Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
- Автор: Пацюпа Юрий
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:
Вось жа, з францускае мовы празь нямецкую, а зь нямецкае праз расейскую францускі александрыйскі верш лучыў і ў беларускую літаратуру:
Спрэчак аб паходжаньні Багдановічавай александрыны быць ня можа: гэта «шасьціступовы ямб» у характэрнай ламаносаўскай інтэрпрэтацыі. Ніхто не сумняецца ў плённым засвойваньні беларускім паэтам францускае літаратуры, але рытмавыя стэрэатыпы, выхаваныя тэарэтычна, а найперш — яшчэ з маленства — тэксталягічна, пераадолець вельмі цяжка. Калі б Багдановіч вучыўся ў польскай традыцыі — хутчэй за ўсё, ён пісаў бы па-беларуску трынаццаціскладовікам. Калі б ён зьвярнуўся да арсэналу нашаніўцаў, дык за адпаведнік александрыны мог бы ўзяць разгляданы вышэй дванаццаціскладовік. Калі б ён ведаў тэорыю вершаваньня павярхоўна, гэтаксама, як савецкія аўтары, наагул ня здолеў бы ўпільнаваць цэзуры. А калі б ён, як Трэдзіякоўскі, паспрабаваў беспасярэдне перастварыць францускі прататып у «ямбе», дык пісаў бы менавіта такім «ямбам», у якім няма перасмыкаў:
Ведама, Бядуля наўрад ці ставіў сабе за мэту перастварэньне францускага або якога іншага ўзору. Хутчэй за ўсё, ён пісаў «на слых», стараючыся ўкласьці ўражаньні ў напеўны твор. Глянуўшы на гэты тэкст, мы бачым: як раней паўрадкі дванаццаціскладовіка паўтаралі радкі шасьціскладовіка, таксама тут паўрадкі «шасьціступовага ямбу» паўтараюць гатовыя схемы анакрэонтыка.
Вось жа, калі беларускі «шасьціступовы харэй», супраць расейскага, выкшталтаваў на арганічным этапе свайго станаўленьня адумысную мадуляцыю пераліваў, дык у «ямбе» нічога падобнага не назіраецца. Напрацаваная расейскаю літаратураю традыцыя, а ў нейкай ступені і тэорыя (якая ў «харэі», аднак, праявілася «крыху» па-іншаму) надалей схіляюць беларускіх паэтаў культываваць у якасьці клясычнага, прыдатнага для санэтаў ламаносаўскі «шасьціступовы цэзураваны ямб» зь перасмыкамі (гл. 2-ы і 3-і радкі):
Дагэтуль усе разгляданыя цэзураваныя «доўгія» памеры так ці інакш лучыліся зь нецэзураванымі «кароткімі». Істотна адрозную ад іх прыроду мае сымэтрычны (5+5) дзесяціскладовік польскага ўзору. Далей мы яго будзем называць дзесяцьцёвік, каб адрозьніваць ад сэрбскага асымэтрычнага (4+6) памеру, што здаўна ведамы як дзесяцерац. Дзесяць складоў — гэта тая граніца даўжыні радка, якая ня можа за раз успрымацца на слых і дзеля таго мусіць падавацца «порцыямі», аддзеленымі адна ад адной цэзураю: