Маўчанне травы: Паэма лёсу
- Автор: Зуёнак Васіль
- Год: 1980
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:
Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
Перейти на страницу:
Таксама стаіць за калгас.
Ён толькі, вужака, хітры:
З зямлі хоча выжыць нас.
Таму і не ўступім. Скулле
Хай з макам той немец глыне.
Хай знае — хто і адкуль мы
І дзе нам быць на вайне.
Ці гэтак, ці так, але бацька
Рашыў адступаць.
Хоць маршрут
Мякчэйшы выбраў — да дзядзькі
Ў лясны балоцісты кут.
Абы далей ад дарогі,
Ад гэтых прабойных крыжоў,
Дзе выйдзеш — і чорту на рогі,
Як сала на той ражон.
Павернуць цябе і падсквараць —
З якога боку ямчэй...
...Мы выйшлі. І крокі, і твары —
На ўсход. А ля самых плячэй
Як хтосьці рукамі грабецца,
За клункі трымае маўчком,
Вось-вось упадзе, здаецца,
Уздоўж дарогі нічком...
Аб нейкай пакутнай страце
Аж звон увушшу стаяў.
І першай крыкнула маці:
— А хатачка ж ты мая!
Тады і мы зразумелі,
Хто ўслед нам шаптаў здалёк,
З-пад аканіц пасівелых
Хто слёзы раняў на пясок.
Чые — шкляныя, буйныя —
Сцякаюць, нібыта ў пажар.
I ногі чаму так ныюць,
I плечы гняце цяжар.
I зрэбная торбачка з соллю —
Такі мне давераны груз —
З тым цьмяным і мулкім болем
Чаму ўступае ў саюз.
З плячэй так і просіцца долу...
А тут напярэймы — лаза,
І рэчка, і луг наш вясёлы...
І я: «Не пайду»,— сказаў.
Якраз у канцы агарода,
Дзе мятлік дзябёла дзічэў,
Цярпенне змаглося ў народа —
І рухнулі клункі з плячэй.
Вось тут, пэўна, бацька і здаўся.
Прысеў каля нашай гурмы:
— Ці толькі ж на нас бяда ўся?
Як людзі — так будзем і мы.
І думкі цяжкія пыталі:
«А Змітра ўцячэ ад бяды?
А Пётравы дзеці з Наталляй —
Без бацькі, сіроты — куды?
А Ўзбор'е з крыжамі на ўзлоб'і?
А цэлы, узяць, сельсавет?
А потым — раён ды вобласць,—
Куды ж яны пойдуць у свет?..»
І ўсё ж вяртацца дахаты
Бацька забараніў.
Павёў нас да Змітры, да брата,
На дзедаўскія карані...
Ці з раю зямнога, ці з пекла —
Прыкмечана ўсімі здавён,
Што цягне бяда чалавека
Туды, дзе радзіўся ён.
Дзе бабіла бабка калісьці,
Дзе пуп закапала яго...
Туды ён — да першых ісцін —
Плыве ад крутых берагоў.
Туды, дзе ў патрэсканай столі
Знаёмы кожны сучок,
Дзе хтосьці маўчком, без болю
Ўсе крыўды рассуне плячом.
Дзе першым вянцом
прадзед
Клаў памяць драўляную хат:
Нельга жывым здрадзіць,
Мёртвым — нельга стократ.
Няўмольна час пралятае,
Ды ў сны прыходзяць заўжды
Не новыя хаты, а тая,
Што знала цябе тады,
Калі ты ляжаў у калысцы
I слухаў матчын напеў,
Калі ты вучыў не па кніжцы
І радасць, і слёзы, і гнеў.
Не рвіцеся ж, мудрыя ніці,
І ў чорны, і ў светлы час!
Крылом сваім ахініце,
Прапрашчуры, грэшных нас.
Вось гэтак з сям'ёю на сховы
Ішоў да сялібы бацькоў
Наш бацька. А нам у галовах
Сядзела адно: «Дамоў...»
Навошта нам тыя канчане,
Дзе Змітра, наш дзядзька, жыў...
Народ мы, як ёсць, адчайны —
Нам дорагі нашы крыжы!
