Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 250 251 252 253 254 255 256 257 258 ... 332
Перейти на страницу:

Мая камандзіроўка, мой водпуск, якім заахвоціў мяне Анатас, прыходзіў да свайго лагічнага завяршэння. І я не павінен яго пратэрмінаваць. Бо тое пагражала мне, як я ўжо зразумеў, вялікімі непрыемнасцямі...

Пад гукі бадзёрай танцавальнай музыкі – мелодыі Мадонны – я пакінуў “Залаты пеўнік”.

А побач знаходзілася бібліятэка імя Герцэна. Падышоў да вокнаў. За сталамі сядзелі людзі. Нешта чытаў Аляксандр Джад, трымаючы ў руках сваю кнігу, – прэзентацыю, значыць, чарговую ладзілі. Закаханымі вачыма глядзела на яго слабая паэтэска, штучна тварам выказвала зацікаўленасць і захопленасць, прасіла чытаць яшчэ. А ён, як той закаханы ў сябе нарцыс, ўзнёсла чытаў...

А потым выступаў ліцьвінскі празаік, – ён абрынуўся з крытыкай, сказаў, што ўсё, што пачуў, суцэльная графаманія. Бачыў, як чырванела Наталля Малашчанка, гаспадыня салона “На Замкавай”, згаджалася з празаікам...

Стала сумна, вусцішна.

Але – не трывожна, нават абыякава.

Акурат да прыпынку падышла “адзінка”, і я адарваўся ад вокан бібліятэкі. Лёгка ўскочыў на заднюю прыступку – цераз калюжыну, – ступіў на пляцоўку.

У куточку, ля выхаду, за перагародкай, стаяла бялявае дзяўчо, само сабе ўсміхалася. З яе вуснаў яшчэ не знік слодыч пацалунка, з вушэй – голас каханага, – і ў душы спявала вясна... Асцярожна дакрануўся губамі да яе вуснаў – доўга не адрываўся... Дзяўчына схамянулася, перасмыкнула імі, быццам на іх сеў камар ці муха, павярнулася ўжо да шкла і глядзела няўцямна на дарогу... І ўсё яшчэ ўсміхалася, успамінаючы толькі што праведзеныя, ўдвох з хлопцам, шчаслівыя гадзіны...

– Гасцініца “Турыст”! – аб’явіла вадзіцелька тралейбуса інтымным голасам.

Мая спадарожніца ехала далей. І я на развітанне дзьмухнуў ёй у белае, з залатой завушніцай, вуха. Яна перакрывілася тварам, увабрала галаву у плечы, хаваючыся ад павеву ветру...

– Бывай, спадарожніца! – крыкнуў весела ёй. – Шчасця табе!

Разам з натоўпам выкаціўся на вуліцу.

Ад “Турыста” ішла п’яная кампанія – хлопцы і дзяўчаты, – спявалі, танцавалі, весяліліся.

Вакол кіпела жыццё, бурліла, біла праз край.

Толькі мяне не было ў тым жыцці.

І тут да мяне прыйшла нечаканая думка. Да сканчэння майго “адпачынку” заставалася яшчэ трохі часу, захацелася правесці яго з карысцю.

Ведаў, што ў Петрапаўлаўскім саборы шла вячэрняя служба. Я яшчэ мог заспець айца Георгія. Пачуе ён мяне ці не пачуе, убачыць ці не ўбачыць, – тое было ўжо і няважна, – галоўнае, што я ў храме папрашу Бога выручыць мяне з бяды. Мне захацелася памаліцца Іісусу Хрысту і Божай маці, – пакаяцца, папрасіць у Іх дапамогі...

Да храма ішоў пешшу, адчуваючы, як ціхая радасць ахутвае сэрца. Перад уваходам, наклаўшы на сябе крыж, зняў плашч, і ўжо ў храме, зайшоўшы, павесіў яго на кручок

Чулася екцяння прасіцельная. Ціхім голасам дзякан прасіў усіх:

– Выканаем вячэрнюю малітву нашу, Госпадзе!..

І хор, і вернікі, што стаялі цесна ў храме, падхапілі:

– Госпадзе, памілу-уууй!..

Падхапіў прасіцельны заклік і я, і не здзівіўся з самога сябе, што тое ўсё адбылося проста і натуральна.

– Ахіні, уратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю пяшчотай і ласкай! Вячэра ўсяго дасканалая, святая, мірная і безграхоўная – у Госпада просім...

– Падай, Госпадзе!..

Такога ўзрушэння і натхнення я яшчэ ніколі не адчуваў. Гэтае пачуццё нельга перадаць. Пад нагамі не чулася зямлі. З плячэй спаўзаў груз, у мяне ўліваўся душэўны спакой...

Да маёй радасці малебен вёўся на роднай мове. І тое абрадавала мяне найбольш. Не паверыў нават у тое, але ўспомніў, чытаў у святым Пісанні – Богу падуладна ўсё.

Убачыў айца Георгія. Здаецца, і ён убачыў мяне, – у што я, зразумела, не паверыў.

Калі ж склаў крыжам рукі на грудзях, ён падышоў да мяне. Я нахіліўся, чакаючы ад яго дабраслаўлення. Святар паклаў мне руку на галаву. Адчуў адразу, як лёгкае паколванне прайшлося па ўсім целе – ад галавы да ног.

– Вельмі добра, Антон, што вы прыйшлі ў храм.

Мы адышлі ўбок, дзе меней вернікаў.

– Айцец Георгій, мне вельмі цяжка сёння, – пачаў з галоўнага.

– Ведаю, Антон. Я чакаў вас.

Скончылася вячэрняе богаслужэнне – ютрань. Вернікі з асветленымі тварамі выходзілі на вуліцу. Перад выхадам паварочваліся да алтара і царскіх варотаў, хрысціліся, нізка схіляючыся да зямлі.

Святар дакрануўся да майгго локця:

– Прысядзем, Антон?

Мы селі на паліраваную лаўку ў кутку храма.

– Айцец Георгій, вы мяне бачыце і чуеце?

– І бачу, і чую. Як і ўсе, хто знаходзіцца ў храме, бачаць і чуюць вас.

– Дзіўна.

Счакаўшы трохі, я прамовіў, гледзячы ў вочы святару:

1 ... 250 251 252 253 254 255 256 257 258 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)