Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 110
Перейти на страницу:

Стаўка на дробную вытворчасць і дробны гандаль аказалася незвычайна паспяховым метадам ажыўлення гаспадаркі, асабліва наладжання эканамічных сувязей паміж горадам і вёскай. Ні прыватная дробная вытворчасць, ні такі ж гандаль не патрабавалі вялікіх дзяржаўных капіталаўкладанняў. Самае галоўнае заключалася ў тым, што гэтыя сектары маглі прапанаваць свае тавары вясковаму насельніцтву ўзамен за харчы. Гэта спрыяла зацікаўленасці сялян развіццём таварна-грашовых адносін і ўзнікненню рынку ўзаемных кантактаў розных сектараў гаспадаркі і рэгіёнаў краіны. Гэты стан не мог, аднак, існаваць надта доўга, бо эфектыўнасць працы і зарплаты ў прыватных прадпрыемствах пастаянна расла, калі на дзяржаўных наглядаліся акурат адваротныя тэндэнцыі, а колькасць забастовак на сацыяльнай глебе набывала некантраляваныя памеры. На некаторых фабрыках, асабліва тэкстыльных, рабочыя раскрадалі нават палову вытворчасці. Эканамічная рэчаіснасць стаяла ў выразнай супярэчнасці з ідэалогіяй, якую прапагандавалі новыя ўладары, выклікала пытанні пра сэнс бальшавіцкай рэвалюцыі.

У палове 1925 г. дзяржаўныя ўлады правялі карэктуру галоўных прадпасылак НЭПа і ўзялі курс на г. зв. інтэнсіфікацыю працы. Дзяржаўным прадпрыемствам былі назначаны памеры тыднёвай, месячнай і гадавой вытворчасці. Паколькі прыбытак працоўных калектываў залежаў выключна ад велічыні вытворчасці, вельмі хутка ўпала якаснасць выпускаемай прадукцыі. Часта былі гэта машыны і абсталяванне, што ў канчатковым выніку рабіла гаспадарку нерэнтабельнай. Марнатраўства людской працы, сыравіны і паліва давяло да дэмаралізацыі работнікаў як у сферы вытворчасці, так і ўпраўлення.

Паводле даных за 1923 г. на тэрыторыі БССР дзейнічала 10 367 суб’ектаў па-за сельскагаспадарчым сектарам, з ліку якіх 65 % належалі прыватным асобам. Аднак прыватныя прадпрыемствы давалі працу напалову меншай колькасці чалавек, чым дзяржаўныя. Іх лічба пастаянна і хутка ўзрастала. У 1926 г. 58 тыс. прыватных прадпрыемстваў давала працу толькі 10 тыс. наёмных работнікаў. Уласнікі прадпрыемстваў разам з сем’ямі працавалі найчасцей у сваіх фірмах, а іхнія дамы і гаспадарчыя будынкі былі месцамі працы.

Буйнае развіццё прыватнага прадпрымальніцтва наступіла ў 1925 г., калі былі змякчаны падаткавыя тарыфы для ўласнікаў малых гандлёвых і вытворчых прадпрыемстваў. У верасні 1926 г. Савет Народных Камісараў СССР рашыў «максімальна абцяжарыць падаткамі прыватны капітал» і пачаць нацыяналізаваць прыватную вытворчасць і гандаль. У прынцыпе быў гэта канец НЭПа і пачатак сталінскай палітыкі уніфікацыі гаспадарчага жыцця. У 1925 г. максімальнае падаткавае абцяжаранне ўласнікаў прыватных прадпрыемстваў складала 25 % ад прыбытку. У канцы 1926 г. узрасло яно да 45 % і разам з іншымі аплатамі дзяржава забірала ў рамеснікаў і дробных купцоў амаль 70 % іх прыбытку. Вынікам гэтых захадаў было раптоўнае падзенне ўдзелу прыватнага сектара ў валавым прадукце краіны. У 1926 г. прыватны сектар дастаўляў 49 % прамысловай вытворчасці БССР, а год пазней гэты паказчык скараціўся да 28 %.

Адбудова сельскай гаспадаркі, якая давала занятак для амаль 80 % жыхароў БССР, праходзіла намнога хутчэй, чым прамысловасці. Пра поспехі ў гэтай галіне вырашалі захаваныя індывідуальныя сялянскія гаспадаркі. Вялікія памешчыцкія маёнткі былі раздзелены паміж фальварковай службай і навакольных сялян. Агулам сялянскім гаспадаркам было перададзена звыш мільёна гектараў зямлі. Узбуйненне гаспадарак стала прычынай павелічэння сельгасвытворчасці, прызначанай на рынак. Нацыяналізацыя памешчыцкай зямлі ў 1919–1920 гг. заключалася ў перадачы яе ў карыстанне сялян і парабкаў. Абдораныя надзеламі зямлі не маглі аднак яе прадаваць, ні перадаваць у іншыя рукі, паколькі былі яны толькі яе карыстальнікамі. Зямля далей заставалася дзяржаўнай уласнасцю. Зямельны кодэкс БССР ад 1923 г. даваў права карыстацца зямлёю ўсім грамадзянам рэспублікі, за выключэннем асоб, якія прымалі на працу наёмную сілу. Згодна дзеючаму закону сяляне, аддаўшы дзяржаве абавязковыя падаткі, маглі свабодна распараджацца лішкамі сваёй вытворчасці. Нормы гэтых паставак да 1928 г. не былі надта высокімі і не абцяжарвалі празмерна сялянскіх гаспадарак.

1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)