Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 51
Перейти на страницу:
Крыжуюць пагрозна Блакітныя высі. Кладзецца ў барозны Свінцовы ix высеў.
I смерць узыходзіць, I смерць каласіцца, I п'е на выгодзе З чырвонай крыніцы.
Рыдлёўка, Рыдлёўка... Чый лёс абарваны?.. Рыдлёўка, Рыдлёўка... Скрыгоча жарсцвяна.
13 Сустрэча
У чэрвеньскім леце сузор'і Патухлі — не ix віна. Адно пад небам: Узбор'e, А насупроць — вайна. Дзве зоркі ў пустым сусвеце З цямна да цямна: Трывожна Ўзбор'е свеціць, Злавесна — вайна. Дзве сілы маўчаць да часу, А думаюць аб сваім: «А як жа з табой сам-насам?..» «Нам нельга, нам цесна дваім». «Кругом абкруціла, як вуж той, Чакае: глынуць ці не...» «Пабудзь у жывых пакуль што, Бо гэтак патрэбна мне». «Ад гарадоў далёка I ад вялікіх дарог... А можа, абыдзе бокам, А можа, і крые бог...» Ды бацька, стары служывы, Не надта верыў вайне: «Яна з цябе выцягне жылы, Пакруціць, зараза, памне. Яна табе выесць пячонкі За месяц за той ці за два»,— I горка смяяўся з жонкі, З яе надзей на падвал: «Вайна, брат, у дзюрку любую Праціснецца носам-штыком: Яна і прасёлкам шыбуе — Не толькі адным бальшаком. Давай, покуль ціха ад ліха, На вокны крыжы — ды на ўсход...» Заплакала Васіліха: «Ты бачыў, каб ехаў народ? Каб нехта дзе кінуў гняздоўе?.. Калі не дораг свой кут — Таўчыся па свеце, як доўбня, А я застануся тут». Васіль разумеў: па гарачцы Куліна той спеў завяла,— Каму ёсць ахвота бадзяцца Без хаты сваёй і сяла, Без печы, без лыжкі і міскі, Без дбайных дзяружак сваіх... І дзе ён, той свет няблізкі, Што ўцешыць прытулкам ix?.. Па праўдзе, Васіль і не ведаў, Дарогай якой уцякаць, Хоць віснуць над хатаю беды І ён тут на сёння — ЦК. Галоўны, адказнейшы самы За гэты маленькі сусвет: За нас за траіх, за маму,— Цэнтральнейшы камітэт! Ён тут... А далей? Абсягі З Узбор'я зусім не відны: Якія снуюцца працягі, Якія канцы у вайны? Ніхто не сказаў, не парадзіў. Сам Плеўкін запрог каня, Гукнуў Васілю: «Я на день В раён. А ты — за меня». (Васіль ужо з год брыгадзірыў, Быў правай рукой старшыні, Бо той — не ўгнятаўся мундзірам: Ba Ўзбор'і пускаў карані. Віхурыўся чуб кучаравы, I цямілі нават аслы, Адкуль хлапчукоў чарнявых Прыносілі ў вёску буслы). «А ты — за меня...» Усцешыў... А хто за мяне? — скажы? — Ля самых апошніх сцежак, Ля самай апошняй мяжы?.. Даходзілі чуткі: актыву — І як там, і што там, і дзе — З раёна былі дырэктывы... Ды Плеўкін — куды ж ён ix дзеў?.. Няма ні самога, ні вестак. Панікла Ўзбор'е ў смузе. I толькі навін пярэстых Ланцуг языкаты паўзе... I кожны — амаль што сведка: Хто побачкі дзесьці стаяў, Хто ўзбоч (але вельмі рэдка),— I ў кожнага — дудка свая. I кожны па-свойму іграе, Па-свойму пляце і чаўпе,— Як быццам аб'явы чытаюць На нейкім сусветным слупе. Загад, кажуць, быў, каб, уласна, I хаты, і нівы спаліць. Адно толькі, быццам, не ясна: А чым жа людзей карміць? Ці, можа, з пайком казённым Прыбудуць немцы? Якраз! У ix і дзярмо па зонах Даводзяць — не так, як у нас. Які-ніякі, а прыварак — Для рэйха прыдатна ўсё: I кучу ў цябе атавараць, І косці, і валассё. Другія плялі, што Гітлер
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)