Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 249 250 251 252 253 254 255 256 257 ... 379
Перейти на страницу:

– Ты хочаш жыць там? – ухапіўся за вымаўленую думку Мікола і насцярожыўся. – Да чаго гэта ты хіліш?

– Чаму жыць? Да нас прыязджаць будзеш... І я прыязджаць да цябе буду. Будзем жыць на два дамы. Затое дырэктар саўгаса будзе выдзяляць мне бясплатна гародніну і мяса за бясцэнак. Я хачу, каб да мяне прывыклі там, прыгледзеліся. Тады і дом за мною замацуецца. Юрыдычна. А сёння дом – гэта ўсё.

Абламейка жмурыўся, быццам яму ў твар упіраліся промні зыркага сонца – асэнсоўваў прапанову, на веру не браў, ведаў, што жоначка можа замысліць такое, што і тысячы шуфляў не разграбуць яе афёру... Якую яна хоча мець з гэтага выгаду? Але чым больш напручваў мазгі, тым больш заблытваўся, спатыкаўся, быццам ішоў па сухім высокім верасоўніку ў глухім лесе, а потым набрыў на балота, дзе ні апірышча нагам, ні рукам няма за што зачапіцца...

– Прабач, Галінка, але да мяне ніяк не даходзіць сэнс тваёй задумы – хата ў вёсцы, развод, сяброўка-аграном... Для чаго тое ўсё? Каму трэба гэта – мне, табе, дачцы?

У жонкі на шчоках выступіла лёгкая чырвань, яшчэ ярчэй і выразней праступала рабацінне, яна зрабіла акруглыя вочы, заўсміхалася, не ведаючы, як глыбей захаваць сэнс задуманай аперацыі.

– Хоць ты, Абламейка, і старэй за мяне, мудрэй, здавалася б, а дурны, даруй мне, як сібірскі бот... Толькі і ведаеш, што жлукціць гарэлку ды да баб бегаць. А пра будучае дачкі нашай Зінкі, пра нашае будучае – ты анічагусенькі не дбаеш.

Абламейка на папрок нічога не адказаў – прапусціў міма вушэй, пракаўтнуў і крыўду, і абразу, не ведаў, адкуль у яе такая інфармацыя – сама здагадалася, ці данеслі суседкі? Ці калегі па рабоце?

А Галіна на гэта яму сваё маўклівае меркаванне: “Хай ведае, чыё сала з’еў і маўчыць, – бач, не апраўдваецца... Не ведаеш, каханенькі-родненькі, што цябе далей чакае... Я адпомшчу табе за ўсё. За здзекі і сінякі, слёзы і знявагу. За здраду. Толькі таму я ласкавая з табой сёння... Праз сілу.”

– Але зноў жа – не разумею нічога. Блытаніна ў цябе. Ты не збівайся з галоўнага, не наводзь туману. Нешта ж ты надумала, душа мая чуе. Слухаю цябе далей. Давай, накручвай.

Абламейка ўжо напруціўся, пачаў сціскацца, бы спружына, адчуваў небяспеку, падкоп. За дзесяць год жыцця з Галкай навучыўся адрозніваць фальш ад праўды, і таму залішняя яе пяшчота і адданасць выклікалі ў яго падазронасць.

– Эх, Абламейка, Абламейка, учарашнім днём жывеш. Пра заўтра не хочаш думаць, лянуешся, зусім мазгі прапіў, і абляніўся, абламеіўся... Пра Зінку не хочаш думаць. Пра нас не хочаш думаць. Ты што, думаеш, што на тваёй паліклініцы свет клінам сышоўся? Мелка плаваеш, мой міленькі! Прачніся, азірніся! Усе цяпер прадпрымальнікі, бізнесмены. Твой жа лепшы сябар Граф збіраецца будаваць катэдж на беразе Нёмана.

– Не ведаў. Цікава. Мне пра тое не казаў.

– І не скажа. Бо ў сакрэце трымае.

– Ты адкуль ведаеш?

– Ведаю. Сяброўка ў зямельным аддзеле выканкама працуе, расказала. А ў будучым яго катэджык больш мільёна каштаваць будзе. Вось як...

Мікола хмыкнуў, павярнуўся да жонкі:

– А мы з табой якое дачыненне маем да бізнесу?

Ён пачаў паціху выблытвацца з павучыння неразумення, цаляў, як п’яны, нагой на бітую сцежку, а яго кідала то ўлева, то ўправа.

– Не зусім да бізнесу, а да таго, што трэба сёння галавой мікіціць. Згодна, ты мікіціш даўно на сваім месцы, грошы грабеш. І неблагія. Так што хутчэй павінен зразумець мяне. Ты думаеш пра сённяшні дзень, а я – пра заўтрашні, паслязаўтрашні. Пастарайся зразумець мяне.

– А я і стараюся, вельмі стараюся, ды нешта не атрымліваецца ў мяне, слабы на тэсты стаў.

Мікола ўсміхнуўся, наліў сабе чырвонага віна, палову фужэра жонцы. Адпіў колькі глыткоў свайго, глядзеў на жонку, чакаў, калі ж яна раскрые перад ім свае карты. І ці раскрые?

– Калі вельмі захочаш, то і атрымаецца. Ты пнешся даведацца, а я якія выгоды мець буду з гэтага?

– Вот іменна. Даўно хачу ведаць.

– Іх, Мікола, шмат. Па-першае, хата будзе лічыцца на мне. А гэта азначае, што я ёю магу распараджацца, як захачу. Верка навучыла, што калі я добра і з розумам пагавару з дырэктарам саўгаса, ну, дам яму тысяч дзесяць-пятнаццаць, то я магу той дом і прыватызаваць. А потым яго і прададзім – у сто разоў даражэй. Па-другое. За год можна атрымаць легкавую машыну – нават па ільготнай цане. Трэцяе. Цяпер у пяцьдзесят-сто разоў падскочыў кошт будаўнічых матэрыялаў. Мне ў саўгасе, як медработніку, ён будзе амаль бясплатна.

1 ... 249 250 251 252 253 254 255 256 257 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)