Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Валеры быў загарэлы, як з курота толькі што вярнуўся (мо і сапраўды быў у той Арменіі?), прачыніў перад ёю пярэднія дзверцы, радасна прамовіў:
– Усё зрабіў так, як ты і прасіла. Добры дзень. Усё ўпарадкавала?
– Здаецца, усё, – кінула сумку на задняе сядзенне.
– Малайчына. Мы добра правядзем час, абяцаю.
Ён узяў яе руку, паднёс да губ, пацалаваў. Нейкі час як быццам раздумваў, што рабіць далей. І папытаўся жартоўна:
– Ну, што, пагналі нашы гарадскіх?
Алачка кіўнула – паехалі.
– Пра цёплыя рэчы не забылася? – апамятаўся ён, удакладніў.
– Не, ты ж загадаў узяць.
– То на ўсялякі выпадак, у нас ёсць спальныя мяшкі. Ды і так не замерзнем – ночы цёплыя.. Ды і мы, здаецца, не старыя яшчэ, ці не так?
Валеры жартаваў, глядзеў цёпла на сваю спадарожніцу, радаваўся, што ўсё добра складвалася – як ён і запланаваў. Адчувалася, быў заўсёды ўпэўнены ў сабе. Акуратна падстрыжаны, але не коратка, паголены да сінечы. Прамы, правільны падбародак, з ямачкай. Ёй, Алачцы, падабаліся валявыя, упэўненыя ў сабе мужчыны. З такімі лёгка, надзейна. Як за каменнай сцяной. Такія ведаюць сабе цану і высока ацэньваюць тых, хто згадзіўся быць побач з імі. І таму бяруць ад жыцця ўсё, што могуць, тое, што ім і належыць.
Губы ў Валеры тугія і адчувальныя. Яна іх памятала з тае першае ночы ў вагоне. Яна яшчэ ніколі не рабіла тое ў вагоне, і той яе ўчынак уразіў яе, прыемна ашаломіў. Але не расчараваў.
Машыну маёр вёў упэўнена, вольна трымаўся за рулём. Легкавік слухаўся гаспадара, падпарадкоўваўся яго думкам і жаданням. І рухавік працаваў бездакорна, прыглушана і ўпэўнена. І тут угадвалася рука вадзіцеля – догляд “жыгулёнку” ён забяспечваў належны.
Адна рука трымае стырно, правай дастаў з пластмасавай ячэйкі касету. Утыркнуў яе ў магнітолу. Палілася спакойная, добра запісаная музыка. Калонак не было бачна, яны недзе схаваныя ў бакавіне. Добрую музыку і выдатную замежную апаратуру Алачка любіла і магла ацаніць яе якасці. Кожны раз, калі на душу ціснуў незразумелы цяжар, яна ставіла гаючую мелодыю, клалася ў пасцель, прымружвала вейкі і слухала, слухала, слухала...
Валеры паклаў руку на Алаччына калена, лёгенька сціснуў:
– Сумавала па мне?
– А ты па мне?
– Сумаваў... І кожны дзень.
– І не мог напісаць ці пазваніць? Ці даць свой адрас ці тэлефон – праз сяброў?
– Не мог. Ні тое, ні другое... У нас была толькі рацыя, і ніякай больш сувязі. Нават жонка не ведала, дзе я знаходзіўся. Выконваў, так бы мовіць, заданне КДБ. І былі мы там інкогніта.
– На якім вы былі баку – улады ці людзей?
– Мы былі на баку закона і канстытуцыі, – нахмурыўся нечакана Валеры.
– Якой канстытуцыі – эсэсэр ці іхняй?
– Канстытуцыі праўды. Навошта табе такія падрабязнасці? Ты ж не палітык. Ну, захацелі самастойнасці, ну, трэба было правучыць трохі...
– У мяне растуць сыны.
– Сынам тое не пагражае.
– Дай Бог...
Выехалі за горад з кіламетраў дзесяць. Маёр прыпаркаваў машыну да ўзбочыны. Прытуліў да сябе спадарожніцу, пацалаваў згаладала, прасунуў у расшпіленую кофтачку рукі і сціснуў цёплыя грудзі. Яна абняла яго за шыю, як адказала на пытанне, што поўнасцю належала яму.
– Мне так не хапала цябе доўгія месяцы – ты і ўявіць не можаш... – шаптаў ён, чуючы пах дарагіх французскіх духоў – амаль такіх, як і тады, у вагоне, але цяпер яшчэ больш далікатных і ледзь улоўных. – Снілася кожную ноч... Я і не ведаў, што такое можа быць...
Алачка маўчала, зараджалася яго настроем і жаданнем. Прыемна ёй было чуць такія словы, вельмі прыемна. То толькі граф нічога не разумеў у такой далікатнай справе, а мо і разумеў, ды не звяртаў увагі, лічыў, што яна старая і ёй тыя словы былі непатрэбныя... Ён жа прарочыў, што на яе ніхто і не гляне, што яна ўжо абабілася, з кожным днём робячыся ўсё больш непрыгожай і непрываблівай. Вось так, граф Шарамецьеў, як Вы, высокае ваша броддзе ці мосць, памыляецеся... Ці гаварыў мне апошнім часам такія словы? Ці надзяляў такой пяшчотай? І ці дарыў такія доўгія і салодкія ночы, як ён, Валеры? Адна ноч з ім перацягвала і пераважвала ўсе ночы, пражытыя з табою... Ды і маладзейшы ён нашмат мяне, так што не спісалі Алачку на бераг, не спісалі, у поўнай яна квецені і росквіце, у самым смаку, у поўнай яркай пары жадання і прываблівасці, вось так...
А музыка!.. Што яна рабіла з Алачкай! Выварочвала душу і сэрца, прымушала лётаць і танцаваць, усяляла ўпэўненасць толькі ва ўсё добрае, натхняла, пераконвала, што яна сваёй прыгажосцю даб’ецца ўсяго-усяго...