А бацька на суткі — не меней,
Здавалася мне, назусім —
Ад хаты нас вёў загуменнем,
Няўмольны — прасі ні прасі...
Жыгучка-крапіва казыча,
Ігліцца дзядоўнік густы,
Бо мы — па законах тактычных —
Паўз рэчку ідзём, праз кусты.
Яшчэ паўдарогі асіліць
Не ўспелі, як раптам з лазы
Гукнуў нехта сіпла: «Василий!» —
I свіснуў наўзгон два разы.
Сустрэча! — ды так неўспадзеўкі:
У чорнай дрыгвянай бурдзе
Ад ног да макаўкі — Плеўкін
Над рэчкай панура сядзеў:
«А я вот сейчас оттуда,—
І з ботаў вада на пясок.—
В Лукомле уж немец, паскуда,
Считай, посадил в мешок.
И узел сегодня, пожалуй,
Завяжет. В Узнацке с утра
От танков земля дрожала»,—
I выдых, як стогн, з нутра.
«Но мне туда всё-таки нужно:
Ружьишко имеет тесть.
Так вот: я в Узнацк, на ужин,
А встретимся завтра. Здесь.
Меня ты пока что не видел,—
Махнуў Васілю рукой.—
Коль что — так не будь в обиде»,—
І знік у кустах за ракой.
Цыганскага сонца акраец,
Цыганскага неба шматок,
Цыганскія зоры згараюць
Над заваддзю рыбных заток.
Туман асядае за грэбляй,
Над рэчкаю
ў дзесяць пален
Масток перасушвае рэбры,
Ля палі — шчупак, як бязмен.
Адважвае скупа хвіліну —
Апошнюю — карасю:
У імя
айца і сына
Глынуў бы затоўку ўсю!
На хвалях пад ветрыкам чуйным
Усход пунцавее луской...
Адкуль ён, адкуль ён, адкуль ён —
Трывожны прыбег неспакой?
Ці Плеўкін няўзнак зварухнуўся,
Што пырхнуў спалохана дрозд?
Ці гэтак шчупак ірвануўся,
Што ўздрыгнуў на палях мост?
Ці штосьці дарога спрасонку
Цяжкое сваё загула?
Ці сонца чырвонаю слонкай
Ірвалася ў неба з сіла?
Прыслухаўся Плеўкін — і мігам
Усё зразумеў: яны.
На Ўзбор'е свінцоваю крыгай
Заходзіць крыло вайны.
Плыве з-пад Узнацка, з усходу,
Дзе ён Васіля чакаў.
Дыхнуў бензінным смуродам
Вусцішны павеў вецярка.
Бліжэе, бліжэе ляскат,
I вось — разрывае смугу:
Зялёныя мотакаляскі,
Як труны на колах, бягуць.
І з кожнай тырчаць галовы,
Жывыя, шкада, усе...
Усе?! А яго — груганова —
Што над кулямётам вісеў?
Рагаты, шэры, зіркасты,
Абнюхваў ён прагна кусты.
На рулі запыленай раструб
Душыўся ад нематы.
«Что будет, то будет,— не знаю,
А ты уж мертвец у меня»,—
I Плеўкін на мушку ўзнімае
Дзюбаты твар наслання.
Ці паспяшыла ў гарачцы,
Як порах, цыганская кроў?
Ці грэбля выбоістай скачкай
Хіснула каляску ў роў?
Ці ўдарыў шротам птушыным,
А трэба было на ваўка?..
...Шалёныя чэргі прашылі
Зялёную шчэць лазняка...
Падскокваў,— відаць, начальнік:
— Бандыт?
Камісар?
Жыд?
I Плеўкін, і людзі — маўчалі.
Тады загадаў: бяжы!
Яны яшчэ добрыя сёння —
Гумор па нутры гадаўю:
«Няўдзячны!» — злуюцца і гоняць
Вясёлую смерць даюць.
Пабегчы? На радасць катам?
Мішэнню?! Не кліч, прасцяг!
Занадта высокая плата
За дзве хвіліны жыцця.
Ён ганьбе не дасць узборцаў!
I крыкнуў крывёю рот
У смех азвярэлы забойцаў:
— Стреляйте! Пусть видит народ.
Перейти на страницу: