якая заганяе іх у тупік. Сцвярджаюць, можна звышдакладна адмерваць секунду за секундай, але ж калі ўзяць секунду цяперашнюю ды прыкласці яе да папярэдняй, каб параўнаць іх, супаставіць, праверыць на падобнасць, – то з гэтай задумкі, мой шаноўны Антон, анічагуткі не атрымліваецца. А тады хто сказаў, што час ідзе ці бяжыць, паўзе ці ляціць прамалінейна – раў-на-мер-на?

1 ... 252 253 254 255 256 257 258 259 260 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)