Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 250 251 252 253 254 255 256 257 258 ... 379
Перейти на страницу:

– А навошта табе будаўнічыя матэрыялы?

– Не разумееш? Нашую ж, гэту хату, трэба абсталяваць як след. Абшыць цэглай знадворку. Зрабіць склеп, бо не будзе дзе бочкі з саленнямі і марынадамі ставіць. Бульбу ж трэба хаваць на зіму, гародніну. Ды і гараж зрабіць трэба. Сабака гэта добра, а раптам заб’юць яго, хто ахоўваць будзе?

Мікола зноў наліў сабе. Потым выпіў.

– Ты хоць разумееш, што я хачу? – адхілілася Мышка ад сваіх думак-разважанняў, на Абламейку паглядзела, вокам стрэліла, не даючы апамятацца, ішла напралом, каб заблытаць усё, каб ён і сам стаміўся ад сваіх думак.

– Ну і размах у цябе, жонка! Не падазраваў! І адкуль тое ў цябе? Хто надаўміў на такое? Не мела баба клопату, вось як усё тое называецца...

– А я не магу без клопатаў, Абламейка! Мне надакучыла жыць жабрачкай і нічога не рабіць, каб змяніць гэта. Я дзейнічаць хачу, працаваць, рабіць вялікія справы і мець вялікія грошы. Ува мне гаспадарнік прачнуўся. Бо вялікі грэх не падняць з зямлі залатнік, які валяецца. Мікола, ты не хвалюйся, я ўвесь цяжар узвалю на свае плечы. Я маладзейшая, я вытрымаю, ды мне і цікава тое рабіць. Ты толькі назіраць будзеш, не перашкаджаць, ну і паможаш калі – парадай. Добрым словам... Ну, Колечка, падумай, рашыся. Вось пабачыш, якія далі-гарызонты адкрыюцца перад намі...

Яна зноў пачала лашчыцца да яго, абдымала, туліла да сябе, абвалоквала сваёй усёпакорнай сілай, абуджала ў ім новае жаданне. Ведала, раз Мікола смокча спакваля віно, то ў яго нараджаецца лагодны і падатлівы настрой. Ён амаль саспеў, бы той асенні яблык – вось-вось упадзе на зямлю. І тут вельмі важна не атрэсці яго заўчасна і мусова, а дачакацца, калі ён сам упадзе – даспелы, ружовенькі, пахкі...

– Ну і задачкі ты задаеш, мая жоначка! То з’язджаеш да цёткі, не папярэдзіўшы, на месяц, то прыязджаеш нечакана, без папярэджання – я сустрэў бы, падрыхтаваўся б, а то выкідваеш нейкія фантастычныя пражэкты, ад якіх галава ідзе кругам, і не ведаю, на якім я цяпер свеце...

– Не фантастычныя, а рэальныя. Па маёй сіле і розуму. Я ж не зялёненькая дзяўчынка, якая бачыць усё ў ружовым святле. Для мяне цяпер існуе адзін колер – рэальны, бо я жанчына, як кажуць, бальзакаўскага ўзросту, калі мяне ні ў чым ніхто не можа падмануць.

– А ці не задужа ў цябе худзенькія плечы – здужаеш? – ён прыняў рукі і яна паклала галаву на грудзі, косы рассыпаліся, зашлыкаталі. Мікола абняў яе, здзівіўся, адчуўшы ў сабе раптоўнае жаданне.

Галіна ведала, адчула найперш, што, здаецца, дамаглася свайго. Яго жаданне – яе маленькая перамога. І яна старалася не расчараваць яго, падняць на воблачныя вяршыні задавальнення. Ведала, што ў такія хвіліны Мікола любіць яе сама больш, і тое ёй было да спадобы, – ён бывае яшчэ той, якога можна хоць і з прыкрасцю, але трываць, і можна без агіды адчуваць сябе жанчынай. Толькі тады, калі ён не дыхае ў твар гарэлачным перагарам і не гне мацюкі, не махае кулакамі... Перакананая была: такая бліскасць цяпер – як не самая апошняя, далей ужо, пасля гэтай, тэатральнай, будзе ўсё інакш, будзе так, як яна зажадае... Заставалася пасля ўсяго самая дробязь, самая галоўная дробязь – каб Абламейка падпісаў фіктыўныя дакументы на развод. А тое, што ён падпіша, у яе не было нават і расінкі сумнення. Толькі б не расчараваць яго, пабыць такой, якой ён і хоча, і жадае – калі ён наліваецца сам сілай, адчуваючы ў сабе прыліў магутнай сілы і энергіі. Пасля яго ўзлёту і радаснага падзення з яго хоць вяроўкі ві, працівіцца ні ў чым не будзе: кахаў ён яе да беспамяцтва... Пра тое яна ведала. І карысталася яго слабасцю. Хітрая Мышка, ой хітрая. Норку сваю ведала. І цягнула ў яе ўсё, што траплялася ў яе востранькія кіпцюрыкі, не грэбавала нічым – нават чалавечай душой...

Не ведаў, не здагадваўся Абламейка, што мышкай стаў ён сам, а яна – рыссю. Яна з цягам часу ператварылася ў вялікую драпежную кошку – злую, дзікую, якой незнаёма ні спагада, ні жаласць. А мышку яна трымала не ў кіпцюрыках, а ў вострых зубах – вось-вось храсне хрыбетнік...Абламейка адчуваў сябе пакуль што магутным арланам, радаваўся, што яшчэ раз даказаў сабе, што ён можа пераўзыйсці свае магчымасці, ганарыўся, што ўзняўся вышэй самога сябе, узляцеў, і крылы ў яго былі налітыя сілай і порсткасцю, як ніколі, і яны не могуць ніколі падвесці, ім не страшны быў аніякі вецер-ураган...

Наперадзе бачыліся толькі шчаслівыя і радасныя дні. Таму ён выціснуў з сябе, паміма сваёй волі, словы згоды:

– Ладна... Рабі, Галка, што хочаш...

12.

Машына прыехала ў прызначаны час. І менавіта туды, куды і папрасіла Алачка – за вугал аптэкі, у невялічкі тупічок. Зручна з двух бакоў – тое месца бачна з акна яе кухні, і, па-другое, да легкавушкі можна было падысці непрыкметна ад старонняга вока. Навошта суседзям бачыць?

1 ... 250 251 252 253 254 255 256 257 258 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)